Турын: горад у Італіі

Туры́н (па-італьянску: Torino) — горад, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтар паўночна-заходняй Італіі.

Адміністрацыйны цэнтар рэгіёну П’емонт і правінцыі Турын. Разьмяшчаецца на заходнім беразе ракі По. Насельніцтва — 878 074 чалавекі (на 2017 год). Чацьверты паводле колькасьці жыхароў горад Італіі (пасьля Рыму, Міляну і Нэапалю). Турын — сталіца XX зімовых Алімпійскіх гульняў.

Турын
італ. Torino
Турын
Турын: Гісторыя, Геаграфія, Вядомыя жыхары Турын: Гісторыя, Геаграфія, Вядомыя жыхары
Герб Турыну Сьцяг Турыну


Краіна: Італія
Рэгіён: П’емонт
Правінцыя: Турын
Мэр: П’ера Фасына
Плошча: 130,17 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 878 074 чал.
шчыльнасьць: 6745,59 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 011
Паштовыя індэксы: 10100, 10121—10156
Нумарны знак: TO
Геаграфічныя каардынаты: 45°4′45″ пн. ш. 7°40′34″ у. д. / 45.07917° пн. ш. 7.67611° у. д. / 45.07917; 7.67611 7°40′34″ у. д. / 45.07917° пн. ш. 7.67611° у. д. / 45.07917; 7.67611
Турын на мапе Італіі
Турын
Турын
Турын
Турын: Гісторыя, Геаграфія, Вядомыя жыхары Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
comune.torino.it

Гісторыя

Турын: Гісторыя, Геаграфія, Вядомыя жыхары 
Дуома ў Турыне

У I стагодзьдзі да н. э., верагодна, у 28 годзе да н. э., рымляне стварылі вайсковы лягер Кастра Таўрынорум, які пазьней быў прысьвечаны Аўгусту. Тыповую рымскую сетку вуліц усё яшчэ можна ўбачыць у сучасным горадзе, асабліва ў раёне вядомым як Квадрылятэра Рамана.

Пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, горад быў захоплены лянгабардамі, а потым франкамі на чале Карла Вялікага у 773 годзе. Графства Тарына была заснавана ў 940-я гады. У XI стагодзьдзі кантроль над графствам перайшоў да графаў Савоі.

У 1548 годзе Турын быў абраны сталіцай герцагства Савойскага, кіраўнікі якога перабраліся сюды з Шамбэры. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў тут быў закладзены Каралеўскі палац. У канцы XVI стагодзьдзі з Шамбэры ў новую сталіцу перавезлі Плашчаніцу, рэлігійную рэліквію, якая вядомая цяпер як Турынская. Герцаг Эмануіл Філібэрта аднавіў Турынскі ўнівэрсытэт, заснаваны яшчэ ў 1404 годзе, але затым адменены.

Росквіт гораду пачаўся ў XVIII стагодзьдзі, калі ён стаў сталіцай Сардынскага каралеўства. Сардынскія каралі жадалі мець палацы, плошчы ў сталіцы як у Парыжы і паляўнічыя замкі ў прадмесьцях. Прыкладам служыў Вэрсаль.

Геаграфія

Турын: Гісторыя, Геаграфія, Вядомыя жыхары 
Сучасная панарама гораду

Турын знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Італіі. На захадзе і поўначы ён абкружаны Альпамі, а на ўсход ад гораду месьцяцца пагоркі Манфэрата. Праз горад праходзяць чатыры ракі, галоўнай зь якіх зьяўляецца рака По, астатнія рэкі — ейныя прытокі.

Клімат

Турын знаходзіцца на мяжы зонаў вільготнага субтрапічнага і марскога кліматаў паводле клясыфікацыі Кёпэна, у адрозьненьне ад міжземнаморскага клімату, які характэрны для ўзбярэжнай Італіі.

Зіма ўмерана халодная, але сухая, лета мяккае на пагорках і даволі горачае на раўнінах. Дождж назіраецца ў асноўным вясной і ўвосень; у самыя гарачыя месяцы, наадварот, колькасьць дажджоў рэзка скарачаецца, але ўзрастае колькасьць навальніц. Падчас зімовых і восеньскіх месяцаў нярэдка маюць месца туманы.

Вядомыя жыхары

Вонкавыя спасылкі

Турын: Гісторыя, Геаграфія, Вядомыя жыхары  Турынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Турын ГісторыяТурын ГеаграфіяТурын Вядомыя жыхарыТурын Вонкавыя спасылкіТурынІтальянская моваІталіяЗімовыя Алімпійскія гульні 2006 годуМілянНэапальПо (рака ў Італіі)П’емонтРым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прымакі (п’еса)КапаткевічыБанкаўскі рахунакNokia 5530 XpressMusicЯўгенія ЯнішчыцДэйвід ЎудардВікіБеларускі альфабэтМаксім КраўцоўАлесь КажадубЯнка СіпакоўНіна МацяшВерасеньСьвінг (сэкс)Лесьбійская эротыкаКлеапатраҐАрцём АрашонакЎРэжым ЛукашэнкіЖыве Беларусь!Паспалітае рушэньнеАльбэрт ПаўловічСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВільдаВарончаЭкспэрымэнт МілгрэмаКойданаўВольныя матэрыялыПавецьГісторыя СлуцкуАлегорыяВенаСказЯнка КупалаВікікрыніцыТадж МагалНізкатэмпэратурны полікрышталічны крэмнПастава 69ВартасьцьЗакон ПарэтаMemento moriМар’ян ДуксаГлёбус БеларусіУсходні БэрлінМарат КазейЖанчына зьверхуШклоўАльфонс-Аляксандар Козел-ПаклеўскіПятрусь БроўкаБудучы часАлег СалтукБаркэмпДамініканская РэспублікаВолатГабрэіМужчына зьверхуАтаваІван ЧыгрынаўНаваградакЗлучаныя Штаты АмэрыкіВалійская моваАлесь СавіцкіМенск (футбольны клюб)Creative CommonsІмёны ліцьвінаўЦытрус🡆 More