Марк Туліюс Цыцэрон

Марк Туліюс Цыцэрон (па-лацінску: Marcus Tullius Cicero, 3 студзеня 106 да н.

э. — 7 сьнежня 43 да н. э.) — старажытнарымскі прамоўца, філёзаф, палітык.

Марк Туліюс Цыцэрон
Марк Туліюс Цыцэрон
Дата нараджэньня 3 студзеня 106 да н. э.[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сьнежня 43 да н. э. (63 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці абезгалоўліваньне[d]
Занятак філёзаф, паэт, палітычны тэарэтык, юрыст, пісьменьнік, старажытнарымскі святар, старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі вайсковец, адвакат, аратар, палітык
Навуковая сфэра філязофія, рыторыка і літаратура
Бацька Марк Туліюс Цыцэрон[d]
Маці Helvia[d]
Дзеці Марк Тулій Цыцэрон малодшы[d] і Тулія Цыцэроніс[d][…]
Узнагароды

Біяграфія

Марк Туліюс Цыцэрон 
Цыцэрон у сэнаце выкрывае змову Катыліны і абвінавачвае яго ў здрадзе радзіме.

Цыцэрон нарадзіўся ў правінцыяльнай сям’і. Ён быў з так званых «homo novus» — новых людзей, продкі якіх ніколі не займалі высокіх дзяржаўных пасадаў. «Homo novus» рэдка карысталіся вядомасьцю і сустракаліся з абыякавым ці нават варожым стаўленьнем да іх рымскіх сэнатараў, калі яны спрабавалі пачаць палітычную кар’еру.

У складаныя для Старажытнага Рыма 80-я гады да н. э. Цыцэрон займаўся адукацыяй і разьвіцьцём сваіх талентаў — першапачаткова ён вучыўся ў Рыме, а пасьля ў гарадах Грэцыі (у тым ліку ў Атэнах). Там ён займаўся перш за ўсё рыторыкай і філязофіяй. Пасьля вяртаньня ў Рым Цыцэрон атрымаў вядомасьць як прамоўца ў судовых справах. Цыцэрон прайшоў праз асноўныя дзяржаўныя пасады квэстара, эдыла і прэтара, пасьля чаго стаў консулам 63 году да н. э. У час свайго консульства ён выкрыў змову Катыліны, за што атрымаў велізарную ўдзячнасьць ад рымлян. Яго нават празвалі «pater patriae», што магчыма перавесьці як «бацька Бацькаўшчыны».

Аднак хутка яго ворагі, якія зайздросьцілі яго ўзвышэньню, вымусілі Цыцэрона на некаторы час адправіцца ў выгнаньне. Там Цыцэрон актыўна працаваў над сваімі вядомымі творамі. Хутка Цыцэрона зноў запрасілі ў Рым, дзе ён стаў адным зь лідэраў сэнатараў, якія выступалі супраць Цэзара і падтрымлівалі Пампея. У час грамадзянскай вайны паміж імі Цыцэрон хутка перабег да Цэзара, які вельмі прыязна сустрэў яго.

Пасьля забойства Цэзара Цыцэрон захоўваў прыязныя адносіны са сваім вучнем і будучым імпэратарам Актавіянам Аўгустам, але той быў вымушаны даць згоду на забойства Цыцэрона, бо да гэтага імкнуўся вораг Цыцэрона і часовы палітычны саюзьнік Аўгуста Марк Антоніюс.

Спадчына Цыцэрона

Марк Туліюс Цыцэрон 
Тытульны ліст трактата «Аб абавязках», выданьне 1560 году

Цыцэрон напісаў шмат трактатаў у форме дыялёгаў на тэмы філязофіі, рыторыкі, права, палітыкі. Таксама захаваліся запісанымі некаторыя яго прамовы. Акрамя таго, ад Цыцэрона захавалася велізарная колькасьць лістоў да розных рымлян і адказы ад іх.

Лацінская мова яго твораў лічыцца ідэальнай. Шмат хто з больш позьніх рымскіх літаратараў і прамоўцаў імкнуўся да падабенства да Цыцэрона.

Трактаты Цыцэрона

  • Аб абавязках
  • Аб дзяржаве
  • Аб дывінацыі
  • Аб законах
  • Аб лёсе
  • Аб межах дабра і зла
  • Аб прамоўцы
  • Аб прыродзе багоў
  • Аб старасьці
  • Аб сяброўстве
  • Брут, ці аб вядомых прамоўцах
  • Парадоксы стоікаў
  • Прамоўца
  • Тускуланскія гутаркі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Марк Туліюс Цыцэрон БіяграфіяМарк Туліюс Цыцэрон Спадчына ЦыцэронаМарк Туліюс Цыцэрон КрыніцыМарк Туліюс Цыцэрон Вонкавыя спасылкіМарк Туліюс ЦыцэронЛацінская моваСтаражытны Рым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БарыПрыназоўнікВінцэнт дэ ПольМікола МятліцкіВугоршчынаЭнэргаатамДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьКаталізСэрбская моваМагнэтызмЛесотаАргентынаПіт ПаўлаўБеларуская (тарашкевіца)ВэрмутДРЭСАлесь БяляцкіВанда ЛявіцкаяБеларускі рубельГеаграфічныя каардынатыЭрых КохІвянецІскандэр (ракетны комплекс)1980Штучны інтэлектНямеччынаГімн Беларускай ССРБеларускае нацыянальнае адраджэньнеПалітычны вязеньНаваградзкі паветНіл ГілевічПраская вяснаЯнкоўскі сельсаветГлінішча (Гомельская вобласьць)Алаіза ПашкевічЭўропаЛіянэль МэсіВойцех ЯрузэльскіДарота МаслоўскаГлінішчаАдам МіхнікВольга ХарланСырыйскі хамякСельская гаспадаркаМарына ВасілеўскаяВаршаваЯзэп НайдзюкПрыслоўеКанстантын ЕльскіАнтоніё ВівальдзіТбілісіЛетувісыЛех ВалэнсаКантыгердГарадзенскі раёнHTMLПагоня (песьня)ДабравешчаньнеМікола ЕрмаловічПолк імя Кастуся КаліноўскагаРэжым чорных палкоўнікаўМайсейДактрына БрэжневаГайла (імя)Бэрлінскі мурDir en greyСыр🡆 More