Алена Макоўская: грамадзкая дзяячка Беларусі

Але́на Па́ўлаўна Мако́ўская (1970, Кобрын, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — грамадзкая дзяячка Беларусі.

Алена Макоўская
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1970 (53 гады)
Месца нараджэньня Кобрын, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1992)
Прафэсія перакладніца, праўніца
Гады дзейнасьці з 1992-га
Вядомая як заснавальніца кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2008) і фэсту рэклямы «Аднак» (2010)
Пасада 4-я кіраўніца Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Тэрмін зь 19 ліпеня 2009 году
Папярэднік Алесь Марачкін
Бацька Павал Яфімавіч
Маці Ларыса Германаўна
Дзеці сын
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
(2019)

4-я кіраўніца Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (зь 19 ліпеня 2009 году) і яго старшыня (2001—2009). Заснавальніца кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2008) і фэсту рэклямы «Аднак» (2010). Ляўрэатка Мэдаля да стагодзьдзя БНР (2019).

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям'і намесьніка кіраўніка Кобрынскага кансэрвавага заводу і дзіцячай бібліятэкаркі. Маці была родам з Украіны. У 1987 годзе скончыла ў Кобрыне сярэднюю школу № 6 з ангельскамоўным ухілам і паступіла ў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1992 годзе па сканчэньні Інстытуту замежных моваў па абвестцы ў газэце працаўладкавалася сакратаркай-рэфэрэнткай у Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». У 1994 годзе перайшла працаваць на прадпрыемства ЗБС «Бацькаўшчына», дзе сумесна з прадпрымальнікамі беларускай дыяспары прадавала за мяжу драўніну і харчаваньне. Адначасна скончыла Акадэмію кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне права. У 1997 годзе стала загадніцай юрыдычнага аддзелу грамадзкага аб'яднаньня «Міжнародны дабрачынны фонд імя крыжа Эўфрасіньні Полацкай». У 1999 годзе стала выканаўчай кіраўніцай ЗБС «Бацькаўшчына».

У 2001 годзе 3-і Зьезд беларусаў сьвету абраў яе старшынёй Рады ЗБС «Бацькаўшчына». 1 кастрычніка 2008 году ў якасьці каардынатаркі прадставіла агульнабеларускую кампанію «Будзьма!» ў менскай кавярні «Добрыя мысьлі». Залучыла да гэтай кампаніі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Таварыства беларускай мовы, «Беларускую музычную альтэрнатыву», часопіс «Партызан» і «Эўрарадыё». На прэзэнтацыі патлумачыла: «Мы хочам, каб усе ўсьвядомілі, што беларуская культура — гэта сучасна, модна і пэрспэктыўна. Што сёньня нашымі літаратарамі і мастакамі ствараюцца творы, якія вартыя таго, каб пра іх ведалі ня толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі». У той запрацавала вэб-бачына budzma.org. За 1-ы год кампанія «Будзьма беларусамі!» прыцягнула 11 установаў да 947 мерапрыемстваў.

19 ліпеня 2009 году 5-ы Зьезд беларусаў сьвету абраў яе кіраўніцай Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». 14 красавіка 2010 году паведаміла пра зьмяненьне падыходаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»: «На што мы будзем рабіць акцэнт у нашай працы ў гэтым годзе — актыўная супраца з трэндсэтэрамі і лідэрамі субкультураў. Арыентацыя — на праекты, якія маюць патэнцыял стаць папулярнымі сярод шырокага кола грамадзкасьці. Гэта адкрытасьць і публічнасьць мерапрыемстваў кампаніі “Будзьма!”. Дзейнасьць “Будзьма!” карысна для краіны і грамадзтва. Таму — пабудова канструктыўных стасункаў зь дзяржаўнымі ўстановамі ёсьць для нас прыярытэтам. Мы разьлічваем на партнэрскія стасункі і з Мінкультам, і з Мінадукацыі, і з Мінспорту. І вельмі важнай будзе супраца з прэсай». 7 ліпеня 2010 году на чале «Будзьмы!» выступіла суарганізатаркай 1-га фэстывалю беларускамоўнай рэклямы «Аднак». 28 верасьня 2010 году паведаміла пра стварэньне каардынацыйнай Рады ў справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі пасьля ўдзелу міністра Паўла Латушкі ў Зьезьдзе ЗБС «Бацькаўшчына». У плян дзейнасьці Рады ўлучылі адкрыцьцё і дапамогу беларускім клясам у замежжы, ладжаньне курсаў для настаўнікаў і дапамогу беларускай дыяспары ў правядзеньні культурных мерапрыемстваў. Таксама Макоўская прапанавала стварыць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аддзел беларускай дыяспары для вывучэньня яе найперш у Расеі, дзе яна была найменш дасьледаванай.

