Балёньня

Балё́ньня (па-італьянску: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёну Эмілія-Раманьня.

Разьмяшчаецца паміж ракой По і Апэнінамі. Гэта сёмы горад Італіі паводле колькасьці насельніцтва (390 128 чалавек на канец 2017 году).

Балёньня
італ. Bologna
Балёньня
Балёньня
Герб Балёньні


Краіна: Італія
Рэгіён: Эмілія-Раманьня
Мэр: Матэо Лепорэ[d]
Плошча: 140,86 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 390 128 чал.
шчыльнасьць: 2769,62 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 051
Паштовыя індэксы: 40100
Нумарны знак: BO
Геаграфічныя каардынаты: 44°29′38″ пн. ш. 11°20′34″ у. д. / 44.49389° пн. ш. 11.34278° у. д. / 44.49389; 11.34278 11°20′34″ у. д. / 44.49389° пн. ш. 11.34278° у. д. / 44.49389; 11.34278
Балёньня на мапе Італіі
Балёньня
Балёньня
Балёньня
Балёньня Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.bologna.it/

Горад быў заснаваны этрускамі, але зь цягам часу быў уключаны ў склад старажытнарымскай дзяржавы. У Сярэднявеччы горад меў незалежнасьць і быў адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы паводле колькасьці насельніцтва. Вядомы сваімі вежамі, цэрквамі і даўгамернымі портыкамі, Балёньня мае добра захавалы гістарычны цэнтар, дзякуючы дбайнай рэстаўрацыі і палітыцы, скіраванай на ягонае захаваньне, якая пачалася ў канцы 1970-х гадоў. Горад таксама шырока вядомы дзякуючы найстарэйшаму ўнівэрсытэту ў сьвеце, Балёнскаму ўнівэрсытэту, заснаванаму ў 1088 годзе. Праз гэты факт горад мае вялікую колькасьць студэнтаў, што надае яму касмапалітычны характар.

Балёньня зьяўляецца важным сельскагаспадарчым, прамысловым, фінансавым і транспартным вузлом, дзе шматлікія буйныя кампаніі маюць свае штаб-кватэры.

Гісторыя

Балёньня 
Касьцёл сьвятога Лукі ў Балёньні

Балёньня была заснаваная этрускамі пад назовам Felsina. Пазьней яна зрабілася рымскай калёніяй (каля 189 году да н. э.), якую рымляне назвалі Bononia. Пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, Балёньня сталася памежным фарпостам бізантыйскага экзархата Равэнны і неаднаразова рабавалася готамі. Менавіта да гэтага пэрыяду адносяцца зьвесткі пра легендарнага біскупа Пэтроніюса, які, паводле старажытных кронікаў, аднавіў разбураны горад і заснаваў базыліку Сьвятога Стэфана. Пэтроніюс і дагэтуль шануюць як заступніка гораду. У 727—728 гадох горад быў разрабаваны і захоплены лянгабардамі.

У апошняй чвэрці VIII стагодзьдзя Карл Вялікі паводле просьбы папы Адрыяна I уварваўся ў лянгабардзкае каралеўства і захапіў горад. Заняты франкаўскім войскам ад імя папства Балёньня заставалася пад уладай Карла і квітнела як памежны горад Каралінскай імпэрыі.

Пасьля сьмерці Матыльды Тасканскай у 1115 годзе Балёньня атрымала істотныя саступкі ад імпэратара Гэнрыха V. Аднак, калі Фрыдрых Барбароса апасьля спрабаваў скасаваць гэтую дамову, Балёньня ўступіла у Лямбадзкую лігу, а затым перамогла імпэрскае войска ў бітве пры Леньяна і атрымала шырокую аўтаномію паводле складзенай Констанцкай дамовы ў 1183 годзе. Дзякуючы гэтаму горад пачаў хутка расьці. Балёньня сталася адным з галоўных камэрцыйных і гандлёвых цэнтраў паўночнай Італіі, дзякуючы сыстэме каналаў, што дазволіла баржам і суднам заходзіць у горад. Лічыцца, што мясцовы ўнівэрсытэт быў створаны ў 1088 годзе; ён зьяўляецца самым старым унівэрсытэтам сьвету, які працуе ў бесьперапынным рэжыме. Унівэрсытэт узьнік як цэнтар вывучэньня сярэднявечнага рымскага права ў адпаведнасьці з асноўнымі глясатарамі. Мэдычная школа ўнівэрсытэту была асабліва вядомая. Да 1200 году Балёньня была квітнеючым гандлёвым цэнтрам і налічвала каля 10 тысяч жыхароў.

Адукацыя

Балёньня вядомая сваім унівэрсытэтам, які лічыцца найстарэйшым у Эўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцьця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг’еры, Франчэска Пэтрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капэрнік, Томас Бэкет.

У Балёньні таксамам маюцца шматлікія прыватных вышэйшых навучальных установы, такіх як Балёнскі цэнтар школы пэрспэктыўных міжнародных дасьледаваньняў Унівэрсітэту Джона Гопкінса. Гээты цэнтар быў заснаваны ў 1955 годзе як першы кампус амэрыканскай асьпірантуры адчынены ў Эўропе. Ягоная фундацыя была натхнёна намаганьнямі згодна з плянам Маршала, каь пабудаваць культурны мост паміж Амэрыкай і Эўропай. Акрамя таго, у Балёньні існуе музычная школа, кансэрваторыя імя Джаваньні Батысты Мартыні, створаныя ў 1804 годзе і мастацкая школа, якая была заснаваная у 1802 годзе. Абедзьве гэтыя ўстановы былі створаныя ў рамках рэформаў, якія праводзіў Напалеон Банапарт.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Балёньня  Балёньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Балёньня ГісторыяБалёньня АдукацыяБалёньня КрыніцыБалёньня Вонкавыя спасылкіБалёньняІтальянская моваІталіяАпэніныПо (рака ў Італіі)Эмілія-Раманьня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аршанскі чыгуначны вузелВіктар ШніпКанстытуцыя ССРБ 1919 годуÆМарыя МартысевічБДСМАркадзь СмолічГенадзь ПашкоўГішпаніяРоксі ПантэрБеларуская Народная РэспублікаЯкасныя прыметнікіСям’яСадавінаВалеры ГапееўАльгерд БахарэвічЯўген КантылёўУсебеларускі народны сходМадэль OSI633Ян ГляўбіцВіктар ЖыбульАдлігаАндрэй ХадановічМакс ШчурАлесь БадакЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіРодныя гоні (1927)НацыяналізацыяДызайнІгар СідарукНаша ўскраінаБрыгада (войска)РужанецПесьня пра зубраM (неадназначнасьць)Бітва пад ВоршайСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЛюдміла РублеўскаяЗаходнеславянскія мовыДрапежныя птушкіСямейныя традыцыі славян (манэты)Паўночна-Заходні крайГеоргі МарчукАлег ЖданАндрэй КурэйчыкОпсаMozilla FirefoxГомасэксуальнасьцьВіетнамРусіны (этнічная група)Джынсавая рэвалюцыяУладзімер КараткевічНайвышэйшая Літоўская Рада1467Юры ГумянюкМацьвей СьвідзінскіЖаночая рыфмаМіхал Клеафас АгінскіТацяна СапачБабруйскСолыШпакСьвяты ЮрыЗьмітрок БядуляГрупавы сэксПрыказкаЯн Чыквін🡆 More