Апал

Апал — мінерал падкласа гідраксідаў.

Мае 1—34 % вады, 65—92 % SiO2, прымесі аксідаў Fe2O3, MgO, CaO і інш.

Апал
Апал
Белы апал
Формула SiO2·nH2O
Колер бясколерны, белы, жоўты, буры, чырвоны, зялёны і інш.
Колер рысы рысы не дае
Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты
Цвёрдасць 5,5 — 6,5
Злом ракавісты
Шчыльнасць 1,9—2,3 г/см³

Назва

Назаа ад лацінскага слова «opalus», якое бярэ пачатак ад санскрыцкага «úpala», г.зн. «каштоўны камень».

Апісанне

Чысты апал бясколерны, непразрысты, мае афарбоўку блізкую да малочнай або афарбаваны ў няяркія тоны рознымі прымесямі. Па колеру адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці апалу — белы і чорны. Белы можа быць жаўтаватым, а чорны часцей за ўсё бывае цёмна-шэры або сіні. Прыкметна вар’іруе ступень празрыстасці. Празрыстыя і паўпразрыстыя ўзоры валодаюць апалесцэнцыяй (пералівы колераў), якая ўзнікае дзякуючы рассейванню святла дробнымі часцінкамі.

Аморфны. Рэнтгенаструктурны аналіз і вывучэнне пад электронным мікраскопам выявілі ў апале крышталічныя часцінкі надзвычай малых памераў. Высветлена, што ў аморфным апале ёсць асобныя ўчасткі, якія складаюцца са шчыльна ўпакаваных сферычных часцінак крэменязёму памерам 1500—4000 А.

Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты. Рысы не дае. Зямлістыя рознасці маюць белую рысу. Цвёрдасць 5,5—6,5. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 1,9—2,3 г/см³.

Утварэнне

Асадкавы, гідратэрмальны. Утварае нацечныя агрэгаты — ааліты, скарынкі, ныркападобныя масы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей, у мелавых адкладах (сцяжэнні) і інш.

Разнавіднасці

У залежнасці ад афарбоўкі і характару апалесцэнцыі (вясёлкавых пераліваў колеру) вылучаюць яго разнавіднасці:

  • белы апал — светлы, празрысты са светла-блакітнай апалесцэнцыяй;
  • чорны апал — чорны, цёмна-фіялетавы, сіні, зялёны, бардовы з чырванаватай апалесцэнцыяй;
  • арлекін — з пералівам каляровых плям на чырванаватым фоне;
  • вогненны апал — жоўты, чырвоны з вогненнай апалесцэнцыяй;
  • гіяліт, або мюлерава шкло — празрысты, чысты, як шкло;
  • кахалонг — блакітнавата-белы, фарфорападобны, моцна порысты з перламутравай апалесцэнцыяй;
  • гідрафан — шэры, эфект ірызацыі праяўляецца пасля змочвання вадой.

Выкарыстанне

З апалу складаецца дыятаміт, трэпел і апока — сыравіна для вырабу цэменту, напаўняльнікі.

Выкарыстоўваецца як вырабны камень. Вогненны апал — каштоўны камень.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Апал НазваАпал АпісаннеАпал УтварэннеАпал РазнавіднасціАпал ВыкарыстаннеАпал ЛітаратураАпал СпасылкіАпалМінерал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПольшчаВікісховішчаСпіс птушак БеларусіАрт-рокЖалезаДзядыБела-чырвона-белы сцягЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійЕўрапейскі СаюзГродна-93-ГрДУФолюш (Гродна)МсціслаўВіктар КазькоСтрававальная сістэма чалавекаПінскАляксандрAv.byСаюз беларускіх пісьменнікаўАлесь ТуровічЧайка (значэнні)ЛітваПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічЭпітэтАнатоль ВярцінскіНаша Ніва (1906)АмерыкаЖан-Клод ЮнкерРадзімаУладзімір Уладзіміравіч СаулічHTMLMetro-Goldwyn-MayerПавел Валер’евіч ДураўБрэсцкая вобласцьЯдвігін Ш.Яндэкс.КартыВальпургіева ночЭйфелева вежаЛабірынты (аповесць)Беларускі лацінскі алфавітМіхась СтральцоўХроніка БыхаўцаПаўночная АмерыкаДзеепрыслоўеПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)Даўжыня хваліАрганізацыя Аб’яднаных НацыйЭлектралітБерасцянкаПолацкае княстваУніверсітэт імя Дж. КапіланаCreative CommonsГарады КыргызстанаМайкл Кларк ДунканБелы легіёнЯкасць жыцця28 красавікаВалянціна Браніславаўна Караткевіч30 красавікаПадляшшаЗмітрок БядуляПавел Іванавіч ПруднікаўТлумачальны слоўнік беларускай мовыЧарнобыльская катастрофаКаланіяльны падзел АфрыкіЗмітрок Змітравіч МарозаўБрэсцкі мірВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Лічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаАмурайсуМаксім ТанкЮзаф ЭльснерНаша Ніва (1991)Малады ФронтБелая Русь🡆 More