Ніна Шыдлоўская: грамадзкая дзяячка Беларусі

Ні́на Шыдло́ўская (в.

Баканава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — грамадзкая дзяячка Беларусі.

Ніна Шыдлоўская
Дата нараджэньня 1 студзеня
Месца нараджэньня вёска Баканава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Філялягічны факультэт БДУ
Прафэсія мовазнаўца
Гады дзейнасьці з 2000-га
Вядомая як Сузаснавальніца кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2008)
Пасада Старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Тэрмін з 19 ліпеня 2009 году
Папярэднік Алена Макоўская
Муж Міраслаў Лазоўскі (былы)

Старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (зь 19 ліпеня 2009 году). Сузаснавальніца кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2008).

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям'і брыгадзіра трактарыстаў і закройшчыцы мужчынскай вопраткі. Гадавалася па-беларуску разам зь сястрой. Скончыла 8 клясаў у беларускамоўнай школе роднай вёскі Баканава Круглянскага раёну (Магілёўская вобласьць). Сярэднюю школу скончыла ў Барысаве (Менская вобласьць). Сястра ж засталася ў вёсцы, дзе ўладкавалася кіраўніцай Дому культуры. Маці апошнія гады працавала загадніцай мясцовай аўтазаправачнай станцыі. Паступіла на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ. Студэнткай пайшла працаваць у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, дзе яе абралі кіраўніцай справамі. Пры канцы 1990-х гадоў навучалася ў Эўрапейскім цэнтры бясьпеказнаўства(en) імя Джорджа Маршала (Гарміш-Партэнкірхен, зямля Баварыя, Нямеччына). Пасьля навучаньня працаўладкавалася ў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Выйшла замуж за сябра «Белага легіёну» Міраслава Лазоўскага. У 2000-я гады была намесьніцай старшыні ЗБС «Бацькаўшчына».

1 кастрычніка 2008 году выступіла каардынатаркай-сузаснавальніцай кампаніі «Будзьма!» разам са старшынёй Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. У той дзень паведаміла: «Цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія будуць зьдзейсьненыя падчас кампаніі, прадэманструюць жыхарам Беларусі, што беларуская мова і культура – гэта сучасна, гэта цікава, гэта пэрспэктыўна і гэта запатрабавана сучасным сьветам». У ліпені 2009 году была старшынёй працоўнай групы падрыхтоўкі 5-га Зьезду беларусаў сьвету. 16 сакавіка 2012 году прадставіла відэапраект «Захапленьні» кампаніi «Будзьма беларусамі!», які ўлучаў 30 рэпартажаў пра беларускіх музыкаў. Увесну 2013 году рыхтавала 4-ы фэстываль беларускамоўнай рэклямы «Аднак», які адбыўся 27 чэрвеня. 14 кастрычніка 2013 году адзначыла: «Фэстываль задумваўся дзеля таго, каб беларускамоўнай рэклямы ў нас было болей. Гэта адна з тых сфэраў, якая ўплывае на сьвядомасьць людзей і нам важна, каб рэкляма была на беларускай мове, гэта відавочна. І другі важны для нас момант — беларуская арыентаванасьць рэклямы: каб і ў падсьвядомасьць людзей у тым ліку і праз рэкляму закладалася беларуская канструкцыя. Да ўсяго, мы даем камэрцыйным кампаніям інструмэнт — скарыстаць беларускую мову як адметнасьць». Шыдлоўская таксама прыгадала: «мы пачыналі фэстываль разам з нашым партнэрам і аднадумцам Сяргеем Скараходам». Яна падкрэсьліла: «Найперш у нашую краіну зь беларускамоўнай рэклямай прыходзяць буйныя міжнародныя карпарацыі, бо для іх натуральна рабіць прадукт на мове тытульнай нацыі. Яны як бы гавораць: «Мы прыйшлі да вас, але мы свае!» Урэшце Шыдлоўская патлумачыла: «паколькі рэкляма ў іх якасная, то яна зьяўляецца ўзорам для нашых кампаніяў».

29 траўня 2015 году прывяла ў якасьці посьпеху 6-га фэсту «Аднак» рост грамадзкай падтрымкі рэклямы па-беларуску: «па дадзеных сацапытаньняў (Міжатлянтычная ўстанова продажаў і маркетынгу, 2014) ня меней за 60 % жыхароў Беларусі вітаюць беларускую мову ў рэкляме». 2 ліпеня 2015 году ўвайшла ў склад Кансультацыйнай рады сувязі зь беларусамі замежжа пры Міністэрстве замежных справаў Беларусі. 15 ліпеня 2017 году на 7-м Зьезьдзе беларусаў сьвету міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей падтрымаў яе ў якасьці старшыні Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»: «Мы ўсе розныя. Я згодны са спадарыняй Шыдлоўскай, якая таксама зьвярнула на гэта ўвагу. У кожнага з нас свой погляд на жыцьцё краіны. І я лічу гэта нармальным. Я не заклікаю вас сьпяваць панэгірыкі ўладзе, усхваляць кагосьці ці штосьці. У гэтым вы можаце вызначыцца самі. Але кожны з нас можа штосьці зрабіць дзеля нашай галоўнай мэты — умацаваньня незалежнасьці нашай дзяржавы. Гэта патрабуе ад нас аб’яднаньня перад зьнешнімі і ўнутранымі выклікамі». 7 ліпеня 2020 году распрацавала і прадставіла з Аленай Макоўскай калекцыю летніх сарафанаў, спадніцаў, хустак і шалікаў па матывах узораў слуцкіх паясоў і карцінаў Язэпа Драздовіча.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗдароўеУніяцтваЭль НіньнёПадлетакГабрэіПолацкае княстваЭдуар Анры АўрыльЗбанГалоўная старонкаШчучынЛесьвіцаСССРРаёны БеларусіAizoaceaeЦарква Сьвятога Духа (Менск)Пастава на каленяхГера1945.itРасеяIBMЭйтмінApple Inc.Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)МукачаваКінатэатарПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСмаленскі паветБраніслаў ТарашкевічКанстытуцыя БаўгарыіФрыдрых ШылерКастусь КаліноўскіСтарабеларуская моваМядзьведзічыБагоўкаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Герута (імя)Зіновій ПрыгодзічGoogleКліматЧасаў ЯрПанямоньРасейцыІгар СідарукСлавамір АдамовічБаер ЛевэркузэнМэдыяВікіСыднэйЦмокПасадобльСяргей Паўлавіч АбламейкаСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіVPNЛаскаценьАсьміна (імя)Руслан КашулінскіСусьветІслам у ЭстонііБялкаў (Слубіцкі павет)Злучаныя Штаты АмэрыкіСяброўстваПолымя (часопіс)Ільля ЦішуроўСаўгутСтаніслаў ЗамбржыцкіПрозаСкалістыя горыГорадУсебеларускі народны сход🡆 More