Улуру (па-ангельску: Uluru, па-піт’янт’ят’ярску: Uluṟu), альбо скала Эерза (анг.
Ayers Rock) — пяшчанікавая гара на поўдні Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі. Знаходзіцца за 335 км на паўднёвы захад ад найбліжэйшага места — Эліс Спрынг.
Улуру | |
Скала Эерза | |
Улуру з паветра | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 863 н. у. м. |
Адносная вышыня | 348 н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Паўночная тэрыторыя |
Кантынэнт | Аўстралія |
Краіна | Аўстралія |
Геалёгія | |
Узрост | 550—530 млн гадоў |
Тып гары | Астанец |
Тып пароды | Аркоза |
Улуру | |
Улуру — сьвятая гара абарыгеннага народу піт’янт’ят’яра анангу. Разам з гарой Катай Т’ютай уключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Анангу з племені піт’янт’ят’яра называюць гару Улуру ([ʊlʊɻʊ]). У піт’янт’ят’ярскай гаворцы гэта неперакладальнае імя ўласнае, якое таксама сустракаецца ў іхніх прозьвішчах.
19 ліпеня 1873 землямер Ўільям Госі назваў гэтую мясьціну скалой Эерза ў гонар тагачаснага обэр-сакратара Паўднёвай Аўстраліі сэра Генры Эерза. Адгэтуль павялося выкарыстаньне абодвух назваў.
У 1993 року была ўведзеная практыка падвойнага найменьня, паводле якое афіцыйныя назвы мясьцінаў складаюцца адначасна з абарыгеннага і ангельскага варыянтаў. 15 верасьня 1993 року гара была перайменаваная ў «Скалу Эерза / Улуру» і стала першым афіцыйным дзьвюхмоўным аб’ектам Паўночнай тэрыторыі. 6 лістапада 2002 адбылося перайменаваньне ў «Улуру / скалу Эерза».
Улуру — адна з самых пазнаваных прыродных славутасьцяў Аўстраліі. Пяшчанікавае ўтварэньне вышынёй 863 м вылучаецца над ваколіцамі на вышыню 348 м, большасьць скалы пэрымэтрам 9,4 км знаходзіцца пад зямлёю. Улуру і суседняя гара Ката Т’юта зьяўляюцца сьвятымі для народу анангу, карэннага насельніцтва гэтай тэрыторыі.
Улуру адметная зьменлівасьцю колераў у розны час содняў і поры году, асабліва на сьвітанку і заходзе Сонца, калі сьвеціцца чырвоным.
Улуру ёсьць астанцом — вытарклай самотнай астаткавай пукатасьцю (пагоркам), якая рэзка ўзвышаецца і атачоная працяглымі і параўнальна плоскімі эразійнымі нізінамі ў сухой сьпякотнай вобласьці.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Улуру, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.