Эразм Ратэрдамскі

Эра́зм Ратэрда́мскі (па-лацінску: Desiderius Erasmus Roterodamus, сапраўднае імя: Геерт Геертсэн, па-нідэрляндзку: Geert Geertsen; 28 кастрычніка 1466, Ратэрдам — 12 ліпеня 1536, Базэль) — выбітны нідэрляндзкі гуманіст, каталіцкі сьвятар, сацыяльны крытык, пэдагог, тэоляг.

Эразм Ратэрдамскі
па-лацінску: Desiderius Erasmus Roterodamus
Эразм Ратэрдамскі
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1466
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 ліпеня 1536 (69 гадоў)
Месца сьмерці
Кірунак філязофія Адраджэньня[d]
Асноўныя зацікаўленасьці хрысьціянская філязофія, гуманізм
Значныя ідэі In Praise of Folly[d], A handbook on manners for children[d] і The Education of a Christian Prince[d]
Аказалі ўплыў эпікурэізм[d], Марк Туліюс Цыцэрон і Джавані Піка дэла Мірандола[d]
Наступнікі Томас Мор, Даміян ды Гойш, Мартын Лютэр, Ўільям Тындэйл, Якаб Міліх
Вучні Gabriel Mudaeus[d], Richard Croke[d] і Nikolaus Bensrott[d]

Эразм жыў на фоне росту эўрапейскай рэлігійнай Рэфармацыі, але ў той час ён крытычна ставіўся да злоўжываньняў у Касьцёле і заклікаў да рэформаў, ён трымаўся на адлегласьці ад Лютэра й Мэлянхтона, працягваючы прызнаваць уладу папы. Эразм прытрымліваўся сярэдняга шляху паміж пратэстантамі і каталікамі, прасоўваючы глыбокую павагу да традыцыйнай веры, пабожнасьці й ласкі, адхіліўшы шлях Лютэра, таму Эразм заставаўся чальцом каталіцкай царквы ўсё сваё жыцьцё. Ягоны сярэдні шлях выклікаў расчараваньне й нават абурэньне мысьляроў з абодвух бакоў, як пратэстантаў гэтак і каталікоў.

Эразм памёр у Базэлі ў 1536 годзе падчас падрыхтоўкі свайго вяртаньня ў Брабант. Быў пахаваны ў Базэльскім саборы. У 1622 годзе ў Ратэрдаме была ўсталявана бронзавая статуя ў гонар мысьляра й гуманіста.

Біяграфія

Эразм Ратэрдамскі 
Enchiridion militis Christiani (1503).

Адукацыю атрымаў у Парыскім унівэрсытэце, займаўся навуковай дзейнасьцю ў Францыі, Італіі, Нямеччыне, Швайцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму й вальнадумства. Ягоная літаратурная спадчына ўключае творы па філязофіі і багаслоўю, этычныя і пэдагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі й анталёгіі антычнай мудрасьці, сатырычныя дыялёгі й лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасьці.

Творы

«Пахвала Дурасьці»

У «Пахвале Дурасьці» (1509) выкрываліся і высьмейваліся бязглуздыя звычкі й заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосьцю, але ў поглядах і ўчынках людзей ён бачыў дурасьць. Ейная прысутнасьць выяўляецца Эразмам у паўсядзённых жыцьцёвых справах, у норавах грамадзтва й у псэўдамудрасьці філязофскіх павучаньняў. Дурасьць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым сьвеце найбольшую карысьць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Пахвала Дурасьці» выяўляе сапраўдную каштоўнасьць і схільнасьць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасьці й недасканаласьць.

Беларускія пераклады

  • Пахвала дурасці / Пер. з лац. У. Шатона. — Мн.: Колас, 2006. — 112 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эразм Ратэрдамскі БіяграфіяЭразм Ратэрдамскі ТворыЭразм Ратэрдамскі Беларускія перакладыЭразм Ратэрдамскі КрыніцыЭразм Ратэрдамскі Вонкавыя спасылкіЭразм Ратэрдамскі12 ліпеня1466153628 кастрычнікаБазэльГуманізмЛацінская моваНідэрляндзкая моваРатэрдамТэалёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер Арлоў (гісторык)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЛіцьвіныКамэрунТурма №8ІнтэрнэтПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЛевэркузэнФлорыдаМаркетынгАмонімУправа КДБ па вайсковай контравыведцыПарнафільмНямеччынаЦьвёрды дыскHTML.itІенг СарыНа чужынеДотык пісі рукоюВасіль БыкаўСэкс па тэлефонеМастацкая літаратура (выдавецтва)Вольга КараткевічЧэлесВадаробусПесьня пра зубраТарас ШаўчэнкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіФранцішак БагушэвічГаяна-Эсэкіба.aoСмаленскі паветГестарПошта@Mail.ruЭдуард ВаласевічКойданаўДрама (аповесьць)СяброўстваРэформа беларускага правапісу 1933 годуАсіпавічыСябарАпостальскі сымбаль верыГлеб ЛабадзенкаДзейнікАляксандар ТвардоўскіЛявон БаразнаПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Грамадзкі набытак1794Навум ГальпяровічКрасная ВёскаГісторыя ВугоршчыныФранцішак СкарынаАкторы парнафільмаўПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Краязнаўчая газетаСтаніслаў ШушкевічАляксандар КраўцэвічГімн БеларусіСлавамір АдамовічМагілёўМагутны БожаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьMelbetРэкі БеларусіБанкруцтваПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Крывіч (часопіс)Юры ПадабедДанюшава🡆 More