Ўільям Тындэйл: ангельскі навуковец, пратэстанцкі рэфарматар

Ўі́льям Ты́ндэйл (па-ангельску: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Ангельшчына — 6 кастрычніка 1536, Вільвоордэ, Брабант, 17 правінцыяў) — ангельскі навуковец, пратэстанцкі рэфарматар.

Вядомы як перакладчык Бібліі на ангельскую мову. У ягоных працах заўважны ўплыў Эразма Ратэрдамскага й Мартына Лютэра.

Ўільям Тындэйл
William Tyndale
Ўільям Тындэйл: ангельскі навуковец, пратэстанцкі рэфарматар
Род дзейнасьці рэфармацыйны дзяяч, перакладчык
Дата нараджэньня 1494
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 кастрычніка 1536
Месца сьмерці
Прычына сьмерці катаваньні[d]
Грамадзянства ангелец
Месца вучобы
Занятак тэоляг, мовазнаўца, перакладнік, пісьменьнік, перакладнік Бібліі
Навуковая сфэра хрысьціянства і пераклад Бібліі[d]

Ягоная рэфарматарская дзейнасьць прывяла да абвінавачваньня ў ерасі і сьмяротнага пакараньня. Частковыя пераклады Бібліі па-ангельску існавалі яшчэ зь VII стагодзьдзя, аднак з-за распаўсюду Бібліі Ўайкліфа мець ангельскія пераклады было забаронена (хоць на той час ужо існавалі пераклады Бібліі на мностве эўрапейскіх моваў), а парушэньне гэтага закону каралася сьмерцю.

Біяграфія

У 1512 року Ўільям Тындэйл атрымаў званьне бакаляўра мастацтваў у Магдален-Голе (цяпер коледж Гертфарда(en)) Оксфардзкага ўнівэрсытэту. У 1515 атрымаў званьне майстра мастацтваў, што дазволіла яму пачаць навучаньне багаслоўю. У 1517—1521 роках Ўільям Тындэйл займаўся філялёгіяй у Кембрыдзкім унівэрсытэце.

Вывучыўшы сачыненьні свайго сучасьніка Эразма Ратэрдамскага, ён апынуўся пад моцным іхным уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасьць чытаць Біблію на роднай мове. Пасьля таго, як ангельскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на ангельскую, ён пачаў працаваць у Сьвятой Рымскай імпэрыі на сродкі, атрыманыя ад лёнданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Ўільям абраў Біблію на грэцкай мове й іўрыце.

Да 1525 году Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу апынуўся запатрабаваным у Ангельшчыне. Пасьля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лёнданскі біскуп скупіў вялікую колькасьць асобнікаў і зладзіў іхняе ўрачыстае спаленьне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой ​​пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаваньню, а да 1566 году выйшла саракавое па ліку выданьне.

У 1535 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антвэрпэне ў Бэльгіі і абвінавачаны ў герэзіі. У 1536 року ён быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня, задушаны і спалены на вогнішчы непадалёк ад Брусэлю каля 6 кастрычніка таго ж году.

Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысячаў асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі. Цягам чатырох гадоў на замову караля Генрыха VIII былі выдадзеныя чатыры ангельскія пераклады Бібліі — у тым ліку і Генрыхава Вялікая Біблія(en) — усе заснаваныя на працы Тындэйла.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваАнгельшчынаБіблія ТындэйлаГлостэршырМартын ЛютэрРэфармацыяЭразм Ратэрдамскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РамяствоАляксандар ВіхорВейшнорыяКарлес ПудждэмонІван ШамякінАнатоль ІвашчанкаЧарнобыльская АЭСВадаробусГерб Пружанаў.vcВаложынРаман СкірмунтГрунвальдзкая бітваРэкі БеларусіЛявон БаразнаДруяБеларускае слова (1920)Бісэксуальная парнаграфіяВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуБанкруцтваРасейцыЮр’яМастацкая літаратура (выдавецтва)ПамылкаГалюцынацыя1943Прыдатак (мовазнаўства)ТвэркКастусь КаліноўскіСлуцак (футбольны клюб)Кірыла ТураўскіГерута (імя)БудынакРатушаПаўднёвая КарэяГрупавы сэксВольныя матэрыялыАляксандар БрукнэрЛезьбіянстваЛепельФранцішка Ўршуля РадзівілЯнка КупалаБеларусыВасіль БыкаўЛічэбнікSКімбар1919ЧапаМерацкая ратушаПрыназоўнікЛітваНасельніцтва БеларусіРадаўніцаБагародзіца (гімн)C++БлогПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Шклоўскі раёнФранцішак СкарынаМарат МаркаўПошасьцьЮравічыБеларуская Народная РэспублікаМікола Купрэеў1989Напалеон ОрдаПетрыкаўскі раёнПроза2003Эдуард Валасевіч🡆 More