Алба: жудзец у Румыніі

Алба (рум.

Județul Alba, венг. Fehér megye, ням. Kreis Weißenburg) — жудзец (адна з галоўных адміністратыўных адзінак Румыніі) у Трансільваніі. З пункту гледжання традыцыйнай культуры, цяперашні жудзец складаецца з частак некалькіх розных этна-культурных зон: Зямлі Мотцаў, Зямлі Маканаў, Секейскага краю і Кёнігсбодэна. Адміністрацыйны цэнтр жудца — муніцыпія Алба-Юлія з 63 536 жыхарамі. Жудзец мае плошчу 6 242 км² і насельніцтва 380 976 жыхароў. Мяжуе з жудцамі Клуж і Мурэшам на поўначы, Сібіу на ўсходзе, Хунэдаарам на паўднёвым захадзе, Вылча на поўдні і Арад і Біхор на паўночным захадзе.

Алба
Județul Alba
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Алба: Назва, Гісторыя, Геаграфія Румынія
Уваходзіць у
Уключае 4 муніцыпія, 7 гарадоў і 67 камун
Адміністрацыйны цэнтр Алба-Юлія
Дата ўтварэння 1925
Афіцыйныя мовы румынская, венгерская, нямецкая
Насельніцтва (2016) 380 976
Шчыльнасць 61,03 чал./км²
Нацыянальны склад 89,9% — румыны, 4,8% — венгры, 4,7% — цыгане, 0,2% — немцы.
Канфесійны склад 86,2% — праваслаўныя, 3,9% — рэфарматары, 3,6% — грэка-каталікі, 1,9% — пяцідзясятнікі, 4,4% — інш.
Плошча 6 242 км²
(16-е месца)
Алба на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RO-AB
Тэлефонны код 58
Паштовыя індэксы 51000–51999
Код аўтам. нумароў AB
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

«Алба», што ў перакладзе з лацінскай і румынскага моў значыць «белы», паходзіць ад назвы горада Алба-Юлія. Па-венгерску гэты жудзец вядомы як Fehér megye (fehér таксама азначае белы), а па-нямецку — як Kreis Karlsburg, ці Kreis Weißenburg.

Венгерская назва горада Юлія — «Gyulafehérvár» з’яўляецца перакладам больш ранняй славянскай формы, якая азначае «белы замак Дзьюлы» або «Белы горад Юлія», што адсылае да Дзьюлы, венгерскаму правадыру сярэдзіны X стагоддзя, які быў ахрышчаны ў канстанцінопальскімі місіянерамі.

Пад уплывам венгерскага «Дзьюдафэхервар» лацінская назва горада з часам змянілася да Алба-Юлія. Сучасная назва Алба-Юлія з’яўляецца запазычаннем з сярэднявечнай лацінскай назвы горада, якая пачала распаўсюджвацца ў румынскай агульнай прамовы ў XVIII стагоддзі. Сучасная назва афіцыйна выкарыстоўваецца з тых часоў, як горад стаў часткай Румыніі.

Нямецкая назва з XVI стагоддзя была Вайсенбург. Саксы пазней перайменавалі горад у Карлсбург (Carlsburg) у гонар Карла VI. На ідышы пераважаў Карлсбург, у ладзінскіх крыніцах — Карласбург. Альба Караліна была таксама сярэднявечнай лацінскай формай.

Калі была рэарганізацыя адміністрацыйнага падзелу Румыніі, новаму жудзецу вырашылі выбраць назву, звязаную з горадам адміністрацыйнага цэнтру.

Гісторыя

Археалагічныя знаходкі ў акрузе Альба ставяцца да неалітычнага перыяду, вядомага як «культура Пэтрэшць».

Падчас рымскай улады было заснавана, дзякуючы горназдабыўным радовішчам у Апусэнскім рэгіёне, шэраг паселішчаў, такіх як Апулум (сёння Алба-Юлія), Ампэлум (Златна), Апулон і Alburnus Maior.