15 сьнежня 2011 году ў менскай кавярні «Лофт» прадставіла музычную складанку «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», якая ўлучала 12 перапетых па-беларуску папулярных песьняў. У складанку ўвайшлі песьні такіх гуртоў і выканаўцаў, як «Воплі Відоплясова», Алег Джагер, «Мумій Троль», «Дрымгейл», «5дыез», Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандар Рыбак, «Сэнсавыя галюцынацыі», Лявон Гурвіч, «Здоб сі Здуб» і Алёна Сьвірыдава. Пераклад ажыцьцявілі Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка, Уладзімер Лянкевіч і Андрэй Хадановіч. 20 траўня 2013 году Макоўская абвясьціла пра пачатак нізкі «Культура паляпшае жыцьцё» з 4-х відэаролікаў і 40 штотыднёвых інтэрвію, якія стварала кампанія «Будзьма». 22 ліпеня 2013 году прадставіла мабільную праграму «Родная азбука» для пляншэтаў «айПэд» зь інтэрактыўнай анімацыяй і агучкай ад актораў Купалаўскага тэатру Ганны Хітрык і Паўла Харланчука. На прэзэнтацыі адзначыла: «Пытаньне адукацыі на роднай мове стаіць у Беларусі востра, але яшчэ вастрэйшае яно для сем'яў беларускіх эмігрантаў. Цяпер жыхары мэтраполіі і дыяспараў атрымалі добры дапаможнік для навучання сваіх дзетак, зьмест якога адпавядае памкненням бацькоў, а форма — патрэбам дзяцей». Музыку для праграмы напісаў выканаў сьпявак гурту «Палац» Алег Хаменка, а вершы склаў Кастусь Севярынец.

24 ліпеня 2013 году 6-ы Зьезд ЗБС «Бацькаўшчына» на яе прапанову ўхваліў зварот да ўраду Беларусі пра стварэньне праграмы «Беларусы замежжа» на 2013—2017 гады. У сувязі са скарачэньнем ліку беларускамоўных у беларускай дыяспары зь 2009 году на 15 % Макоўская заявіла: «Мы ня можам супрацьстаяць працоўнай міграцыі. Мы жывём у час глябалізацыі, але можам агульнымі высілкамі дзяржавы і грамадзкасьці супрацьстаяць асіміляцыі, разьвіваць і падтрымліваць нацыянальную культуру, зрабіць так, каб беларуская мова заняла належнае месца ва ўсіх сфэрах жыцьця». 1 кастрычніка 2013 году паведаміла, што вынікам 5-гадовай кампаніі «Будзьма беларусамі!» стала правядзеньне ў больш як 800 паселішчах звыш 9000 мерапрыемстваў, у тым ліку 4000 такіх імпрэзаў, як вандроўкі, канцэрты, кірмашы, лекцыі, літаратурныя сустрэчы і ток-шоў. Да кампаніі далучылася звыш 20 установаў, у тым ліку Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і музычны партал «Тузін гітоў». У сьнежні 2014 году падпісала супольны Зварот аб неабходнасьці захаваньня беларускасьці Эўрапейскага гуманітранага ўнівэрсытэту ў Вільні (Летува). У звароце да Эўрапейскага парлямэнту і Эўрапейскай камісіі, а таксама да Паўночнай рады і Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША зьвярталася ўвага на адсутнасьць у Адборачнай камісіі па выбары рэктара ЭГУ прадстаўнікоў выкладчыкаў і студэнцтва. 3 красавіка 2015 году на прэзэнтацыі 3-х кніг пра беларускую дыяспару ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча згадала: «гэта людзі, якія ў розныя часы запачаткоўвалі культурніцкія цэнтры, будавалі бібліятэкі, стваралі музэі, друкавалі кнігі, выдавалі газэты. Шмат нашых суайчыньнікаў сталі вядомымі ў іншых краінах сьвету. Вялікая роля менавіта заходняй эміграцыі ў тым што яна захоўвала культуру, літаратуру і традыцыі, у той час калі тут быў Савецкі Саюз. Гэтыя людзі першыя віталі незалежнасьць Беларусі, яны першыя працягнулі руку, калі ў нас здарыўся Чарнобыль. І сёньня вельмі важна захаваць эмігранцкую спадчыну, перадаць яе нашчадкам». 13 сьнежня 2016 году сустрэлася зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем, зь якім абмеркавала «магчымасьць атрымоўваньня бясплатных візаў, палёгкі пры рэгістрацыі, калі беларусы ўязджаюць у саму краіну». Таксама Макоўская адзначыла: «у 2014 годзе быў прыняты Закон “Аб беларусах замежжа”, і “Бацькаўшчына” зрабіла вельмі шмат, каб гэты закон быў прыняты. У адпаведнасьці з гэтым законам менавіта МЗС зьяўляецца той установай, якая каардынуе ад імя дзяржавы стасункі зь беларусамі замежжа».

