Румынія Сацыял-Дэмакратычная Партыя

Сацыял-дэмакратычная партыя (рум.: Partidul Social Democrat) — левацэнтрысцкая сацыялістычная палітычная партыя ў Румыніі.

Сацыял-дэмакратычная партыя
рум.: Partidul Social Democrat
Выява лагатыпа
Лідар Марчэл Чалаку
Дата заснавання 2001
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Сацінтэрн, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў
Саюзнікі і блокі Кансерватыўная партыя
Колькасць членаў 509 000
Месцаў у ніжняй палаце
171 / 412
Месцаў у верхняй палаце
76 / 171
Месцаў у Еўрапарламенце
16 / 32
Сайт psd.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Партыя была заснавана ў студзені 2001 года шляхам зліцця Партыі сацыяльнай дэмакратыі ў Румыніі (рум.: Partidul Democraţiei Sociale in România) і Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі (рум.: Partidul Social Democrat Român) — удзельнікаў кіруючага блока Сацыял-дэмакратычны полюс Румыніі.

У 2004 годзе лідар партыі і прэм'ер-міністр Адрыян Нэстасэ удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у другім туры Траяну Бэсеску. З красавіка 2005 года партыю ўзначальвае Мірча Джаанэ, які высоўваўся ў прэзідэнты ў 2009 годзе, але прайграў у другім туры дзеючаму прэзідэнту Траяну Бэсеску.

На выбарах СДП выступае ў саюзе з Кансерватыўнай партыяй. Да 2004 года была кіруючай (Адрыян Нэстасэ быў прэм'ер-міністрам з 28 снежня 2000 года па 21 снежня 2004 года), паводле вынікаў выбараў 2008 года ўвайшла ў кіруючую кааліцыю, але на правах малодшага партнёра. У наш час партыя прадстаўлена 103 мандатамі ў ніжняй палаце румынскага парламента і 47 месцамі ў сенаце. Таксама партыя ў саюзе з кансерватарамі прадстаўлена 11 дэпутатамі ў Еўрапарламенце з 33 месцаў, адведзеных для Румыніі.

На выбарах 2012 года «Сацыял-дэмакратычная партыя» выступае ў складзе «Сацыял-ліберальнага саюза» — альянсу «Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі», «Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі», «Кансерватыўнай партыі Румыніі» і некаторых дробных партый. Апытанні прадказваюць саюзу перамогу з вялікім адрывам ад галоўнага канкурэнта — прапрэзідэнцкай «Дэмакратычнай ліберальнай партыі».

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Румынская моваРумынія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Троіцкая царква (Слонім)Маладзечна66-я цырымонія «Грэмі»МіцыпсаБеларускі алфавітСалонікіМастурбацыяМелатанінНгуен Ван ЦхьеуМялецій СматрыцкіСекс без пранікненняv3acrЛатэранскі палацГідрапонікаВялікія раўніныБеларуская энцыклапедыяApraxiaЗямля пад белымі крыламіПорцік АктавііКанадаАляксандр ГамільтанШвагерЛуі ДавуБізнес-анёлІван ШамякінАўстра-ВенгрыяІван НавуменкаВялікдзень ва УкраінеНа ростаняхМоўная нормаЗмітрок БядуляНарвасадатаБеларускі фальклорПа што ідзеш, воўча?ПестаНарматыўны кантрольГерманіяАлесь Уладзіміравіч РашчынскіАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Він ДызельНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііКарл XIV ЮханТрыестКаскадныя табліцы стыляўКатавіцыКлемент ЭтліНіл ГілевічМіхась БашлакоўЭдуард Сямёнавіч НіканораўЯўстах Піевіч ТышкевічMacOSАрланда БлумФабіа КанавараЗолтан Лаціновіч2023Марына Вітальеўна ВасілеўскаяЯкуб КоласАмерыканскае матэматычнае таварыстваЕгіпетМукаСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі2002Рымска-Каталіцкая ЦаркваБарацінскі раёнНарвалБілінгвізмСянная мукаАксаміткі прамастойныяРазалінд ФранклінБеларускі полк «Пагоня»Беларускае нацыянальнае адраджэнне🡆 More