Фёдар Дастаеўскі

Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (па-расейску: Фёдор Михайлович Достоевский; 11 лістапада 1821, Масква — 28 студзеня (9 лютага) 1881, Пецярбург) — адзін з найвыбітнейшых расейскіх пісьменьнікаў, мае беларускае паходжаньне.

ст. 30 кастрычніка] 1821, Масква — 28 студзеня (9 лютага) 1881, Пецярбург) — адзін з найвыбітнейшых расейскіх пісьменьнікаў, мае беларускае паходжаньне.

Фёдар Дастаеўскі
рас. Фёдор Михайлович Достоевский
Фёдар Дастаеўскі
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Д.; Друг Кузьмы Пруткова; Зубоскал; —ий, М.; Летописец; М-ий; Н.Н.; Пружинин, Зубоскалов, Белопяткин и К° [коллективный]; Ред.; Ф.Д.; N.N.
Нарадзіўся 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821
Памёр 28 студзеня (9 лютага) 1881[…] (59 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Міхаіл Дастаеўскі[d]
Maria Fiodorovna Dostoïevskaïa[d]
Сужэнец Ганна Дастаеўская[d] і Maria Dostoevskaya[d]
Дзеці Любоў Дастаеўская[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік,
філёзаф
Гады творчасьці 1846—1880
Кірунак рэалізм
Мова расейская мова
Значныя творы
Подпіс Выява аўтографу
https://fedordostoevsky.ru

Літаратурная спадчына Дастаеўскага выяўляе чалавечую псыхалёгію ў трывожным палітычным, сацыяльным і духоўным кантэксьце расейскага грамадзтва XIX стагодзьдзя. Разглядаемы многімі ў якасьці заснавальніка альбо папярэдніка экзыстэнцыялізму XX стагодзьдзя, яго «Запіскі з падпольля» (1864), напісаныя азлобленым голасам ананімнага «чалавек з падпольля», былі названыя Вальтэрам Каўфманам «найлепшай калі-кольвек напісанай увэрцюрай экзыстэнцыялізму». Зьяўляючыся яскравай фігурай сусьветнай літаратуры, Дастаеўскі часта прызнаецца крытыкамі адным з найлепшых псыхолягаў у сусьветнай літаратуры.

Паходжаньне

Паходзіць зь вялікалітоўскага (беларускага) шляхецкага роду Дастаеўскіх. У Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці дагэтуль застаецца вёска з назвай Дастоева, дзе раней знаходзіўся радавы маёнтак Дастаеўскіх. Гэты маёнтак 6 кастрычніка 1506 году за заслугі атрымаў у валоданьне ад пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча Даніла Іванавіч Рцішчаў, нашчадкі якога з гэтага часу сталі звацца Дастаеўскімі. Гэтую вёску ў красавіку 2007 году наведаў праўнук Фёдара Дастаеўскага — Дзьмітры Дастаеўскі. У сярэдзіне XVIII ст. адна з галінаў фаміліі Дастаеўскіх перасялілася ва Ўкраіну, дзе яны пачалі люта супраціўляцца ўплыву польскага каталіцызму і, у большасьці сваёй не прыняўшы яго, уліліся ў шэрагі праваслаўнага духавенства.

Бацька Фёдара Міхайлавіча Міхаіл Андрэевіч Дастаеўскі быў першым зь сям’і, хто парушыў сямейную традыцыю служэньню царкве. Будучы 15-гадовым юнаком, ён абвясьціў сваё жаданьне стаць лекарам. Употай ад бацькі, але з блаславеньня маці, ён назаўжды пакінуў бацькоўскі дом і адправіўся ў Маскву вучыцца мэдыцыне.

Прыехаўшы ў Маскву, Міхаіл Дастаеўскі паступіў ў Мэдыка-хірургічную акадэмію. Падчас вайны 1812 году лечыць хворых і параненых у розных шпіталях і выходзіць у чыне штаб-лекара. 24 сакавіка 1821 году прызначаецца «на вакансію лекара» ў маскоўскі Марыінскі шпіталь для бедных. У 1819 узяў шлюб на Марыі Фёдараўне Нячаевай (рас. Мария Фёдоровна Нечаева), дачцэ маскоўскага купца. У 1831 годзе ён здолеў купіць маёнтак у 150 вёрстах ад Масквы ў Тульскай губэрні, які складаўся з 500 дзесяцінаў зямлі і вёсак Даравое і Чармошня.

Жыцьцё і творчасьць

Юнацтва пісьменьніка

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821 году ў Маскве і быў другім з 7 дзяцей. 4 лістапада нованароджаны быў хрышчоны ў царкве апосталаў Пятра і Паўла пры Марыінскім шпіталі для незаможных. Яму далі імя Фёдар у гонар дзеда яго маці.

