Турда

Турда (рум.: Turda, венг.: Torda, ням.: Thorenburg) — горад і муніцыпія ў жудзецы Клуж Румынія, размешчаны на рацэ Ар'еш.

Горад
Турда
Turda
Герб
Герб
Турда
Краіна
Каардынаты
Мэр
Крысціян-Актавіян Мацей
Плошча
91.43 км²
Вышыня цэнтра
315 ± 1 м
Насельніцтва
57 381 чалавек (2007)
Шчыльнасць
627.6 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
401001–401189
Афіцыйны сайт
Турда на карце Румыніі
Турда (Румынія)
Турда
Турда (Румынія)
Турда

Гісторыя

Турда 
Краявід

Заснаваны як дакійскі горад з назвай Патаіса (англ.: Potaissa), Турда быў заваяваны рымлянамі. Заснаваны каструм таксама называўся Патаіса і стаў муніцыпіяй, затым калоніяй. Патаіса была галоўным лагерам V Македонскага легіёна з 166 па 274 гады.

Турда 
Саляныя шахты, адкрытыя для турызму

Саляныя рудні былі вядомыя ў дагістарычныя часы. Пасля венгерскага заваявання саляныя рудні Турды былі ўпершыню згаданы ў 1075 годзе. У 1932 годзе рудні былі закрыты, але нядаўна зноў адкрыты для турызму.

Трансільванскія саксы пасяліліся тут у XI стагоддзі. Горад быў разбураны пры мангольскім нашэсці ў 1241—1242. Андраш III надаў каралеўскія прывілеі паселішчу, якія былі пацверджаны Людовікам I Вялікім.

У 1467 годзе Мацьяшам I быў скліканы венгерскі сейм у Турдзе. Пазней у XVI стагоддзі часта збіраўся Трансільванскі сейм. У 1558 годзе сейм Турды абвясціў свабоду каталіцкай і лютэранскай веры. У 1563 годзе сейм таксама зацвердзіў свабоду кальвінізму, а ў 1568 годзе ён распаўсюдзіў свабоду веравызнання на ўсе рэлігіі, абвясціўшы: «Забаронена каму-небудзь пагражаць каму-небудзь палонам ці выгнаннем за яго рэлігію» — незвычайная свабода ў сярэдневяковай Еўропе. Гэты Турдскі эдыкт быў першай спробай легалізацыі агульнай рэлігійнай свабоды ў хрысціянскай Еўропе (хоць яго законная эфектыўнасць была абмежаванай).

У 1609 годзе Габрыэль Баторый надаў новыя прывілеі Турдзе. Яны пазней былі пацверджаны Габрыэлем Бетленам. У 1659 годзе ў бітве пры Турдзе Ахмед-паша разбіў войскі Юрыя II Ракацы.

У 1944 годзе тут адбылася Турдская бітва паміж нямецкімі і венгерскімі войскамі з аднаго боку і савецкімі і румынскімі войскамі з іншага, якая стала найбуйнешай бітвай у Трансільваніі ў час Другой сусветнай вайны.

Дэмаграфія

Паводле апошняга румынскага перапісу 2002 года ў горадзе было 55,887 жыхароў, сярод якіх 84,8 % - румыны, 10 % — венгры, 4,8 % — італьянцы, 0,4 % — іншыя.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Турда ГісторыяТурда ДэмаграфіяТурда ГалерэяТурда СпасылкіТурдаВенгерская моваКлуж (жудзец)Нямецкая моваРумынская моваРумынія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТэрміналогіяБенедыкт XVIGoogle MapsФэнтэзіКузьмінічы (Чавускі раён)Сянная мукаWorld Wide WebБеларуская міфалогіяАAgrale Marruá2023КаменкаРуская мова ва УкраінеМарат Сяргеевіч МаркаўСтакгольмЭнцыклапедыяДжэрдан ШакірыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікSkypeПсалтырАртрозПубліцыстычны стыльКацярына Ігараўна ГумянюкГомельСяргей ШупаНапалеон IIУладзімір ДубоўкаГанорыйДрычын (Пухавіцкі раён)ПаэтХімічная формулаv3acrПорцік АктавііЯўген Васільевіч МаўлееўЗямля пад белымі крыламіРэнесансВольха чорнаяБаскетболЯўген ПапакульПратэстанцтваБуразубка малаяБеларускі полк «Пагоня»Полацк2016Сяргей Іванавіч ГрахоўскіРаберту РывелінуПеруКандрат КрапіваСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаКіраўнікі МінскаГенрых III ВалуаГеаграфічныя каардынатыПастава на каленяхКатавіцыМіхась БашлакоўКыргызстанТрускаўкаБразіліяГольмійСавояДаніэль КанеманКазуля еўрапейскаяWayback MachineТэрмінМустафа IТворны склонФранчэска V д’ЭстэНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеPayPalНойКупаллеАкноДзеяслоўЛінц🡆 More