Чыгуначны Транспарт

Чыгу́начны тра́нспарт служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках.

Чыгуначны Транспарт
Чыгуначны транспарт у Аргенціне

Шляхі зносін чыгуначнага транспарту ўключаюць: рэйкавыя чыгункі са штучнымі збудаваннямі (масты, эстакады, тунелі), прыпыначныя пункты і вузлы з эксплуатацыйнымі збудаваннямі (вакзалы, дэпо, майстэрні), сродкамі энергазабеспячэння (кантактныя сеткі і цягавыя падстанцыі электрыфікаваных участкаў чыгунак), аўтаматыкі і тэлемеханікі (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і інш. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання і прамысловага транспарту (пад'язныя пуці прамысловых прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія (трамвай, метро). Бываюць шырокакалейныя (1520 мм, 1435 мм, 1676 мм), вузкакалейныя (1000, 914, 891, 672 мм і інш). Чыгуначны транспарт мае электрычную, дызельную (цеплавозную), турбінную і паравую цягу.

Гісторыя чыгунак

Чыгуначны Транспарт 
Цягнік з цеплавозам 2ТЭ10У

Чыгункі пачалі з'яўляцца напачатку XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі. У канцы XIX стагоддзя чыгункі з'явіліся ў Расійскай Імперыі. Да канца ХХ ст даўжыня чыгунак свету дасягнула 1,3 млн км.

Чыгуначны пуць

Чыгуначны Транспарт 
Чыгуначны пуць з бетоннымі шпаламі

Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы шляху.

Да верхняй будовы належаць рэйкі, шпалы, рэйкавыя змацаванні, баластная прызма. Да ніжняй будовы належаць земляное палатно і штучныя збудаванні (масты, трубы, шляхаправоды і г.д.).

Падтрыманнем чыгуначнага пуці ў спраўным стане займаюцца дыстанцыі пуці.

Рухомы склад

Рухомы склад бывае: цягавы — гэта лакаматывы, (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі, дызель-цягнікі і нецягавы - вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама адмысловы рухомы склад.

Цягнік — гэта сфармаваны і счэплены ланцужок вагонаў з адным ці некалькімі дзейснымі лакаматывамі ці маторнымі вагонамі, які мае ўсталяваныя сігналы.

Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краін

У шмат якіх краінах даўжыня чыгуначнай сеткі скарачаецца. Так, у ЗША ў 1920-м было больш 400 000 км чыгунак.

Краіна Даўжыня чыгунак (км)
Увесь свет 1 122 650
1 ЗША 194 731
2 Расія 87 157
3 Кітай 71 600
4 Індыя 63 518
5 Канада 49 422
6 Германія 45 514
7 Аўстралія 41 588
8 Аргенціна 34 463
9 Францыя 32 682
10 Бразілія 31 543
11 Польшча 23 420
12 Японія 23 168
13 Украіна 22 473
14 ПАР 22 298
15 Мексіка 19 510
16 Італія 19 493
17 Вялікабрытанія 16 893
18 Іспанія 14 189
19 Казахстан 13 601
20 Швецыя 11 481
21 Румынія 11 385

Сістэмы

Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункамі

Дзяржавы без чыгуначнага транспарта

Ісландыя, Марцініка, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Багамскія астравы, Сейшэльскія астравы, Сент-Люсія, Барбадас, Тувалу, Палаў, Мікранезія, Маршалавы астравы, Усходні Тымор, Папуа-Новая Гвінея, Бутан, Мальдыўскія астравы, Грэнада, Дамініка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Тонга, Руанда, Бурундзі, Маўрыкій, Лесота, Емен, Бахрэйн, Катар, Самоа, Кірыбаці, Вануату, Гвінея-Бісау, Заходняя Сахара, Буркіна-Фасо, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, Каморскія астравы, Беліз.

Чыгунка ў мастацтве

Жывапіс

Чыгунка цікавіць мастакоў. Карціны на чыгунцы пісаў Клод Манэ, Вінцэнт ван Гог, Эдуард Манэ, Гюстаў Кайбот.

Вакзал Сен-Лазар намаляваны на палотнах шматлікіх мастакоў. Шматлікія імпрэсіяністы жылі недалёка ад Сен-Лазара на працягу 1870-х і 1880-х гадоў.

Таксама чыгунку маляваў Уладзімір Гаўрылавіч Казанцаў.

Кіно

Чыгунка і чыгуначны транспарт з'яўляюцца для кінематаграфістаў адным з самых упадабаных месцаў дзеяння. Фільмаў, у якіх месцам дзеяння служыць чыгунка, толькі сусветным кінематографам зняты дзясяткі. Уласна кажучы, сусветны кінематограф пачаўся з кароткаметражнага фільма братоў Люм’ер «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта» (1895).