Калі Дастаеўскаму было 15 год, яго маці памерла ад сухотаў, і бацька адправіў старэйшых сыноў Фёдара і Міхаіла (які пазьней таксама стаў пісьменьнікам), у пансіён К. Ф. Кастамарава ў Пецярбурзе. Пісьменьнік хварэў эпілепсіяй і першы прыступ здарыўся ва ўзросьце сямі гадоў.

1837 год стаў важнай датай для Дастаеўскага. Гэта год сьмерці маці, год сьмерці Пушкіна, творчасьцю якога ён (як і яго брат) захапляўся зь дзяцінства, год пераезда ў Пецярбург і паступленьня ў ваенна-інжэнэрную вучэльню. У 1839 годзе ён атрымлівае навіну аб забойстве бацькі прыгоннымі сялянамі. За год да звальненьня з ваеннай службы Дастаеўскі ўпершыню перакладае і выдае «Яўгенію Грандэ» Бальзака (1843). Праз год выходзіць у сьвет яго першы твор «Бедныя людзі», і ён адразу становіцца вядомым: В. Бялінскі высока ацаніў гэты твор. Але наступная кніга «Двайнік» сутыкаецца зь непаразуменьнем. Пасьля публікацыі аповесьці «Белыя ночы» ён быў арыштаваны (1849) па «справе Петрашэўскага». Суд і жорсткі прысуд да сьмяротнага пакараньня (22 сьнежня 1849) на Сямёнаўскам пляцы быў абстаўлены як трагіфарс (інсцэніроўка пакараньня). У апошні момант асуджаным было абвешчана аб памілаваньні і ім прызначалі пакараньне ў выглядзе катаржных работаў. У выніку гэткіх пэрэпэтыяў адзін з падсудных, Грыгор’еў, звар’яцеў. Уражаньні, якія ён мог іспытваць перад сьмяротным пакараньнем, Дастаеўскі перадаў словамі князя Мышкіна ў адным з маналёгаў у рамане Ідыёт

Падчас непрацяглага знаходжаньня ў Табольску на шляху да месца катаргі (11—20 студзеня 1850 году) пісьменьнік сустрэўся з жонкамі сасланых дзекабрыстаў, якія падаравалі яму Эвангельле. Гэтую кнігу пісьменьнік пасьля захоўваў усё жыцьцё.

Наступныя 4 гады Дастаеўскі правёў на катарзе ў Омску. У 1854 годзе, калі мінулі чатыры гады, на якія Дастаеўскі быў асуджаны, ён быў вызвалены з катаргі і пасланы шарагоўцам у сёмы лінэйны сыбірскі батальён. Служыў у фартэцыі ў Сяміпалацінску і даслужыўся да прапаршчыка. Пасябрыўся з Чоканам Валіханавым, будучым казаскім падарожнікам і этнографам. Тамака маладому пісьменьніку і маладому навукоўцу ўсталяваны сумесны помнік. Тут у яго пачаўся раман з Марыяй Дзьмітрыеўнай Ісаевай, жонкай былога чыноўніка па адмысловых даручэньнях, да моманту знаёмства — беспрацоўнага п’яніцы. У 1857 годзе, неўзабаве пасьля сьмерці яе мужа, ён узяў шлюб з 33-гадовай удавой у Кузьнецку. Пэрыяд зьняволеньня і ваеннай службы быў паваротным у жыцьці Дастаеўскага: з «шукальніка праўды ў чалавеку», які яшчэ ня вызначыўся ў жыцьці ён пераўтварыўся ў глыбока рэлігіёзнага чалавека, адзіным ідэалам якога на ўсё наступнае жыцьцё стаў Хрыстос.

У 1859 годзе ў «Отечественных записках» Дастаеўскі публікуе свае аповесьці «Вёска Сьцяпанчыкава і яго насельнікі» і «Дзядзюшкін сон».

Пасьля ссылкі

У 1859 годзе Дастаеўскія пакінулі Сяміпалацінск, а ў 1860 годзе Дастаеўскі разам з жонкай і прыёмным сынам Паўлам вярнуўся ў Пецярбург, але негалоснае назіраньне за ім працягвалася да сярэдзіны 1870-х гадоў. У пэрыяд з 1860 па 1866 год ён працаваў з братам ва ўласным часопісе «Время», затым «Эпоха», пісаў «Занатоўкі зь мёртвага дому», «Прыніжаныя і зьняважаныя», «Зімовыя нататкі аб летніх уражаньнях» і «Запіскі з падпольля».

