Фэдэрацыя

Фэдэра́цыя (па-лацінску: foederatio — аб’яднаньне, зьвяз) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой часткі фэдэратыўнае дзяржавы зьяўляюцца дзяржаўнымі ўтварэньнямі, якія валодаюць юрыдычна вызначанай палітычный самастойнасьцю.

Асноўныя прыкметы фэдэратыўнае дзяржавы

У фэдэратыўнае дзяржаве, ў адрозьненьне ад унітарнай, маюцца дзьве сыстэмы найвышэйшых органаў улады (фэдэральныя ды суб’ектаў фэдэрацыі); побач з фэдэральнай канстытуцыяй суб’екты фэдэрацыі маюць права прымаць свае нарматыўныя прававыя акты ўстаноўчага характару (напрыклад, канстытуцыі, статуты, асноўныя законы); яны надзеленыя правам прымаць рэгіянальныя законы; суб’екты фэдэрацыі, як правіла, маюць уласнае грамадзянства, сталіцу, герб ды іншыя элемэнты канстытуцыйна-прававога статусу дзяржавы, за выключэньнем дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Пры гэтым суб’ект фэдэрацыі ня мае права выхаду са складу фэдэрацыі (сэцэсія) ды, як правіла, ня можа быць суб’ектам міжнародных адносінаў. Суб’екты фэдэрацыі могуць мець розныя найменьні, якія, часьцей, вызначаюцца гістарычнымі ці прававымі чыньнікамі: штаты, правінцыі, рэспублікі, землі або фэдэральныя землі (як у Нямеччыне ды Аўстрыі) ды іншае. Фэдэрацыю варта адрозьніваць ад канфэдэрацыі, якая зьяўляецца міжнародна-прававым зьвязам сувэрэнных дзяржаваў. Аднак на практыцы адрозьніць прававую прыроду тых ці іншых утварэньняў бывае вельмі цяжка. Да прыкладу, да гэтых часоў няма адзінага падыходу да таго, што ўяўляе сабой Эўрапейскі Зьвяз.

Фэдэрацыя 
Сучасныя фэдэратыўныя дзяржавы на мапе сьвету

Рысы фэдэрацыі

Можна вылучыць найбольш агульныя рысы, якія характэрныя для большасьці фэдэратыўных дзяржаваў:

  • Тэрыторыя фэдэрацыі складаецца з тэрыторыяў ейных асобных суб’ектаў: штатаў, кантонаў, рэспублік.
  • У саюзнай дзяржаве вярхоўная заканадаўчая, выканаўчая ды судовая ўлады належаць фэдэральным дзяржаўным органам. Кампэтэнцыя між фэдэрацыяй ды ейнымі суб’ектамі разьмяжоўваюцца канстытуцыяй.
  • Суб’екты фэдэрацыі валодаюць правам прыняцьця ўласнае канстытуцыі, маюць свае вышэйшыя заканадаўчыя, выканаўчыя ды судовыя органы.
  • У большасьці фэдэрацыяў існуе адзінае саюзнае грамадзянства ды грамадзянства фэдэральных адзінак.
  • Асноўную агульнадзяржаўную зьнешнепалітычную дзейнасьць у фэдэрацыях зьдзяйсьняюць саюзныя дзяржаўныя органы. Яны афіцыйна прадстаўляюць фэдэрацыю ў міждзяржаўных адносінах (ЗША, ФРГ, Бразылія, Індыя ды іншыя).
  • Абавязковай прыкметай фэдэратыўнае формы лічыцца дзьвюхпалатная стуктура саюзнага Парлямэнту. Адная палата разглядаецца як орган агульнасаюзнага прадстаўніцтва, дэпутаты ў яе выбіраюцца з усёй краіны. Другая палата закліканая прадстаўляць цікавасьці чальцоў фэдэрацыі.

Імітацыя фэдэрацыі

Тэарэтычна магчымая сытуацыя, калі каляніяльная імпэрыя можа «замаскаваць» сябе пад фэдэрацыю шляхам перадачы некаторых адміністрацыйных функцыяў ды сымбаляў самастойнасьці гвалтоўна далучаным правінцыям і абвяшчэньне іх складнікамі фэдэрацыі.

Віды фэдэрацыяў

Згодна з асаблівасьцямі канстытуцыйна-прававога статусу суб’ектаў фэдэратыўнае дзяржавы вылучаюць сымэтрычныя ды асымэтрычныя фэдэрацыі. У першых суб’екты валодаюць аднолькавым канстытуцыйна-прававым статусам (да прыкладу, Фэдэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Этыёпія, Злучаныя Штаты Амэрыкі), у другіх — канстытуцыйна-прававы статус суб’ектаў розны (да прыкладу, Рэспубліка Індыя, Фэдэратыўная Рэспубліка Бразылія). Сучасныя навукоўцы спрачаюцца, да якого з прапанаваных тыпаў можна аднесьці Расейскую Фэдэрацыю. Справа ў тым, што абсалютна сымэтрычных фэдэрацыяў на сёньняшні дзень не існуе: усе яны валодаюць тымі ці іншымі прыкметамі асымэтрычнасьці.

«Мяккая фэдэрацыя»

«Мяккая фэдэрацыя» — фэдэрацыя, суб’екты якой маюць права сэцэсіі. Суб’екты фэдэрацыяў могуць быць фэдэрацыямі, як тое было з СССР, ці цяпер можна назіраць на прыкладзе Босьніі і Герцагавіны. Права на выхад з фэдэрацыі маюць суб’екты такіх фэдэратыўных дзяржаваў, як Канада і Сьвяты Кітс і Нэвіс. Перад распадам СССР меркавалася, што «абноўлены» Зьвяз Сувэрэнных Дзяржаваў будзе таксама «мяккай фэдэрацыяй».

Tags:

Фэдэрацыя Асноўныя прыкметы фэдэратыўнае дзяржавыФэдэрацыя Імітацыя фэдэрацыіФэдэрацыя Віды фэдэрацыяўФэдэрацыя «Мяккая фэдэрацыя»ФэдэрацыяДзяржаваЛацінская моваПалітыкаПрава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Невельскі сельсаветКастылія і ЛеонРэспубліка Сэрбская15811434Вагінальны сэксБеларуская моваФранцуская моваДарога Р6 (Беларусь)20 лютагаЧэслаў НемэнБіжаравіцкі сельсавет1950Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЗаходнепалеская моваРухавікРэн (горад)Жанчына зьверхуЧыгункаГрэта ГарбуВойцех ЯрузэльскіНазоўнікЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуВасіль БыкаўMozilla FirefoxБранская вобласьцьСянноРафал ЧарвякоўскіНаваградакМанЛео ТаксыльІвянецНэалітУладзімер ПуцінАндрэй КандрацюкАўганска-савецкая вайнаАстанаКанстанцкі саборРыбалкаБірманская моваЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуАстравы КукаБрус ЛіАндрэа БачэльліГеалёгіяРымская імпэрыяВорша (футбольны клюб)СтавангерВыклічнікМіхаіл БулгакаўБодаУладзімер КараткевічСакрамэнтЧыліКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)Індаэўрапейскія мовыГомасэксуальнасьцьThe DoorsПрыметнікМенскПольская моваПётар ЛысенкаЛіль681КантрабандаВацлаў ІваноўскіСьпіс гарадоў БеларусіПлоўдзіўMcDonald’sАзіяФрансіска Франка🡆 More