18 чэрвеня 2018 году падпісала супольны Адрыты ліст да прэзыдэнтаў Аўстрыі, Ізраілю, Нямеччыны і Польшчы, якія мелі прыехаць 29 чэрвеня на адкрыцьцё мэмарыялу Трасьцянец. У Лісьце зьмяшчаўся заклік: «уключыць Курапаты ў праграму візытаў у Беларусь. Мы просім Вас ускласьці кветкі на магілы безыменных ахвяраў камуністычнага тэрору». 11 чэрвеня 2019 году стала 1-й прадстаўніцай Беларусі, якую Агульны сход Эўрапейскай пісьменьніцкай рады абраў у склад Управы. Заняла гэтую пасаду ў якасьці сяброўкі Сакратарыяту Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. 22 лістапада 2019 году ўдзельнічала ў беларускай маніфэстацыі ў Вільні з нагоды перапахаваньня Кастуся Каліноўскага. За 1999—2019 гады зладзіла большасьць канцэртаў гурта «Стары Ольса» ў замежжы і здабыла грошы на запіс і выпуск 4-х студыйных альбомаў гурта. 28 жніўня 2020 году падпісала супольную Заяву з заклікам «Спыніць гвалт і беззаконьне ў нашай краіне» ў сувязі зь сілавым здушэньнем мірнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выніку прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Ушанаваньне

29 жніўня 2019 году намесьнік старшыні Рады БНР Мікола Пачкаеў уручыў Макоўскай Мэдаль да стагодзьдзя БНР.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алена Макоўская ЖыцьцяпісАлена Макоўская УшанаваньнеАлена Макоўская КрыніцыАлена Макоўская Вонкавыя спасылкіАлена МакоўскаяБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЛесСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануНестар МахноКнігаСаргельВішнеў (Менская вобласьць)UbuntuРусіфікацыя БеларусіСусьветнае павуціньнеГуда (імя)ТытанікНарвідГісторыя беларускай мовыСлавамір МрожакFTPКасмадром імя Сатыша ДгаванаКамянецСтаражытны РымЭразм ЦёлакМіхась ЗарэцкіІтальянская мова10 студзеняКліменці ШутТып (біялёгія)АўстраліяІнданэзіяПСэрбская моваСафі ЭвансГрошыСельская гаспадарка БеларусіРоднае слова (часопіс).neДзікСяброўстваМіхал Клеафас АгінскіУладзімер КараткевічЗянон Пазьняк28 красавікаГарадзенская вобласьць26 красавіка633Вольныя матэрыялыГенадзь Валер’евіч ШутаўГунтЛюдміла СільноваM (неадназначнасьць)АнтонімыПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАрцём АрашонакЛаскаценьГомельская вобласьцьМікола ПракаповічКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняАндрэй ФедарэнкаСтарабеларуская моваУладзімер ПуцінРыфмаФульда (рака)Стапа (літаратуразнаўства)ВайшнорыяСтурчурканВялікабрытаніяСьпіс праектаў ВікімэдыіВэб-сэрвэрЛяхавіцкі замакБудзьма беларусамі!Эўфрасіньня ПолацкаяДотык пісі рукоюМіхаіл ГуцарыеўВікіпэдыяКрумкачАртур Вольскі🡆 More