П’еса: літаратурны твор для тэатральных прадстаўленьняў

П’е́са — літаратурная форма, напісаная драматургам, у выглядзе дыялёгу ці сьпеву пэрсанажаў, прызначаная для тэатральных паказаў.

Тэрмін «п’еса» можа адносіцца як да напісанага тэксту, так і да тэатральнай пастановы.

П’еса: Жанры, Тэрміналёгія, Глядзіце таксама
«Выкраданьне з сэралю», музычная опэра Вольфганга Амадэя Моцарта
П’еса: Жанры, Тэрміналёгія, Глядзіце таксама
«Галасы Чарнобылю», п’еса паводле твору Сьвятланы Алексіевіч

Жанры

Камэдыя

Камэдыі — гумарыстычныя п’есы, у якіх часта сустракаюцца жартаўлівыя рэмаркі, незвычайныя пэрсанажы, зь якімі здараюцца дзіўныя акалічнасьці. Камэдыі нароўні з трагедыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам камэдыі зьяўляецца «Сон у летнюю ноч» Ўільяма Шэксьпіра.

Фарс

Фарсы — пераважна абсурдны жанр п’есы, пэрсанажы ў якім дзейнічаюць падкрэсьлена гумарыстычна. Прыкладам фарсу зьяўляецца п’еса Ўільяма Шэксьпіра «Камэдыя памылак».

Сатыра

Сатырычная п’еса высьмейвае надзённыя пытаньні, у той жа час уздымаючы палітычныя ці грамадзкія лёзунгі, напрыклад, праблему карупцыі. Прыкладам сатырычнай п’есы ёсьць «Рэвізор» Мікалая Гогаля або Арыстафанава «Лісістрата».

Трагедыя

Трагедыі закранаюць змрочныя тэмы: напрыклад, сьмерць ці бедзтва. Пратаганіст у трагедыі часта мае трагічную віну — характарыстыку, якая прыводзіць да трагедыі. Трагічныя п’есы выражаюць усе эмоцыі і маюць вельмі драматычныя канфлікты. Трагедыі нароўні з камэдыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам трагедыі зьяўляецца «Гамлет» Ўільяма Шэксьпіра.

Мюзыкл

Папулярная ў свой час балядная опэра стала першым музычным жанрам у тэатры, які разьвіўся ў амэрыканскіх калёніях. З 1920-х рокаў кампазытары пачалі складаць для п’есаў песьні ў трыццацідвухтактнай форме, празь якія апісвалі падзеі на сцэне. Звычайна гэтыя песьні суправаджаюцца танцамі. Прыкладам мюзыклаў зьяўляецца «Прывід опэры» Эндру Лойда Ўэбэра.

Тэатар абсурду

    Асноўны артыкул: Тэатар абсурду

Тэатар абсурду звычайна зьмяшчае мэтафізычныя адлюстраваньні экзыстэнцыйных трывог і разважаньняў. Тэатар абсурду адмаўляе рацыянальнае і разглядае непазьбежнасьць падзеньня ў прорву чалавечага існаваньня. Аднак гэты жанр не задаецца вырашэньнем гэтых пытаньняў, а толькі дэманструе іх. Публіка мусіць зразумець сэнс і задачу п’есы самастойна.

Тэрміналёгія

Тэрмін «п’еса» азначае як літаратурны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне, так і гэтую пастанову (спэктакль). Тэкст п’есы для опэры ці мюзыклу называецца лібрэта.

П’еса складаецца звычайна зь некалькіх дзеяў, якія можна параўнаць з разьдзеламі раману. Кароткая п’еса можа складацца і з аднае дзеі. Дзеі падзяляюцца на зьявы, дзеяньні якіх адбываюцца ў пэўным месцы, пазначаным у пачатку кожнай зьявы. Дзеі і зьявы нумаруюцца, прычым у кожнай дзеі свая нумарацыя зьяваў; так, пасьля Дзеі  4, Зьявы  3 можа наступаваць Дзея 5, Зьява 1.

Глядзіце таксама

Tags:

П’еса ЖанрыП’еса ТэрміналёгіяП’еса Глядзіце таксамаП’есаДраматургДыялёгЛітаратураСьпеўТэатар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарлачАднародныя часьціны сказуЛекі-адпаведнікіНядзеляАшмяныСатыраМагілёўСакрат ЯновічСябарКлеапатраСельская гаспадарка БеларусіСям’яІдыліяСтарабеларуская моваМагілёўская вобласьцьБавоўнаУпіцкі паветКрысталь БойдСпакусьнікіДжэймз Эрл КартэрУправа КДБ па вайсковай контравыведцыБайкаЯўгенія ЯнішчыцКаса (фрызура)СіяньШтат ЗШАПрышчэпка10 красавікаКубаМакс ШчурМанархУніфікаваная назва рэсурсуФранцішак СкарынаНовая зямля1896Парнаграфія ў ІталііДзень праграмістаАлтайКропка (знак прыпынку)Падвойнае пранікненьнеВіртуальная рэальнасьцьТалінскі портАлейкаПіт ПаўлаўРусіфікацыя БеларусіЛюбоўФрыдрых ШылерВінцэсь МудроўМобі Дык17 красавікаУкраінаНазоўнік1497Казімер АльхімовічЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)КрэдытЖыгімонт КейстутавічВялікабрытаніяГісторыя беларускай мовыКойданаўская самастойная рэспублікаСельская газэтаСубтытрыАльгімонт ГальшанскіУзровень жыцьцяСан-Хасэ (Каліфорнія)Першая ПрачыстаяАрабская моваЮр’яСямейства (біялёгія)КувэйтЦыбуля (расьліна)Хуткасьць сьвятлаГісторыя БеларусіПэрсыдзкая моваУладзіслаў ГалубокЛацінская моваБярозаўскі раён🡆 More