Пасля сыходу рымлян з тэрыторыі Паўночнай Дакіі надыходзяць спрэчны перыяд сярод некаторых гісторыкаў. У рамках венгерскай дзяржавы, заснаванага ў 1000 годзе каралём Іштванам I, з’яўляецца «рансільванскі Княства» са сталіцай у Алба-Юліі.

На сучаснай тэрыторыі жудца з часам утварылася некалькі цэнтраў культуры і адукацыі. У XV стагоддзі ў Себеше існаваў дамініканскі манастыр. Георгіус Венгерскі — адзін з вучняў школы, якая адносілася да манастыра які быў дэпартаваны ў Турцыю, дзе ён жыў паміж 1438—1458 гадамі. Ён напісаў артыкул «Tractatus de moribus, condictionibus et nequicia Turcorum», апублікаваны ў Рыме ў 1481 годзе і пасля перакладзенаю на нямецкай мове. У канцы XVI стагоддзя езуіты адкрылі калегіум у Алба-Юліі, што дало скачок да адукацыйнага развіцця рэгіёна. Незадаволеныя развіццём каталіцтва ў Трансільваніі пратэстанцкія князі Габар Бетлен і Міхай Апафі таксама падтрымалі вышэйшую адукацыю, адкрыўшы калегіум Кальвіна ў Алба-Юліі, які пазней пераехаў у іншы горад Аюд (сёння: Нацыянальны калегіум Бетлена ў Аюдзе).

Трансільванскі князь Дзьёрдзь I Ракацы ініцыяваў пераклад і публікацыю Новага Запавету на румынскай мове, пры падтрымцы каталіцкага мітрапалітам Сіміёнам Штэфанам. Новы Запавед на руманскай апублікавалі ў Белградзе, які сёння называецца Алба-Юлія (1648).

Пасля заключэння уніі і стварэння Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Алба-Юлія стала духоўным цэнтрам трансільванскіх румын. Грэка-каталіцкі епіскап Пётр Павел Арон адкрыў у 1754 годзе ў Блажы першую пачатковаю школу з румынскай мовай адукацыі. Ён таксама заснаваў ліцэй, першапачаткова з выкладаннем на лацінскай і нямецкай мовах, а потым і на румынскай. Горад Блаж і сёння застаецца важным духоўным цэнтрам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Аб’яднанне Трансільваніі, Баната, Крышаны і Марамароша з Румыніяй было абвешчана 1 снежня 1918 года дэкларацыяй Алба-Юліі.

Каранацыя караля Фердынанда I і каралевы Марыі адбылася 15 кастрычніка 1922 года у саборы каранацыі ў Алба-Юліі. Акт, які сімвалізаваў аб’яднанне ўсіх гістарычных правінцый Румыніі пад скіпетрам аднаго манарха.

Пасля прыняцця закона аб адміністрацыйным аб’яднанні ў 1925 годзе быў стораны жудзец Алба.

6 мая 1928 года была арганізавана ялікая пратэстная акцыя нацыянальна-цэрэністскай партыяй у рамках шырокай кампаніі па звяржэнні ліберальнага ўрада, у якой прынялі ўдзел каля 100 000 грамадзян. У выніку адміністрацыйнай рэформы 1968 года адбылася рэарганізацыя адміністрацыйных адзінак у жудзецы, так, горад Алба-Юлія стаў муніцыпіем.

Геаграфія

Жудзец знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Румыніі (Трансільанія), плошчай 624 167 гектараў (2,6 % ад плошчы Румыніі). Мяжуе з жудзецам Клуж на поўначы, з жудзецам Біхор і жудзецам Арад на захадзе, з жудцам Хунэдаарам на паўднёвым захадзе, з жудцам Вылча на поўдні, а з жудам Сібіу і Мурэшам на ўсходзе.

Адміністрацыйным цэнтрам жудзеца з’яўляецца Алба-Юлія, размешчана на правым беразе Мурэша (на вышыні 220—250 метраў).

