Арыгамі

Арыгамі (яп.: 折り紙, літар.: «складзеная папера») — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; старажытнае мастацтва складання фігурак з паперы.

Мастацтва арыгамі сваімі каранямі сыходзіць у Старажытны Кітай, дзе і была вынайдзена папера. Першапачаткова арыгамі выкарыстоўвалася ў рэлігійных абрадах. Доўгі час гэты від мастацтва быў даступны толькі прадстаўнікам вышэйшых саслоўяў, дзе прыкметай добрага тону было валоданне тэхнікай складання з паперы. Толькі пасля Другой сусветнай вайны арыгамі выйшла за межы Усходу і трапіла ў Амерыку і Еўропу, дзе адразу набыла сваіх прыхільнікаў.

Арыгамі
Класічнае арыгамі — жураўлік і спецыяльная дэкаратыўная папера для арыгамі

Класічнае арыгамі складаецца з квадратнага аркуша паперы.

Існуе пэўны набор умоўных знакаў, неабходных для таго, каб замаляваць схему складання нават самага складанага вырабу. Большая частка ўмоўных знакаў была ўведзена ў практыку ў сярэдзіне XX стагоддзя вядомым японскім майстрам Акірам Ёсідзавам (1911—2005).

Класічнае арыгамі прадпісвае выкарыстанне аднаго квадратнага раўнамерна афарбаванага аркуша паперы без клею і нажніц. Сучасныя формы дэкаратыўна прыкладнога мастацтва вельмі часта не прытрымліваюцца гэтага канону.

Гісторыя арыгамі

Існуе мноства версій паходжання арыгамі. У асноўным гэта мастацтва развівалася ў Японіі. Арыгамі стала значнай часткай японскіх цырымоній ўжо да пачатку перыяду Хэйан. Самураі абменьваліся падарункамі, упрыгожанымі насі, свайго роду знакамі поспеху, складзенымі з папяровых стужак. Складзеныя з паперы матылькі выкарыстоўваліся падчас святкавання вяселляў сінта і ўяўлялі жаніха і нявесту.

Аднак, незалежныя традыцыі складання з паперы, хоць і не гэтак развітыя, як у Японіі, існавалі і ў Кітаі, Карэі, Германіі і Іспаніі.

Еўрапейскія традыцыі складання з паперы менш дакументаваны, чым ўсходнія, аднак вядома, што тэхналогія вырабу паперы дасягнула арабаў каля 8 стагоддзя н.э., маўры прынеслі паперу ў Іспанію каля 11 стагоддзя. З гэтага часу ў Іспаніі і з 15 стагоддзя ў Германіі пачало развівацца складанне паперы. Як і ў Японіі, у Еўропе складанне з паперы таксама было часткай цырымоній. Звычай складаць асаблівым чынам пасведчання аб хрышчэнні быў папулярны ў цэнтральнай Еўропе ў 17-18 стст. Да 17 стагоддзя ў Еўропе існаваў цэлы шэраг традыцыйных мадэляў: іспанская Пахарыта, капялюшы, лодкі і домікі. У пачатку 19-га стагоддзя Фрыдрых Фробель зрабіў вялікі ўклад у развіццё складання з паперы, прапанаваўшы гэты занятак у якасці навучальнага ў дзіцячых садках для развіцця дзіцячай маторыкі.

У 1960-х мастацтва арыгамі пачало распаўсюджвацца па ўсім свеце, першым атрымала распаўсюджванне модульнае арыгамі, а затым і шматлікія плыні, уключаючы кірыгамі. На сённяшні дзень арыгамі ператварылася ў міжнароднае мастацтва.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Meher McArthur, Robert J. Lang Folding Paper, The Infinite Possibilities of Origami. — International Arts and Artists, 2011. — С. 96. — ISBN 978-0-9662859-6-3
  • Román Díaz Origami Essence. — L’Atlier du Gresivaudan, 2010. — С. 160. — ISBN 2-84424-063-1

Спасылкі

Арыгамі 
Лагатып Вікіслоўнікі

Tags:

Арыгамі Гісторыя арыгаміАрыгамі Гл. таксамаАрыгамі ЛітаратураАрыгамі СпасылкіАрыгаміАмерыкаДругая сусветная вайнаЕўропаПапераЯпонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Планета1Прызнанне Галадамору генацыдамPhoenix theophrastiiВільнюсАркадзь КуляшоўВолатБела-чырвона-белы сцягТрэцяя Устаўная граматаСцерлядзьАдам ЧартарыйскіАндатраВацлаў ЛастоўскіSega SaturnКарл X БурбонМінскПаўднёвая КарэяJavaScriptПаўстанне 1830—1831 гадоўЮрась Свірка7Марыяна РахойАдольф Гітлер17 лютагаАперацыя «Цыклон»Ляхавіцкі стройЯдвігін Ш.Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеУННВТэарэма Грына — ТаоЧорны замак АльшанскіКароткая гісторыя БеларусіКастэль-НуоваНаталля Уцелеўна АрынбасараваМаксім БагдановічСеулМанголіяВесніцкHTTPДыялекты беларускай мовыВейшнорыяВ’етнамЯнка СіпакоўКірыла ТураўскіАхметаўМіхась ПазнякоўУладзіслаў СыракомляСвяшчэнная Рымская імперыяКантонскі дыялектРаскіданае гняздо (п’еса)Ян ЧачотЛесБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныТрасцянецІван ЧыгрынаўМарсАбу НувасЕжы ГедройцБілінгвізмСпортНарвасадатаЭквадорБеларускі саюз жанчынІндыяЧасціны мовыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЛюдміла РублеўскаяТэрмінЛюксембургПары-МатчЯгайлаЖыве Беларусь!АнілінгусФК Майнц 05Браніслаў Адамавіч ТарашкевічФэндомБарташы (Шчучынскі раён)🡆 More