Сатыра

Саты́ра (лац.

satura — сумесь) — вострае, зьнішчальнае выкрыцьцё заганаў грамадзкіх зьяваў у выглядзе пачуцьцёва-эстэтычнай і камічнай крытыкі, што зьмяшчае асуджальны патас(en) і рэзка адмоўную адзнаку прадмета асьмяяньня. Мае грамадзянскую злабадзённасьць, тэндэнцыйнасьць і публіцыстычную накіраванасьць. Увасабляецца ў выяўленчым мастацтве (карыкатура), тэатры і кіно (сатырычная камэдыя), літаратуры. У Старажытным Рыме была жанрам лірыкі, у якім выкрываліся грамадзкія і літаратурныя зьявы (Квінт Гарацыюс і Дэцым Ювэнал). Фрыдрых Шылер упершыню разглядзеў эстэтычную камічнасьць сатыры. Разьмежаваньне з гумарам як процілеглым відам камічнасьці вызначылася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль).

Сатыра
Карыкатура на падзел Беларусі, 1921 г.

Асноўныя жанры: эпіграма (Марк Марцыял, Готхальд Лесінг, Робэрт Бэрнз і Аляксандар Пушкін), сатырычная камэдыя (Арыстафан, Жан Мальер, Бэртальд Брэхт і Аляксандар Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Даніель Дэфо, Джанатан Сўіфт і Франсуа Вальтэр), фэльетон (Гайнрых Гайнэ, Міхаіл Булгакаў і Міхаіл Зошчанка).

Беларусь

У беларускай літаратуры складнікі сатыры адзначаюцца з XVI стагодзьдзя (Прамова Мялешкі і Ліст да Абуховіча, творы Стафана Зізанія, Лявонція Карповіча і Хрыстафора Філалета). Да сатыры зьвярталіся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Карусь Каганец, Уладзіслаў Галубок, Андрэй Мрый, Максім Танк, Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Сатыра вызначае асноўны кірунак творчасьці Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка і Ўладзімера Корбана. Дасьледуецца ў Беларусі ў межах літаратуразнаўства (Зьміцер Бугаёў, Любоў Гарэлік, Янка Казека і Якуб Вусікаў), мастацтвазнаўства (Юры Сохар і Віктар Шматаў) і фальклярыстыкі (Анатоль Фядосік).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Сатыра 

Гэта — накід артыкула па тэатар. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.

Tags:

en:PathosВыяўленчае мастацтваГарацыюсГумарЖан ПольЖанрКамэдыяКамічнасьцьКіноЛацінская моваЛірыкаПачуцьцёРамантызмСтаражытны РымФрыдрых ШылерЭстэтыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэжым ЛукашэнкіТадэвуш КасьцюшкаВалеры Маракоў19181978.idКлаўдзі Дуж-ДушэўскіДэмакратычная партыяАльгерд БахарэвічНарвэгіяГорадняUNIX.mwКанада.neВусякіІндрыхНямецкая моваВялікабрытаніяКузьма ЧорныІнфарматыкаГрузія2018.sa1995.tcБеларуская ВікіпэдыяПарэчча (горад)БірутаЎКіеўская Русь.sk.ch.gdБеларуская моваКінбурнская пярэспа1944.rwКойданаўскі раёнЕсьман.af16.bu1919.de.ggРасейская мова.gfДзень ВоліЗбожжаСтарабеларуская моваБеластокЖалезаЛідаСлуцкі збройны чын.tf.fi.fkСьвятлана ЦіханоўскаяВуліца Сэзам60Чжэн Хэ.cdМанчэстэрСтрафаНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыАнгельшчынаБог.bh1949ГенавэфаСафі Марсо.geРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці🡆 More