Апуанскія горы размешчаны на захадзе і паўночным захадзе, характарызуюцца складанай геалагічнай структурай з вялікай колькасццю розных рэсурсаў, асабліва каляровых руд (медзь, свінец, цынк) і каштоўных металаў (золата, срэбра). Урадлівая глеба рэгіёну выклікала з’яўленне, яшчэ ў далёкім мінулым, першых чалавечых паселішчаў. Самая вялікая рака — Мурэш (венг. Марош) са сваімі прытокамі і гарадамі, якія знаходзяцца на ёй: Ар'еш, Себеш, Куджыр і суседнія раёны стварылі сельскагаспадарчыя зоны, спрыяльныя для жывёлагадоўлі, лесанарыхтоўкі і асабліва сельскай гаспадаркі (трава, гародніна і садавіна) і вінаградарства.

Рэльеф ракі Мурэша са сваімі прытокамі палегчыла будаўніцтва дарог і чыгунак на карысць інтэнсіўнага руху. На паўночным захадзе і захадзе знаходзяцца Апуанскія Альпы, горы Сэбэш знаходзяцца на поўдні жудзеца, а 25 % плошчы жудца займаюць тырнавы з вядомымі вінаграднікамі, а таксама рэсурсы прыроднага газу. 59 % жудзеца займаюць горы.

Пераважаюць высокія рэгіёны плато, узгоркі і горы на ўсходзе, з гарамі Мэталіфэры на поўдні, з гарамі Себеш на паўночным захадзе, горы Біхар і Парынг.

Зона плато і ўзгорка складаецца з: плато Сэкашэлор, плато Тырнавэлор, горных упадзін каля гарадоў Златна, Абруд, Кымпені і нізінных упадзін каля гарадоў Алба-Юлія, Турда, Арэшціе.

Гідраграфічная сетка складаецца з: сярэдняга цячэння Мурэша, якая збірае на правым беразе: Арыеш, Аюд, Джааджу, Валя-Тэюлуй, Гальда, Крікеў, Ампул і г. д., а на левым беразе: Тырнава (вялікая і маленькая), Сэкаш, Себеш, Піану, Куджыр і г. д.

На тэрыторыі жудзеца знаходзіцца адна з крэпасцяў дакаў ў гарах Арэшціе, уключаных у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Інфраструктура

Дарожныя шляхі

Праз жудзец Алба праходзяць дзве важныя еўрапейскія і нацыянальныя дарогі, напрыклад E81 (DN 1), якія злучаюць поўдзень і паўночны захад краіны, і E68 (DN7), якія забяспечваюць транзіт паміж поўднем і захадам Трансільваніі. На момант 2020 плануецца ў бліжэйшы час пабудаваць аўтамагістраль (частка еўрапейскага IV калідора), якая звязвае Румынію з Венгрыяй.

Чыгуначныя лініі

Гэты жудзец перасякае на поўдні магістраль CFR 200, якая злучае муніцыпіі Брашоў і Арад. На прасторы паміж Кашларыум і Шыботам гэтая магістраль таксама з’яўляецца часткай Панеўрапейскага транспартнага калідору. Таксама праз жудзец Алба праходзіць магістраль CFR 300 (Бухарэст-Брашоў-Блаж-Рэзбаені-Чэтатэ-Клуж-Арадзя), а таксама чыгунка Рэзбаені-Тыргу-Мурэш-Дэда-Алба-Юлія-Златна.

Насельніцтва

Алба: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Жудзец Алба, дэмаграфічная карта па перапісу 2011.

Этнічны склад

Асноўнымі гарадамі з пункту гледжання колькасці насельніцтва з’яўляюцца: Алба-Юлія, Аюд, Себеш і Блаж, а затым невялікія гарады, такія як: Абруд, Бая-дэ-Ар’еш, Кымпень, Куджыр, Окна-Мурэш, Тэюш і Златна, вялікая доля насельніцтва знаходзіцца ў гарадах, са структурай: 89,9 % румын, 4,8 % венграў, 4,7 % цыган, 0,2 % немцаў.

