Моталь

Мо́таль — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельды.

Цэнтар сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3998 чалавек, трэцяя велічынёй у вобласьці. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.

Моталь
лац. Motal
Уязны знак
Уязны знак
Магдэбурскае права: 1551
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Мотальскі
Насельніцтва: 3998 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225822
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д. / 52.31528; 25.61444 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д. / 52.31528; 25.61444
Моталь на мапе Беларусі ±
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Моталь як прыватнае ўладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422 годам. Пазьней паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага княства.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 году, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моталь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моталь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут быў 871 двор, на 1997 год — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 год — 1739. У 2000-я гады Моталь атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 617 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 586 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 70, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 512; 1885 год — 2149 чал. (1056 муж. і 1093 жан.), зь іх 404 юдэі; 1886 год — 2294 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 4390 чал.; 1940 год — 4275 чал. (паводле іншых зьвестак — 5550 чал.); 1979 год — 5264 чал.; 1997 год — 4441 чал. (паводле іншых зьвестак — 4684 чал.); 1999 год — 4413 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4228 чал.; 2010 год — 3998 чал.

Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).

Інфраструктура

У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Варашылава вуліца Берасцейская вуліца
Камсамольская вуліца Каржыўка вуліца
Леніна вуліца Пінская вуліца
Леніна плошча Рынак пляц
Боны Сфорца пляц
Савецкая вуліца Менская вуліца

У інвэнтарах 1552 і 1803 гадоў упамінаецца Спаская вуліца. Апроч таго, у Моталі існавала Красная вуліца.

Турыстычная інфармацыя

Моталь 
Старая Спаская царква

Інфраструктура

Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзейнічае Мотальскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

Моталь 
Дом Хаіма Вайцмана

Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)

Асобы

У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман (1874—1952). Таксама з Моталю паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсэры Леанард Чэс(en) і Філіп Чэс(en), якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса(ru), Ўілі Дыксана(en), Како Тэйлар(en), Бо Дыдлі, Сані Бой Ўільямсана(ru), Чака Бэры.

Апроч таго, у Моталі нарадзіліся:

  • Эт’ен Васэрзюг (па-француску: Etienne Wasserzug) (1860—1888) — біёляг
  • Давыд Блох-Блюмэнфэльд(ru) (1884—1947) — сіянісцкі дзеяч, мэр Тэль-Авіву ў 1925—1927 гадох
  • Мошэ Вайцман(ru) (1878—1957) — хімік
  • Аляксандар Валадзько (нар. 1986) — футбаліст клюбу БАТЭ
  • Гіта Дунія-Вайцман(ru) (1887—1975) — піяністка, пэдагог
  • Хаім Ісраэлі (Гуценскі)(en)(1927—2011) — военачальнік
  • Давыд Бартаў(ru) (народжаны Давыд Гуценскі, нар. 1924) — юрыст, дыплямат і грамадзкі дзеяч. Былы кіраўнік Натыву(ru)
  • Ганна Вайцман(ru) (1886—1963) — хімік
  • Шаўл Лібэрман(ru) (1898—1983) — камэнтатар і дасьледчык талмудычнай літаратуры. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраілю (1976), прэзыдэнт Амэрыканскай акадэміі жыдоўскіх дасьледаваньняў
  • Хая Вайцман-Ліхтэнштэйн(he) — дзяяч сіянісцкага руху

Літаратурныя ўзгадкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Моталь ГісторыяМоталь НасельніцтваМоталь ЗабудоваМоталь Турыстычная інфармацыяМоталь АсобыМоталь Літаратурныя ўзгадкіМоталь ЗаўвагіМоталь КрыніцыМоталь ЛітаратураМоталь Вонкавыя спасылкіМотальАграгарадокБеларусьБерасьцейская вобласьцьМотальскі сельсаветЯнаўЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Ясельда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Афіцыйная моваБеларуская Народная РэспублікаШылакарчмаГрупавы сэксВэб-дызайнNetflixАдам СьмітГішпанская моваГісторыя ПолацкуНХЛ 2023—2024 гадоўПаўночная зоркаНямеччынаЭйтаБаўгарыяЗахар ШыбекаСтудзеньАрмянеДжаваньні БакаччаМайкл БантынгНупэдыяРаманVI стагодзьдзеМіхась ФіліповічАрабская моваКарлес ПудждэмонКанстытуцыя БеларусіІмёны ліцьвінаўВікіцытатнікВіківэрсытэтЛеон Батыста АльбэрціОйча нашВікіслоўнікПагоняНавіныУсяслаў ЧарадзейЛацінкаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Буся (часопіс)Алесь ПушкінБарыс ПастарнакЗянон ПазьнякУладзімер КорбанАбаронца (футбол)Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2023 году (склады)Тайскі сонечны каляндарÜbers Meer (Radio Edit)1941Беларускія народныя казкіГрыгарыянскі каляндарВалошка600Замежная палітыка БеларусіБерасьцеУладзімер ПуцінГайда (імя)Юрка МонічБудучы часНямецкая моваКарл III (кароль Вялікабрытаніі)Беларускае нацыянальнае адраджэньне🡆 More