Працы чыгунак, сацыяльным і чалавечым канфліктам, якія ўзнікаюць пры гэтым, прысвечаны стужкі «Ізноў трэба жыць» (1999, рэжысёр Васіль Панін), «Спыніўся цягнік» (1982, рэжысёр Вадзім Абдрашытаў), «Магістраль» (1983, рэжысёр Віктар Трэгубовіч), «34-й хуткі» (1981, рэжысёр Андрэй Малюкоў). У жанры фільма-катастрофы знята стужка «Цягнік па-за раскладам» (1985, рэжысёр Аляксандр Грышын). Рамантыцы чыгунак, гераічнасці і адвазе працаўнікоў дарогі прысвечаны фільмы «Вялікія перагоны» (1970), «Рускі паравоз» (1988), «Вадзіў цягнікі машыніст» (1961). Гісторыі чыгунак прысвячаюцца дакументальныя стужкі: «Гісторыя расійскіх чыгунак» (1993), «Я люблю цягнікі». У 2007 годзе рэжысёр Аляксей Фядорчанка зняў стужку «Чыгунка».

Цікавыя факты

  • Першы механічны (не на ручной ці конскай цязе) ліфт з прывадам ад паравой машыны, які зваўся «вертыкальнай чыгункай», быў усталяваны ў ЗША у 1850 годзе. Да 1880-х гадоў гэтым тыпам ліфтаў былі абсталяваны буйныя гасцініцы і багатыя будынкі ў ЗША і Еўропе.
  • «Падземнай чыгункай» у ЗША у 1850-х гадах звалі таемную арганізацыю абаліцыяністаў, якая перапраўляла збеглых неграў з Поўдня на Поўнач, дзе не было рабства.
  • З 1937 года ў СССР і Беларусі ў першую нядзелю жніўня адзначаецца Дзень чыгуначніка.
  • Першай у свеце горнай чыгункай з'яўляецца Земерынгская чыгунка.

Гл. таксама

  • Чыгуначная тэрміналогія
  • Электрыфікацыя чыгунак
  • Чыгуначная станцыя
  • Вузкакалейная чыгунка
  • Чыгунка звышшырокай каляіны
  • Рэйкавы стык
  • Гісторыя чыгунак
  • Конна-чыгунка
  • Пнеўматычная чыгунка
  • Класіфікацыя аварый на чыгуначным транспарце
  • Чыгункі краін свету
  • Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак
  • Дзіцячыя чыгункі
  • Дарога на слупах
  • Беларуская чыгуначная форма
  • MOROP

Зноскі

Літаратура

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8

Спасылкі

Tags:

Чыгуначны Транспарт Гісторыя чыгунакЧыгуначны Транспарт Чыгуначны пуцьЧыгуначны Транспарт Рухомы складЧыгуначны Транспарт Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краінЧыгуначны Транспарт СістэмыЧыгуначны Транспарт Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункаміЧыгуначны Транспарт Дзяржавы без чыгуначнага транспартаЧыгуначны Транспарт Чыгунка ў мастацтвеЧыгуначны Транспарт Цікавыя фактыЧыгуначны Транспарт Гл. таксамаЧыгуначны Транспарт ЛітаратураЧыгуначны Транспарт СпасылкіЧыгуначны Транспарт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Віктар Міхайлавіч АнішчыкІрландскае мораСтарабеларуская моваВольга ГапееваВіктар МарціновічІмшаМізуменапс бурыПольшча6 верасняАла Анатолеўна ШышкінаМаксім ГарэцкіХасан НасралаНіжнехапёрскі прыродны паркМар’ян Дукса1913СлавакіяСлуцкі поясКацярына Ігараўна ГумянюкАўген КалубовічРэкі і каналы БеларусіБайкаБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіПаштальёнМаксім ТанкПаўстанне 1830—1831 гадоўАперацыйная сістэма29 кастрычнікаДругая кангалезская вайнаМесны склонБеларусыУладзімір Мікалаевіч КарватOnliner.byШэры журавельВікіФілалагічны факультэт БДУСанетДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваЧабор звычайныГенадзь БураўкінАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПрыназоўнік21vek.byГерб АстраўцаГлебаТалочныя песніТэлебачанне1960ЗычныяНацыянальная бібліятэка БеларусіОрдэн Дружбы народаў (СССР)МаўленнеДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыСтоўбцыКастусь КаліноўскіЛеман АлтынчэкічБярозаКанюшынаБеларускі алфавітАлесь АдамовічPorsche 912НатхненнеДзве душыХатынская аповесцьДудка беларускаяВалянцін Андрэевіч ЗубМіхаіл Андрэевіч СавіцкіНапалеон ОрдаMediaWiki🡆 More