Рэлігійны склад

Па дадзеных перапісу ў сакавіку 2002 года была зарэгістраваная наступны канфесійны складў насельніцтва жудзеца Алба: 86,2 % — праваслаўных (Румынская Праваслаўная Царква), 3,9 % — рэфарматараў (Рэфарматская царква румыніі), 3,6 % — грэка-каталікоў (Румынская Грэка-Каталіцкая Царква), 1,9 % — пяцідзесятнікаў. Для 4,4 % жыхароў не атрымалася ўсталяваць канфесійную прыналежнасць.

У муніцыпіі Алба-Юлія знаходзіцца Архідыяцэзія Алба-Юлія, дзе знаходзіцца найстарэйшы рымска-каталіцкі прыход на тэрыторыі Румыніі. Таксама ў Блажы знаходзіцца грэка-каталіцкі мітрапаліт, які ўзначальвае Архіепархію Фэгэраша і Алба-Юліі.

У Алба-Юліі ёсць таксама праваслаўная архіепархія.

У мінулым у раёне муніцыпія Себеш дамінавалі лютэране, якія карысталіся нямецкай мовай, а ў раёне муніцыпія Аюд рэфарматаў-кальвіністы, якія карысталіся венгерскай мовай.

Адукацыя

Спіс румынскіх школ у жудзецы Алба з’яўляецца ў кнізе «пачатковая адукацыя ў жудзецы Алба», напісанай у 1932 годзе рэвізорам Марыянам Сасу. Румынская адміністрацыя працавала ў жудзецы з 1 студзеня 1919 года, а першыя румынскія пачатковыя школы былі прынятыя тры месяцы праз. Да гэтага часу Аўстра-Венгерская адміністрацыя паспрабавала максімальна скараціць і скасаваць адукацыю на румынскай мове. Першы румынскі ліцэй у Трансільваніі, пасля аб’яднання 1 снежня 1918 года, быў заснаваны ў Алба-Юліі, і, першапачаткова назваўся «Міхай Віцязул», які перайменавалі ў 1960 годзе ў «ліцэй Хорыі, Клошкі і Крышана».

Таксама ў Блажы ёсць Тэхналагічны ліцэй і. Штэфана Манчуліб заснаванага грэка-каталіцкім епіскапам Пятром Павлам Аронам у 1750-я.

Палітыка

Жудзец Альба кіруецца саветам жудзеца, які складаецца з 32 дэпутатаў. Пасля мясцовых выбараў 2020 года савет узначальвае Іон Думітрэл ад Нацыянальнай ліберальнай партыі, а склад савета стаў выглядзець наступным цчынам:

Адміністрацыйны склад

Жудзец складаецца з 4 муніцыпіяў, 7 гарадоў і 67 камун на 2007 год.

Муніцыпіі:

Гарады:

  •    Абруд
  •    Бая-дэ-Ар'еш
  •    Кымпені
  •    Куджыр
  •    Окна-Мурэш
  •    Тэюш
  •    Златна

Камуны:

  • Албак
  • Ч'югуд
  • Інтрэгалдэ
  • Паяна-Вадулуі
  • Сахадол
  • Алмашу-Марэ
  • Ч'юрулеаса
  • Жыдвэі
  • Панор
  • Стрэмц
  • Ар'ешэні
  • Крэч'нэлу-дэ-Жос
  • Лівэзілэ
  • Пашага
  • Шыбот
  • Аврам-Янку
  • Крычэу
  • Лупша
  • Рэлэшці
  • Шона
  • Бергін
  • Кут
  • Лападэа-Ноуэ
  • Рымэц
  • Шпрынг
  • Бістра
  • Дая-Румынэ
  • Лунка-Марэшулуй
  • Рымэтэа
  • Шугаг
  • Бландзіана
  • Доштат
  • Мэтэш
  • Рашыа-дэ-Сэкаш
  • Унірэа
  • Бучэрдэа-Гранааса
  • Фэрэу
  • Міхалц
  • Рашыа-Мантанэ
  • Ваду-Мацылор
  • Бучум
  • Галда-дэ-Жос
  • Мірэслэу
  • Сэлкуя
  • Валэа-Лунгэ
  • Кылнік
  • Гырда-дэ-Сус
  • Магош
  • Сэлыштэа
  • Відра
  • Чэнадэ
  • Гырбова
  • Ношлаг
  • Сэсчыоры
  • Вінцу-дэ-Жос
  • Чэргау
  • Хапырта
  • Акаліш
  • Сынчэл
  • Чэру-Бэкэінцы
  • Харэа
  • Ахаба
  • Сынтымбру
  • Чэтатэа-дэ-Балтэ
  • Ігіу
  • Піану
  • Скэрышаара

