Сьмяротная Кара

Сьмяро́тная ка́ра (сьмяротнае пакараньне) — дазволенае законам пазбаўленьне чалавека жыцьця ў якасьці пакараньня за злачынства, звычайна за асабліва цяжкае (забойства).

Сьмяротная Кара
Cesare Beccaria, Dei delitti e delle pene

На 2018 год заканадаўства 92 краінаў сьвету, у якіх пражывала большасьць насельніцтва Зямлі, у тым ліку 4-х найбольшых па насельніцтве краінаў (Кітай, Індыя, ЗША і Інданэзія), прадугледжвала вынясеньне сьмяротнага выраку судом за цяжкія злачынствы. Пагатоў 103 дзяржавы пазбавілі свае суды такіх паўнамоцтваў, у тым ліку ўсе дзяржавы Эўропы за выключэньнем Беларусі. Найбольшую колькасьць сьмяротных выракаў за год выконвалі ў Кітаі, у тым ліку за карупцыю. Найчасьцей яго выконвалі ў выглядзе расстрэлу. Меншае распаўсюджваньне мелі сьмяротная ін’екцыя, электрычнае крэсла, павешаньне, адсячэньне галавы й пабіваньне камянямі.

У савецкай юрыдычнай практыцы для абазначэньня сьмяротнага пакараньня ў розны час выкарыстоўваліся эўфэмізмы «вышэйшая мера сацыяльнай абароны», «вышэйшая мера пакараньня» і «выключная мера пакараньня», бо афіцыйна лічылася, што сьмяротнае пакараньне ў СССР ужывалася ў выглядзе выключэньня як пакараньне за асабліва цяжкія агульнакрымінальныя й дзяржаўныя злачынствы.

Беларусь

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1999 году зьмяшчае артыкул 59 «Сьмяротная кара», паводле якога «дапускаецца прымяненьне сьмяротнай кары — расстрэлу за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленьнем жыцьця чалавека пры абцяжарвальных акалічнасьцях». Пагатоў згодна з 2-м пунктам 59-га артыкула «Сьмяротная кара ня можа прызначацца: 1) асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросьце да 18 гадоў; 2) жанчынам; 3) мужчынам, якія дасягнулі да дня пастановы прысуду 65 гадоў». Паводле 3-га пункту 59-га артыкула, «Сьмяротная кара ў парадку памілаваньня можа замяняцца на пажыцьцёвае зьняволеньне». У 1990-я гады суды Беларусі штогод выносілі сьмяротны вырак больш як 20 асобам. У 2007 годзе ў Беларусі выканалі 4 сьмяротныя пакараньні. У 2008—2010 гадах выконвалі па 2 сьмяротныя пакараньні штогод. У 2011 годзе выканалі 3 сьмяротныя прысуды, у тым ліку 2-м асобам за тэрарыстычны акт у менскім мэтро 11 красавіка 2011 году.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЗабойстваЗлачынства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПалітыкБДСМСтапа (літаратуразнаўства)БабёрГрамадзянінЛацінская моваСурвэткаМіхаіл МураўёўАляксандар ЛукашэнкаДарога Р43 (Беларусь)Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Макс ШчурЛюдвік ЗьвяждоўскіМіжнародны жаночы дзеньПолк імя Кастуся КаліноўскагаISO 3166-1Алена МаслаЖыве Беларусь!Сельская гаспадарка Беларусі2024Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЧарнобыльВэб-дызайнМаксім ГарэцкіАдам Міцкевіч10 студзеняМаксім БагдановічУладзімер КаткоўскіМікола ПракаповічКасмадром імя Сатыша ДгаванаВэб-сэрвэрТутэйшыя (п’еса)Курдзкая моваСалатная цыкорыяЯўген ВалошынРыекаБерасьцеВіктар КаліноўскіУладзімер ПуцінСалігорскРаманСтаражытны РымЧалавекКніга14 красавікаЛікЛука ДончычКаскадныя табліцы стыляўСьцяг ЛібііЖанна Некрашэвіч-КароткаяДарога Р6 (Беларусь)ПтушкіБелавеская пушчаМікола Папека2005Канстытуцыя ССРБ 1919 годуАльгерд БахарэвічДжынсавая рэвалюцыяАнатоль БутэвічСлавамір МрожакГідуныАхоўны статусЯнка БрыльНайвышэйшая Літоўская РадаЛіцьвіныЧэрвеньПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Групавы сэксБлог🡆 More