Хімічная Формула

Хімі́чная фо́рмула — скарочанае пазначэнне саставу рэчыва з дапамогай сімвалаў хімічных элементаў і лікаў (пераважна цэлых, але ў выпадку нестэхіяметрычных злучэнняў яны могуць быць і дробнымі), якімі пазначаюць колькасныя суадносіны гэтых элементаў у дадзеным злучэнні.

Лікі запісваюцца справа ўнізе ад знаку элемента і абазначаюць колькасць яго атамаў. Напрыклад, вада: H2O.

Хімічная формула паказвае састаў адной малекулы і колькасць атамаў кожнага элемента ў адным молі рэчыва. Калі простае рэчыва мае атамную ці металічную структуру, яго хімічная формула мае выгляд хімічнага знака элемента (напрыклад, Cu, Fe, S). Хімічная формула складанага рэчыва з атамнай ці металічнай структурай адлюстроўвае толькі суадносіны паміж элементамі (напрыклад, CuS).

У хімічных формулах ужываюцца круглыя дужкі, якія абмяжоўваюць групоўкі атамаў — іоны ці радыкалы, часам для іх ужываюцца адмысловыя абазначэнні (напрыклад, Ph для C6H5). Квадратныя дужкі ўжываюцца ў хімічных формулах для абазначэння каардынацыйнай сферы ў камплексных злучэннях (напрыклад, K3[Fe(CN)6]). З дапамогаю квадратных дужак таксама пазначаюць хімічны састаў элементарнай ячэйкі крышталічнай рашоткі. Тлустаю кропкаю пазначаюць сувязь паміж малекуламі ў крышталегідратах і ім падобных злучэннях (напрыклад, CuSO4•5H2O — лік перад формулай вады абазначае колькасць малекул).

Для больш падрабязнага адлюстравання будовы рэчыва ўжываюць структурныя хімічныя формулы. У іх атамы, пазначаныя знакамі элементаў злучаць рыскамі, якія пазначаюць хімічную сувязь. Для пазначэння характару хімічнай сувязі ўжываюцца розныя тыпы рысак. У структурнай хімічнай формуле могуць прысутнічаць дадатковыя пазначэнні электрычнага зараду атамаў, кірунку змяшчэння электроннай шчыльнасці і г. д. (гл. таксама хімічная сувязь). Акрамя таго, структурныя хімічныя формулы могуць утрымліваць інфармацыю пра прасторавае размеркаванне груповак атамаў (гл. таксама ізамерыя). Найбольшае прымяненне структурныя хімічныя формулы знайшлі ў арганічнай хіміі.

У вузкіх галінах хіміі (напрыклад, біяхімія, хімія сілікатаў) ў хімічных формулах ужываюцца дадатковыя спецыфічныя абазначэнні.

Літаратура

Tags:

АтамВадаЛікРэчываСкладаныя рэчывыСімвалХімічны знакХімічны элементЦэлы лік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КіеўЯн ТысевічМікіта Сяргеевіч КрыўцоўРымскі форумПарнаграфіяМагіла льва (паэма)Агнешка Рамашэўска-ГузыЛісты з-пад шыбеніцыВайнаБеларуская вёскаСправа менеджараў БелгазпрамбанкаПурпурны колерКіеўская РусьАляксандр Мікалаевіч КосінецІгар Хведаравіч СідарукЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаStreit Group SpartanАдраджэннеЮрый Уладзіміравіч ТалубееўЯнка СіпакоўДзядыВожык (часопіс)Першая сусветная вайнаНафтаЯнка ГеніюшSandvineКалі кветкі не маўчацьГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Node.jsБеларуская краёвая абаронаБаладаРыгор БарадулінРасійская імперыяУладзімір НякляеўБеларусь у вайне 1812 годаЛюдзі на балоце (фільм)MacOSМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)СпадарАмонімАпавяданнеHippomane mancinellaМіхась СтральцоўРэч ПаспалітаяПлошча Свабоды (Мінск)Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Міхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіСасык (Кундук)Лідская раўнінаПаўлюк ТрусУладзімір Уладзіміравіч ПуцінДзяржаўная прэмія БССРКансорцыум Сусветнага павуцінняУліковы запіс MicrosoftМарат Сяргеевіч МаркаўПрыродаРэкі і каналы БеларусіЗаходняя БеларусьІван ЧыгрынаўЛеанід Дранько-МайсюкЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПершы падзел Рэчы ПаспалітайАлесь АдамовічБеларусь 2Кірыл Трафімавіч МазураўНовы замак (Гродна)В’етнамГамеланМіндоўгБеларусам замежжаСправа журналістаў БелсатаНазоўны склон🡆 More