Мотавела: прадпрыемства ў Менску (Беларусь)

«Мотавела» — найбуйнейшы ў Беларусі матацыклетна-роварны завод, заснаваны ў Менску ў 1945 годзе ў якасьці роварнага заводу.

«Мотавела»
Выява лягатыпу
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 6 лістапада 1945 (78 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Партызанскі, д. 8
Ключавыя фігуры Мікалай Ладуцька, Аляксандар Мураўёў
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя матацыкл, ровар, электраскутэр
Абарачэньне Мотавела: прадпрыемства ў Менску (Беларусь)77,528 млрд рублёў (2014; $7,556 млн)
Апэрацыйны прыбытак Мотавела: прадпрыемства ў Менску (Беларусь)1,171 млрд руб ($114,1 тыс)
Чысты прыбытак Мотавела: прадпрыемства ў Менску (Беларусь)1,119 млрд руб ($109,1 тыс)
Лік супрацоўнікаў 179 (2014)
Матчына кампанія «АТЭК» (Вена, Аўстрыя)

Гісторыя

Мотавела: прадпрыемства ў Менску (Беларусь) 
Матацыкл «Менск» М1А

У сьнежні 1945 г. пачалася ўстаноўка абсталяваньня з заводу «Парасілавыя аўтамабілі»(en) (ням. Dampfkraftwagen, DKW) у Чопаў(en) (Савецкая зона акупацыі Нямеччыны; цяпер Руднагорны раён(en), зямля Саксонія, Нямеччына). У траўні 1946 году пусьцілі першы цэхрамонтна-мэханічны. Затым — электратэхнічны цэх. Увосень вырабілі першыя дэталі для ровара. У чэрвені 1947 году сабралі першыя 10 ровараў. У верасьні, пасьля выпрабаваньняў і дапрацовак, ровар В-16 пусьцілі ў сэрыйную вытворчасьць. Да канца году вырабілі 6580 ровараў «Бусел»(en). У 1950 г. прадалі 100-тысячны ровар. Тады ж пачаўся выпуск падлеткавых ровараў «Арлянё»(be).

З 1951 году прадпрыемства атрымала назоў Менскі матацыклетны і вэлясыпэдны завод (ММВЗ), бо пасьля ліпеня пачало выраб 125-кубовых матацыклаў пад таварным знакам «Менск»(en) (M1A(be)). У 1955 годзе прадалі больш за 400 тыс. ровараў. У 1963 годзе пачаўся экспарт ровараў за мяжу. З 1956 году Менскі мотавэлязавод асвоіў выраб матацыкла М1М. На 1967 год за 20 гадоў прадалі больш за 8 млн ровараў «Бусел». У 1970—1980 гадах прадпрыемства перабудавалі. У 1977 годзе пачаўся выпуск ровараў са складной рамай на 20-цалёвых колах. У 1983 годзе збылі 18-мільённы ровар.

У 1990 годзе выпусьцілі 220 тыс. матацыклаў. У 1992 годзе пачаўся выраб гульнявых ровараў для бездарожжа(en). З 1993 году завод стаў калектыўным прадпрыемствам. На 1999 год вырабляў дарожныя матацыклы, горныя, гульнявыя і дарожныя ровары з адкрытай, закрытай і складной рамамі для дарослых і падлеткаў, інвалідныя каляскі. Тады ж прадпрыемства ператварылі ў ААТ «Мотавела».

У 2000 годзе пачаўся выпуск дзіцячых ровараў на 16-цалёвых колах. У лютым 2003 году завод выпусьціў першыя матацыклы з 4-тактавым рухавіком і электрастартэрам. Па выніках году прадпрыемства апынулася стратным у выніку павышэньня мыта на ровары ў Віетнаме да 40%. На 2005 год асноўнымі рынкамі збыту былі Расея, Украіна, Таджыкістан, Кыргыстан, Аўганістан і Нігерыя. 30 сьнежня 2005 году А. Лукашэнка Ўказам № 645 перавёў завод у дзяржаўную ўласнасьць (97% акцыяў) за кошт падатковай запазычанасьці ў 2,105 млрд рублёў ($976 тыс) і запазычанасьці ў $4,903 млн за электрычнасьць і абагрэў (90,75%; перад «Менскэнэрга»), водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне (9,25%; перад «Менскводаканалам»). Таксама паводле Ўказу, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь мела пазычыць заводу 14,6 млрд руб ($6,803 млн) у 2006 г. і 3,7 млрд руб ($1,722 млн) у 2007 г. пад 3% гадавых да 30 сьнежня 2012 году. Выканаўчы камітэт Менску меў укласьці ў перааснашчэньне заводу 8,7 млрд руб ($4,054 млн) у 2006 г. і 8,6 млрд руб ($4,002 млн) у 2007-ым.

На 2007 г. за 60 гадоў прадалі больш за 55 млн ровараў «Бусел». Пачаўся выпуск квадрацыклаў і сьнегаходаў. 26 ліпеня 2007 году А. Лукашэнка Ўказам № 354 прадаў «Мотавела» (99,72% акцыяў) за 15,635 млрд рублёў ($7,276 млн) аўстрыйскаму холдынгу «АТЭК» (ням. ATEC) Аляксандра Мураўёва (нар. 1966), заснаванаму 25 верасьня 2006 году ў Вене. Аплата мела ажыцьцяўляцца штогод з 1 студзеня 2008 г. роўнымі далямі па 3,127 млрд руб (1/5). На кастрычнік новы ўласьнік перавёў на рахунак заводу $5 млн для сплаты запазычанасьці і пачаў распродаж 5-месячнага складзкога запасу ровараў (165 тыс). У 2008 г. пачаўся выраб 200-кубовага матацыкла М4 200. На 2010 году паставілі больш за 6,5 млн матацыклаў «Менск» у 45 краінаў. У 2011 годзе завод меў больш за 1000 супрацоўнікаў і вырабіў больш за 150 тыс. ровараў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БіскупАральны сэксДняпро МагілёўМаксім КраўцоўЖанчына зьверхуQR-кодСусьветнае павуціньнеСэксуальныя пазыцыіКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)Напалеон I БанапартПятрусь БроўкаСлавамір АдамовічПавал ДураўСяргей ДарожныГішпаніяПалестынцыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР1949ВенаПракуратура Нясьвіскага раёнуБеларусыАнгельская моваЛепельФіксікіАльхіміяСказЭнцыкляпэдыяМікола ГусоўскіІксвідэаДразды (гурт)ЎэмбліЯнка КупалаБеларускі альфабэтГарві ВайнштэйнСавецкі партызанскі рух у БеларусіАльжырNeuro DubelВісігерМаксім ТанкХарэйVirusTotalСакрат ЯновічЯнка СіпакоўСьцяг РасеіВязынка (Маладэчанскі раён)ШылаплавіРэч ПаспалітаяВікіцытатнік2004Дзед ТалашБісэксуальная парнаграфіяМакс ШчурП’ер НараСпадарГратэскМіхась ЗарэцкіНіл ГілевічДэйвід ЎудардARM (працэсар)Сямейства (біялёгія)Нямецка-савецкая вайнаВікіслоўнікЮлі ТаўбінАлесь СавіцкіВікісховішчаНямігаЛякарняБайт🡆 More