Зьміцер Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в.
Сычыкі, Крычаўскага раён, Магілёўскай вобласьць — 28 сьнежня 2017) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філялягічных навук (1960), прафэсар.
Зьміцер Бугаёў | |
Дата нараджэньня | 12 студзеня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сьнежня 2017 (88 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства і літаратурная крытыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Дзеці | Людміла Сінькова[d] |
Нарадзіўся 12 студзеня 1929 году ў в. Сычыкі Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1945—1948 гадох вучыўся ў Магілёўскай пэдагагічнай вучэльні. У 1948—1952 гадох — у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1952—1955 гадох — у асьпірантуры Менскага пэдагагічнага інстытуту.
У 1955—1959 гадох працаваў у Мазырскім пэдагагічным інстытуце, у 1959—1964 гадох — у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1964 году — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе выкладаў на філялягічным факультэце. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961 году.
Памёр 28 сьнежня 2017 году.
Друкаваўся з 1957 году. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-1966). Дасьледаваў творчасьць Максіма Танка, Уладзімера Дубоўкі, Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, Васіля Быкава.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зьміцер Бугаёў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.