Летувісы Ў Беларусі

Летувіская меншасьць у Беларусі афіцыйна налічвае 5087 прадстаўнікоў і складае дзявятую па колькасьці нацыянальную меншасьць у краіне.

Толькі 1597 зь іх (31,4%) ў якасьці роднай мовы ўважае выключна летувіскую мову; большасьць — 1999 (39,3%) — падала расейскую мову.

Пераважная большасьць летувісаў пражывае ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

Першыя арганізацыі беларускіх летувісаў паўсталі ў 1994 року. Тады былі зарэгістраваныя суполкі летувісаў ў Гервятах, Пелясе і арганізацыя цэнтральнага характару — Рэспубліканскае аб’яднаньне беларускіх летувісаў (лет. Respublikinė Baltarusijos lietuvių bendruomenė). У 1995 року заснаваная гарадзенская суполка летувісаў і Асацыяцыя летувісаў Гарадзенскай вобласьці, а ў 1998 року — суполка летувісаў Браслаўскага краю.

У 1994 року ў Рымдзюнах была адкрытая першая на Беларусі пасьляваенная летувіская школа, тамсама ў 1996 року пачала дзейнічаць летувіская сярэдняя школа. Акрамя гэтага, дзейнічаюць некалькі нядзельных школак: у Менску, Горадні, Палеках (Паляцкішкі?, па-летувіску: Palekai) і Радуні. У некалькіх мясьцінах у дзяржаўных школах выкладаецца летувіская мова. У 1999 року пабачыў сьвет першы нумар бюлетэню беларускіх летувісаў «Mūsų žodis» (па-беларуску: «Наша слова»).

Дружына беларускіх летувісаў прымала ўдзел у спартовых гульняў летувісаў сьвету і атрымала некалькі мэдалёў.

Мова

Сярод даўніх летувіскіх этнічных групаў у Беларусі часам сустракаецца вызначэньне сучаснай летувіскай мовы менавіта як «жамойцкай»: гэтак, «як мы, барцякі, па-жмудзінску гаворым няшчыра, як во Вільнюс там, ці за Вільнюсам…».

Сучаснасьць

Ладзяцца сходы беларускіх летувісаў. Адзначаюцца ўгодкі зьнішчэньняў летувісаў праз НКВД ў Ігумене, а таксама ўгодкі каранацыі Міндоўга.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — 416 с. — ISBN 9986-892-34-1

Tags:

Летувісы Ў Беларусі ГісторыяЛетувісы Ў Беларусі МоваЛетувісы Ў Беларусі СучаснасьцьЛетувісы Ў Беларусі Глядзіце таксамаЛетувісы Ў Беларусі КрыніцыЛетувісы Ў Беларусі ЛітаратураЛетувісы Ў БеларусіБеларусьЛетувісы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-дызайнВікінавіныКультура (радыё)Беласток — ГорадняПалітыка ВялікабрытанііЯўген КантылёўАндрэй МукавозчыкЯн ЧыквінЗаходнепалеская моваМоваАляксандар КосінецЧорны сьпіс ЭўразьвязуУлёф МэльбэргФранцыск СкарынаМіндоўгMemento moriКрумкачАпэрацыйная сыстэмаСамасейСадавінаПрымакі (п’еса)Джозэф Рабінэт БайдэнДомінік СобаслаіМарыя АнтуанэтаВалошкаДзейнікВіктар ГардзейПаляндвіцаШто й па моруЖодзінМясцовы час (гурт)СяляваПаэтРысАлаіза ПашкевічТураўMozilla Firefox2020Паўлюк ТрусБярозка (часопіс)Ісьляндзкі коньПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ПаўзуныЗборная Ангельшчыны па футболеСысуныРасейская моваЗлучнікПокуцьАўстрыяМенскГісторыя МенскуАльфаУладзімер Арлоў (гісторык)Іван ЧыгрынаўЗьміцер БартосікВаенная апэрацыяУкраінаДаўгодГорадняКойданаўАкторы парнафільмаўЛіцьвіныЛанеўскія-ВоўкЯгайла (імя)ЧовенБеларуская граматыка для школ (1918)Палітычная партыяСяргей ДавідовічОрдэн ПагоніШашкіЯўгенія Янішчыц🡆 More