Дастаеўскія

Дастаеўскія (Dastajeŭskija) — беларускі шляхецкі род гербу ўласнага («Радван» зьменены), вядомы на Піншчыне ад канца 15 стагодзьдзя.

У 16 і 17 стст. перасялілія на Валынь і ў Наваградзкае ваяводзтва.

Паходжаньне роду

Даніла Іванавіч Ірцішчавіч у 1506 годзе атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча грамату на маёнтак Палкоцічы і на частку вёскі Дастоева ў Пінскім павеце на паўночны ўсход ад Пінску, паміж рэкамі Пінай і Ясельдай. На попіс войска ў 1528 ставіў 1 коньніка. Даніла Іванавіч меў сыноў Івана Данілавіча (у 1522 валодаў зямлёй у сяле Ляхавічы) і Сямёна Данілавіча Ірцішчавіча (узгадваецца ў 1566). Сыны першага з іх — Сасін Іванавіч Дастаеўскі і Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі, вядомы на Попісах 1567 і 1565 гадоў. Сасін у 1567 ставіў 1 коньніка ў войска ВКЛ, а Фёдар — «2 кони — збройна, по гусарску, а драба з лучъницою на кони», служыў ён у князя Андрэя Курбскага. Пасьля прозьвішча Дастаеўскія замацавалася за іх нашчадкамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду — Фёдар Дастаеўскі (18211881), расейскі пісьменьнік.

Вядомыя прадстаўнікі роду

Даніла Іванавіч Ірцішчавіч (Ірцішч, Арцішчавіч), у 1506 атрымаў Дастоева

  1. Іван Данілавіч
    1. Сасін Даніловіч-Дастаешскі
    2. Фёдар Даніловіч-Дастаеўскі, у 1572 разам з Андрэем Курбскім пасяляецца на Валыні, заснавальнік валынскае галіны роду
    3. Стафан, перайшоў у каталіцтва, земянін менскі, у 1579 атрымаў ува ўладаньне Менскі Вазьнясенскі манастыр, у 1590 прадаў маёнтак Сеньніца князю Горскаму
      1. Марыяна (?-14 кастрычніка 1609), за забойства мужа прысуджаная да пакараньня сьмерцю, м. — Станіслаў Карловіч, земянін менскі
      2. Рэгіна, абвінавачвалася ў 16061609 у падробцы тастамэнту Станіслава Карловіча
  2. Сямён Данілавіч


Пётра, у 15981599 маршалак пінскага павету, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1599 і 1619

Акіндзій, ераманах Кіева-Пячорскага манастыра

Піліп, таварыш пінскае харугвы, разам з харугвай быў абвінавачаны ў рабаваньні Рэчыцкіх

Яраш, у 1604 падстароста оўруцкі

Стафан, у 1624 вярнуўся з турэцкае няволі, павесіў у знак падзякі срэбраныя ланцугі перад абразом Маці Божай у Львове

Пётра, 16271628 маршалак пінскага павету, у 1627 судзьдзя гродзкі пінскі

Філон, у 1627 земскі ўраднік, трацейскі судзьдзя з боку пінскага япіскапа

Хведар, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1634

Бэнэдыкт (да 1622-пасьля 1669), ад 25 чэрвеня 1635 падчашы пінскі

Андрэй, харужы валынскі ў 1649

Аляксандар, Багуміл, Станіслаў — паслы на элекцыйны сойм 1648

Лявон, пасол на элекцыйны сойм 1669

Ян, пасол на элекцыйны сойм 1697

Стафан, біскуп

Частковы радавод

Рыгор (Міхал?)  └─> Андрэй (1756-каля 1819), уніяцкі, пасьля праваслаўны сьвятар у вёсцы Войтаўцы (цяпер Віньніцкая вобласьць, Украіна)         ├─> Міхал (1787-1839), мэдык ∞ Марыя Фёдараўна Нячаева (1800-1837), з купецкага роду         │          ├─> Міхаіл (18201864), пісьменьнік ∞ Эмілія Фёдараўна фон Дытмар         │          │         ├─> Марыя (18441888)         │          │         ├─> Кацярына (18531932)         │          │         └─> Варвара (18541864)         │          ├─> Фёдар (1821-1881), пісьменьнік; ∞ 1) Марыя Дзьміітрыеўна (1824-1864); ∞ 2) Ганна (1846-1918), д. Рыгора Іванавіча Сьніткіна         │          │          ├─> Любоў (18691926)         │          │          ├─> Соф'я (6 сакавіка-24 траўня 1868)         │          │          ├─> Фёдар (1871-1922)         │          │          └─> Аляксей (1875-16 траўня 1878)         │          ├─> Варвара (18221893)          │          ├─> Андрэй (18251897), архітэктар ∞ (1850) Домніка Іванаўна Федарчэнка (18251887)         │          │          ├─> Аляксандар (1857-[1894]), гістоляг         │          │          ├─>Андрэй (18631933), географ         │          │          ├─>Варвара  (18581935)         │          │          └─>Яўгеньня (18531919)         │          ├─> Вера (18291896)         │          ├─> Любоў (1829), блізьнятка Веры, памерла праз колькі дзён пасьля нараджэньня         │          └─> Аляксандра (18351889)         ├─> Леў         ├─> Ганна         ├─> Канстанцыя         ├─> Тэкля         ├─> Марыя         └─> Лукер'я 

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пра род Дастаеўскіх (па-расейску)

Tags:

Дастаеўскія Паходжаньне родуДастаеўскія Вядомыя прадстаўнікі родуДастаеўскія Частковы радаводДастаеўскія ЛітаратураДастаеўскія Вонкавыя спасылкіДастаеўскіяВалыньНаваградзкае ваяводзтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДрынБітва на рацэ УлеАляксандар СувораўКотМікалай СьлюнькоўМенскКрысталь БойдНаша НіваВольны хорMac OSМы, беларусыТэрарыстычны акт у менскім мэтроПінскІнфармацыйныя тэхналёгііАлесь СавіцкіКанстытуцыйны суд СлаваччыныМураўёўкіГерб ПружанаўНаваградакЭлектронная поштаРугаПорнасайтЖак Карт’еБел-чырвона-белы сьцягСэкс па тэлефонеВэб-сайтНазоўнікВікіслоўнікISO 4217Ісьляндзкі коньЛегкавы аўтамабільМагдэбурскае праваДзяніс Садоўскі (футбаліст)БлогВалошкаЛітваПесьня пра зубраФранцішак СкарынаЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоў1792ЛетувізацыяВіктар ШніпЛідзкае піваПолацакІслам у ЭстонііДарога Р42 (Беларусь)Алег ЛатышонакГераГедаРасейскі фашызмГібральтарРамантызмБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіРуслан КашулінскіАпэрацыйная сыстэмаАпостальскі сымбаль верыПрапойскі раёнПанямоньВялікая Айчынная вайнаАкалічнасьцьСакрат ЯновічУніяцтваНаркотыкЗбанБусел белыМінэтСмаленскі паветВіктар ГанчарАзбука Морзэ🡆 More