Фёдар Дастаеўскі 
Дастаеўскі ў 1863 годзе

Вандроўка за мяжу з маладой эмансыпаванай асобай Апалінарыяй Суславай, спусташальная гульня ў рулетку, пастаянныя спробы адшукаць грошай і ў той час — сьмерць жонкі і брата ў 1864 годзе. Гэты час яго адкрыцьця для сябе Захаду і ўзьнікненьня крытычнага да яго стаўленьня.

У безвыходным матэрыяльным становішчы Дастаеўскі піша главы «Злачынства і пакараньня», адсылаючы іх напрасткі ў часопісавы набор, якія друкуюцца з нумара ў нумар. У гэты ж час, пад пагрозай страты правоў на свае выданьні на 9 год на карысьць выдаўца Ф. Т. Сьцялоўскага, ён абавязаны напісаць «Гульца», хаця, па словах самога пісьменьніка, у яго тады не ставала фізычных сілаў на будзь-якое яшчэ натаваньне, бо "ажно рукі балелі". Па савету сяброў Дастаеўскі наймае маладую стэнаграфістку Ганну Рыгораўну Сьніткіну, якая дапамагае яму адолець гэтую задачу.

Фёдар Дастаеўскі 
Мэмарыяльная шыльда (Вільня, вул. Дыджоі 20)
Фёдар Дастаеўскі 
Помнік Ф. Дастаеўскаму ў Дрэздэне на набяражнай Эльбы, ля нядаўнапабудаванага Кангрэс-цэнтру

Раман «Злачынства і пакараньне» скончаны і выдатна аплачаны, але дзеля таго, каб гэтых грошай у яго не адабралі крэдыторы, пісьменьнік зьяжджае за мяжу са сваёй новай жонкай, Ганнай Рыгораўнай Сьніткінай. Вандроўка адлюстраваная ў дзёньніку, які ў 1867 годзе пачала весьці Г. Р. Сьніткіна-Дастаеўская. На шляху ў Нямеччыну супругі прыпыніліся на некалькі дзён у Вільні. На будынку, які разьмешчаны на тым месцы, дзе знаходзіўся гатэль, у якім прыпыняліся Дастаеўскія, у сьнежні 2006 году была адкрытая мэмарыяльная шыльда (аўтар — Рамуальдас Квінтас).

Роськвіт творчасьці

Сьніткіна ўладкавала жыцьцё пісьменьніка, узяла на свой клопат увесь эканамічны бок яго дзейнасьці, а з 1871 году Дастаеўскі назаўжды кінуў рулетку.

25 кастрычніка 1866 году, за дваццаць адзін дзень, быў напісаны раман «Гулец».

Апошнія 8 год пісьменьнік пражыў у горадзе Старая Руса Наўгародзкае губэрні. Гэтыя гады жыцьця былі вельмі плённымі: 1872 — «Д’яблы», 1873 — пачатак «Дзёньніка пісьменьніка» (сэрыя фэльетонаў, нарысаў, палемічных занатовак і прагных публіцыстычных зацемак на злобу дня), 1875 — «Падлетак», 1876 — «Ціхмяная». 1879—1880 — «Браты Карамазавы». У гэты ж час дзьве падзеі сталі значнымі для Дастаеўскага. У 1878 годзе імпэратар Аляксандар II запрасіў да сябе пісьменьніка, каб прадставіць яго сваёй сям’і, і ў 1880 годзе, усяго толькі за год да сьмерці, Дастаеўскі прачытаў вядомую прамову на адкрыцьці помніка Пушкіну ў Маскве.

Нягледзячы на тую вядомасьць, якую Дастаеўскі атрымаў у канцы свайго жыцьця, сапраўды непераходзячая, сусьветная слава прыйшла да яго пасьля сьмерці. Напрыклад, Фрыдрых Ніцшэ казаў: "Ён (Дастаеўскі) — адзіны псыхоляг, у якога можна нечаму павучыцца" («Сутоньне ідалаў»).

26 студзеня (9 лютага) 1881 году сястра Дастаеўскага Вера Міхайлаўна прыехала ў дом Дастаеўскіх, каб папытаць брата адмовіцца ад сваёй долі разанскага маёнтка, які яна ўспадкавала ад сваёй цёткі, на карысьць сясьцёр. Па аповеду Любові Фёдараўны Дастаеўскай, была бурная сцэна з тлумачэньнямі і сьлязьмі, пасьля чаго ў Дастаеўскага пайшла кроў горлам. Верагодна, гэтая непрыемная размова стала першым штуршком да абвастрэньня яго хваробы (эмфізэмы) — праз два дні вялікі літаратар сканаў.

