Умбэрта Эка

Умбэ́рта Э́ка (па-італьянску: Umberto Eco; 5 студзеня 1932 — 19 лютага 2016) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік.

Аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію ў 2001 годзе.

Умбэрта Эка
Umberto Eco
Умбэрта Эка
Імя пры нараджэньні Umberto Eco
Дата нараджэньня 5 студзеня 1932 (92 гады)
Месца нараджэньня Алесандрыя, Італія
Дата сьмерці 19 лютага 2016
Месца сьмерці
Школа/традыцыя Сэміётыка
Пэрыяд Філязофія XX—XXI стагодзьдзяў
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці Сэміётыка, філязофія, літаратурная крытыка
Значныя ідэі «свабодная праца»
Аказалі ўплыў Джэймз Джойс, Хорхэ Люіс Борхэс, Тамаш Аквінскі, Артур Конан Дойл, Чарлз Сандэрс Пірс[d] і Імануіл Кант
Вучні Марка Бэлпаліці[d] і Christos Thivaios[d]
Сайт Інфармацыйная старонка (анг.)

Біяграфія

Нарадзіўся 5 студзеня 1932 году ў горадзе Алесандрыя, Італія. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ пяць раманаў.

Умбэрта Эка займаў пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньні. Ён актыўна ўдзельнічаў ў грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі, зьвяртаў шмат увагі на праблему развіцьця Сусьветнага Сеціва, у якім бачыў сродак, каб зрабіць інфармацыю агульнадаступнай. З гэтае нагоды Ўмбэрта Эка зьяўляўся каардынатарам праекту «Мультымэдыйная аркада» — унікальнага інтэрнэт-цэнтру ў Балёньні.

Бібліяграфія

Навуковыя творы

  • «Эвалюцыя сярэднявечнае эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
  • «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
  • «У пошуках дасканалай мовы ў эўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
  • «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладаньня» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)
  • і шмат іншых.

Мастацкія творы

  • «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
  • «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
  • «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994)
  • «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
  • «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)
  • «Праскія могілкі» (2010)

Вонкавыя спасылкі

Пераклады на беларускую мову

Tags:

Умбэрта Эка БіяграфіяУмбэрта Эка БібліяграфіяУмбэрта Эка Вонкавыя спасылкіУмбэрта Эка19 лютага1932200120165 студзеняІтальянская моваІталіяАўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратурыСярэднявечча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КляштарСуразмоўцыЛітоўская моваМэркурРэспубліка КарэяКрасавікВіларогРасейская акупацыя БеларусіКаскадныя табліцы стыляўЯкасныя прыметнікіВалер ДайнэкаISO 3166Альгімонт ГальшанскіАглядШыізм1589Мікола Купрэеў.neДзень жартаўТым Бэрнэрз-Лі16 красавікаMemento moriНью-ЁркЕрусалімЭўропаГраматычнае значэньнеВольга КараткевічУладзімер ПравасудНекамэрцыйная арганізацыяАўстраліяЮрась СьвіркаПадзелы Рэчы ПаспалітайЭдуар Анры АўрыльАлейкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамБруліБуцейкаАнальны сэксАмонімВытворнае словаЭкалёгіяКалаўротВіцебская вобласьцьЧалавекЗямля пад белымі крыламіАфарызмПастава на каленяхПружаны10 красавікаЛірыкаЛеў ГарошкаБеларусыПалітычны вязеньГарадзенская вобласьцьКанстанцін ДрапезаКазіноХлебЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўМастацкі творІзраільШтучны інтэлектДжынсавая рэвалюцыяМаніторУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціПлоцевы актАндрэй ЛявончыкЧэрвень🡆 More