Славутасці

  •   Тэргул-дэ-фэтэ-дэ-ла-Гэіна («Дзявочы кірмаш»), які адбываецца 20 ліпеня на гары Гэіна (1484 м).
  •   Порт Бучуманаў
  •   Народны танец « Царына-дэ-ла-Абруд»
  • Такія гістарычныя помнікіб як:
    •        Рымска-каталіцкі сабор Святога Міхаіла, грэка-каталіцкі сабор Святой Тройцы і праваслаўны сабор Алба-Юліі
    •        Зала аб’яднання і крэпасць Алба-Караліна
    •        Сярэднявечны будынак Абруда
    •        Музей шахт у Рашыа-Мантынэ
    •        Горад Себеш і горад Аюд
  •    Карставы комплекс Скэрышаара
  •    Пячора Худа-луі-Папарэ
  •    Цясніну ў даліне Рымец
  •    Дэтуната Гаалэ (1200 м) (з двума найбольш важнымі пікамі базальту «Дэтуната Гол» «Дэтунатэ Флакаасэ»)
  •    На вузкакалейнай чыгунцы паміж Абрудам—Відольмам таксама праходзіць горны цягнік «Макэніцэ»

Бібліяграфія

  • «Județul Alba. Istorie, cultură, civilizație», 2013
  • Mărculeț I., Culoarul Mureșului între Arieș și Strei. Studiu geomorfologic, Editura Samuel, Mediaș, 2013

Літаратура

Гісторыя

Этнаграфія

Турызм

Tags:

Алба НазваАлба ГісторыяАлба ГеаграфіяАлба ІнфраструктураАлба НасельніцтваАлба ПалітыкаАлба Адміністрацыйны складАлба СлавутасціАлба БібліяграфіяАлба ЛітаратураАлбаАрад (жудзец)Біхор (жудзец)Венгерская моваВылчаЖудзецЖудзецы РумынііКлуж (жудзец)Нямецкая моваРумынская моваРумыніяСібіу (жудзец)Трансільванія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Моўная інтэрферэнцыяНатуральная воспаДыяна (прынцэса Уэльская)МоваАндрусь ТакіндангТаежная зонаКальцо (алгебра)Камп’ютарная мышВасіль ЦяпінскіІзраільБальніцаГепатыт CІван НавуменкаРоджэр ФедэрэрУладзімір ДубоўкаПадляшскія мучанікіВін ДызельMicrosoft WindowsСердар (горад)Генрык ІбсенМустафа IШвагерВаенная прысягаВасіль ВіткаФабіа КанавараУінстан ЧэрчыльПаўночная АмерыкаПрастытуцыяЭмілія ПлятэрPayPalРасіяХрышчэнне РусіБрэд ПітГарады БеларусіГедзімінКаляндрыАлесь Уладзіміравіч РашчынскіМязень (горад)ПралескаNürnbergНавуковы стыльТочка BYНаркамаўкаМіхась БашлакоўБраўзерНарвалБрэстБенедыкт XVIТаджыкіКлемент ЭтліЯгайлаСповедзь66-я цырымонія «Грэмі»ФістынгЛяшчына.tgМарына Вітальеўна ВасілеўскаяТэнісКарл X БурбонІсламская дзяржава.mcДжуліяна МурСацыяльныя медыяПрыметнікБора-БораМонатэізмMacOSКарла ТальявініАзотКузьмінічы (Чавускі раён)Чэрвень🡆 More