Філязофія

Як паказаў Алег Нагавіцын у сваёй рабоце, Дастаеўскі зьяўляецца самым яскравым прадстаўніком «анталягічнай», «рэфлексіўнай» паэтыкі, якая ў адрозьненьне ад традыцыйнай, апісальніцкай паэтыкі, пакідае пэрсанаж у некаторым сэнсе свабодным у сваіх адносінах з тэкстам, які яго апісвае (то бок для яго сьветам), што праяўляецца ў тым, што ён усьведамляе сваё зь ім дачыненьне і дзейнічае сыходзячы зь яго. Адсюль уся парадаксальнасьць, супярэчлівасьць і непасьлядоўнасьць пэрсанажаў Дастаеўскага. Калі ў традыцыйнай паэтыцы пэрсанаж застаецца заўжды пад уладаю аўтара, заўжды ахоплены падзеямі, якія зь ім адбываюцца, то бок застаецца цалкам апісальным, цалкам уключаным у зьмест, які падпарадкаваны прычынам і вынікамі, руху апавяданьня, то ў анталягічнай паэтыцы мы ўпершыню сутыкаемся з пэрсанажам, які імкнецца супрацівіцца тэкстуальным стыхіям, сваёй падуладнасьці тэксту, спрабуючы яго «перапісаць». Пры такім падыходзе пісьменьніцтва ёсьць не апісаньне пэрсанажа ў рознабаковых сытуацыях і палажэньнях яго ў сьвеце, а суперажываньне яго трагедыі — яго свавольным нежаданьні прыняць тэкст (сьвет), у яго неізьлішкавай лішкавасьці ў дачыненьні да яго, патэнцыйна бясконцасьці. Упершыню на такое асаблівае стаўленьне Дастаеўскага да сваіх пэрсанажаў зьвярнуў увагу Бахцін М. М.

Бібліяграфія

Крыніцы тэкстаў

  • Выбраныя творы : Пер.з рус. А. Каляды / Фёдар Дастаеўскі; Прадм. А. Рагулі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2004. — 672 с — (Беларускі кнігазбор: замежная літаратура) ISBN 985-6730-38-4
  • Дастаеўскі Фёдар. Аповесці. Апавяданні. Укл. і пер. А. Каляды; Прадм. В. Іваноўскага. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 640 с.

Літаратура

  • Волоцкой М. В. Хроника рода Достоевского. Москва, 1933.
  • Ф. М. Достоевский. Новые материалы и исследования. Литературное наследство. Т. 86. Москва, 1973.
  • Волгин И. Л. Родиться в России. Достоевский и современники: жизнь в документах. Москва, 1991.
  • Колокольцов В. Б. Достоевские // Дворянский календарь: Справочная родословная книга российского дворянства. Тетрадь 3. Санкт-Петербург: Вирд, 1997. С. 62—67. ISBN 89559-007-1.

Крыніцы

Tags:

Фёдар Дастаеўскі ПаходжаньнеФёдар Дастаеўскі Жыцьцё і творчасьцьФёдар Дастаеўскі ФілязофіяФёдар Дастаеўскі БібліяграфіяФёдар Дастаеўскі КрыніцыФёдар Дастаеўскі18819 лютагаМаскваПецярбургРасейская моваЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІталіяСавушкін прадуктРадаўніцаБуйвідАркадзь МаўзонАдольф ГітлерVolvo CarsВіцебская вобласьцьЛетувізацыяБэерДайльСтаніслаў ВалодзькаПаўлінка (п’еса)Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Грыгарыянскі каляндарІван ПташнікаўГалёнГарбатаПорнафільмы дарослых з падлеткамі1769Старабеларуская мова27 красавікаБарыс РагуляВікіслоўнікОндрэй ДудаРыгор БарадулінКлеапатраЯнка БрыльБіялёгіяВялікабрытаніяГісторыя ЎшачаўПарнаграфія ў ЯпонііЭль НіньнёМясцовы час (гурт)БабёрАнтон ЯльчынПадвойнае пранікненьнеУрманЭйтмінМастацкая літаратураЗа Беларусь!Адам МіцкевічГомельАнатоль СысГісторыя ПолацкуКалі-югаФізычная падрыхтаванасьцьJavaЗначэньнеЮзэф МацкевічГама (літара)ЭўропаПрацяглы будучы часУладзімер ДубоўкаРыхлікВагінальны сэксТадзіяна КляшторнаяМустафа Кемаль АтатуркКантмінНазоўны склонВікісховішчаНавум ГальпяровічДабрыняНовая зямляСанта-КляўсЛявон БаразнаВыказьнікУладзімер Арлоў (гісторык)СяляваВінцэсь Мудроў🡆 More