Выпраменьванне

Выпраменьванне — працэс выпрамянення і распаўсюджвання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і часціц.

Паводле спосабу ўзаемадзеяння з матэрыяй выпраменьванне падзяляюць на два тыпы: іанізуючае і неіанізуючае. Іанізуючае выпраменьванне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіанізуючага выпраменьвання з’яўляюцца радыёхвалі, цяпло і святло. Часціцы або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсе бакі ад крыніцы выпраменьвання), што прывяло да ўласнай сістэмы фізічных вымярэнняў, якія выліліся ў навуку радыяметрыя.

Выпраменьванне
Адлюстраванне пранікальных мажлівасцей трох тыпаў іанізуючай радыяцыі. Альфа-часціца (α) спыняецца аркушам паперы, бэта-часціца (β) — лістом алюмінію. Гама-хвалі (γ) праходзяць і скрозь тоўсты пласт свінцу, але магутнасць у час праходжання скрозь матэрыю зніжаецца.

Выкарыстанне выпраменьвання

Медыцына

Выпраменьванне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекавання і даследаванняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь мышцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэннямі. Гэтая ўласцівасць дапамагае ўрачам лакалізаваць пашкоджанні касцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаванню: радыяцыя іанізуе клеткі пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.

Камунікацыі

Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьванне. Бесправадную сувязь забяспечвае радыевыпраменьванне, а ў аптычным валакне з-за малога каэфіцыенту паглынання звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьванне.

Навука

Даследчыкі выкарыстоўваюць уласцівасці радыеактыўных атамаў для вызначэння ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыевугляродным аналізам паводле колькасці нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочвання распаўсюджання забруджвальнікаў у асяроддзі або розных рэчываў у арганізмах.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Выпраменьванне Выкарыстанне выпраменьванняВыпраменьванне Гл. таксамаВыпраменьваннеІанізуючае выпраменьваннеІнфрачырвонае выпраменьваннеБачнае выпраменьваннеРадыяметрыяРадыёхваліХваляЭлементарная часціцаЭнергія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Восіп Вікенцьевіч ТурчыновічСамараБелсатПавел Антонавіч ШурмейАдам МіцкевічЮр’еў дзень (вясенні)Фларыян ЧарнышэвічМіхаіл БачылаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаKnowledge GraphПалац Сапегаў (Гродна)Алесь БачылаБальшавік (Мінскі раён)Gemeinsame NormdateiБерасцейская уніяМарыус Іванавіч ПетыпаРымЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаФеадалізмЗянон ПазнякАлматыАнамнезЖаўнаВільнюсСеулЕфрасіння ПолацкаяСакавікБеларускі арабскі алфавітFedoraКаралеўства Італія (1861—1946)Ян ЧачотРыжскі мірны дагавор (1921)Месны склон27 сакавікаNode.jsВесніцкГісторыя КітаяXMPPУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічРазбітае сэрца пацанаКапэльбрукеРаман Аляксандравіч СкірмунтТрыўмфальная арка ЦітаБеларускі полк «Пагоня»Сезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскТрасянкаКатарУругвайТулаСяргей БульбаРасійская імперыяФэндомАхметаў.neЧабор звычайныAv.byНашвілТрасцянецАсіміляцыя (мовазнаўства)Беларуская Народная РэспублікаСлавакіяСпіс самых высокіх людзейВіцебскJavaScriptМоваГарады Беларусі29 сакавікаМахатма ГандзіПрыслоўе🡆 More