Прускія Летувісы: летувісы, якія насялялі Ўсходнюю Прусію

Пру́скія летувісы (летувінінкі; лет.

Lietuvininkai) — этнаграфічная група летувісаў, якая да 1945 году займала поўнач і ўсход Усходняй Прусіі — г. зв. «Малую Летуву» (цяпер у складзе Калінінградзкай вобласьці Расеі і Клайпедзкага і Таўроскага паветаў Летувы), вылучаную ў XVIII ст. нямецкімі ўладамі з прускай Жамойці — Самляндыі.

Назва

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 
«Прусы» (ням. Prussen) паміж прускай і літоўскай Жамойцю. З мапы Эўропы К. Вопэля, 1566 г.

Назва «прускія летувісы» (ням. Preußische Litauer) утварылася паводле мовы мясцовага насельніцтва: мову жамойтаў у Прусіі з 1579 году пачалі называць летувіскай («літоўскай»), тым часам гэтую ж мову ў Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі называць жамойцкай.

Паводле Мельнскага міру 1422 году, значная частка заселеных жамойтамі земляў перайшла да Прусіі — ад замка Юрбургу над Нёманам на ўсходзе да Палангі з Клайпедай над Балтыйскім морам на захадзе, жамойцкі характар гэтых земляў знайшоў адлюстраваньне ў тэксьце дамовы пры апісаньні межаў Прусіі: «…замак Мэмэль па-жамойцку завецца Клайпеда». Па тым, як уся тэрыторыя прускай Жамойці ўвайшла ў склад Самбійскага біскупства, у 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў» (польскі гісторык Уладзіслаў Абрагам(be) нават адмыслова ўдакладняў у 1914 годзе, што «гэтая була датычылася прускай Жамойці, а не літоўскай, Самбійскага біскупства Каталіцкага касьцёла ў Прусіі, а не ў ВКЛ»). 28 лютага 1506 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандар накіраваў у Ватыкан дакумэнт, у якім прасіў заснаваць асобную Прускую каталіцкую мітраполію, якая мелася стаць асобным царкоўным княствам на чале з арцыбіскупам. Да гэтага княства-мітраполіі прапанавалася далучыць Жамойцкую каталіцкую япархію, што фактычна азначала вылучэньне тэрыторыі Жамойці з складу Вялікага Княства Літоўскага. Апроч таго, у самім дакумэнце Жамойць мела непрывабную характарыстыку: адзначалася, што празь яе тэрыторыю было небясьпечна падарожнічаць з Прусіі ў Рыгу. Як зазначае Павал Урбан, гэты праект сьведчыў пра іншароднасьць Жамойці ў складзе ВКЛ і большую этнічную блізкасьць літоўскіх жамойтаў з карэнным насельніцтвам Прусіі (прускімі жамойтамі).

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 
Жамойты (Samaiten) пры ўтоцы Нёману. З мапы Інфлянтаў, 1593 г.

У XVI ст. герцаг прускі Альбрэхт Гогенцолерн (1490—1568) спрабаваў пашырыць на жамойцкае насельніцтва Прусіі назву «прусы», у тым ліку з дапамогай выданьня ў 1545 годзе катэхізму, дзе жамойцкая мова азначалася як «пруская». Пра разуменьне жамойтаў і жамойцкай мовы як «прусаў» і «прускай мовы» сьведчыць дададзенае герцагам тлумачэньне «прусы або судавы» (лац. «Prutheni vel Sudini», ад гэтак званага «Судаўскага трыкутніка» ў паўночна-ўсходнім куце Прусіі) пры адрозьненьні ў яго гаспадарстве трох розных моваў (польскай, літоўскай і «прускай») і трох адпаведных народаў (палякаў, ліцьвінаў і «прусаў або судаваў») у «Ordinatio de alumnis illustrissimi principis» — дакумэнце 1544 году на ўсталяваньне 24 стыпэндыяў на лютэранскіх місіянэраў. Магчымая прычына няпэўнасьці назвы жамойцкай мовы (як і саманазвы жамойтаў) агучвалася яшчэ ў 1854 годзе: «Вядома, што ў прыбалтыйскіх чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, „мове зямлі“. Як у літоўскай чудзі, альбо жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе „літоўскай“, што слова „Літва“ было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой чудзь гэтая належала <…> Латышы, або леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскаю чудзьдзю, не называюць сябе Літвой; такім чынам, і сястра іх, літоўская чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — жамогусы, жамогі або жамодзі, сямогі або сямодзі, адкуль пайшлі словы Жамойць і Самагіцыя. Латышы таксама называюць сябе земе, семе, а гэта значыць толькі „свая зямля“ падобна таму, як сома або суома, „свая зямля“ Фінляндыя і Суамалайне, „людзі сваёй зямлі“, фіны, або фінляндцы. Жамогус або жмогус значыць — чалавек. Яны проста — чалавекі, а не літоўцы».

У Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі, апублікаванай у 1582 годзе, паведамлялася:

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама  А ў Прусіі, Самбіі, краі, які называюць па-нямецку Судавэн, Самлянд, і каля Інстэрборгу, Рагнеты і ў Курляндзкім краі сельскія мужыкі, якія ўсе ёсьць жамойтамі і размаўляюць на жамойцкай мове аж да Караляўца, што я сам чуў і бачыў… Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 

У XVII ст. польска-прускі гісторык і этнограф Мацей Прэторыюс(pl) засьведчыў, што «пруская мова» катэхізму 1545 году — гэта тое ж самае, што і тагачасная мова прускіх летувісаў. Тым часам аўтары кнігі «Riga Literata», надрукаванай у 1699 годзе, фактычна атаясамілі жамойцкую і прускую мовы, калі дзеля высьвятленьня этымалёгіі назвы Інфлянтаў (Лівоніі) пасьля эстонскага (лац. Esthonico) Liva і перад латыскім (лац. Lettice) Laivas прывялі «жамойцка-прускае» (лац. Samogithico & Prussico) Lewas або Loiwas. А ў першай палове XVIII ст. пруска-летувіскі лютэранскі пастар Крысьціонас Данелайціс пісаў:

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама  Але цяпер і мы, хоць і хрысьціянскія прусы,

Так, мы, летувінінкі, надта перапаўняем сябе…

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 

Апроч таго, адзначалася даўняя пруска-летувіская прымаўка: «калі прус гаворыць, гуд мусіць маўчаць» (лет. «kai prūsas kalba, gudas turi tylėti»).

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 
Сьцяг (з выявай багоў Patolos, Perkunos и Potrimpos) і герб (зь мядзьведзем — як і ў жамойтаў) «старажытных прусаў», 1584 г.

У 1793 годзе нямецкі філёзаф Ёган Эрых Бістэр(en) надрукаваў у часопісе Berlinische Monatsschrift(en) артыкул «Пра цыганоў; асабліва ў Каралеўстве Прусіі» (ням. «Über die Zigeuner; besonders im Königreich Preußen»), дзе засьведчыў, што прускі летувіс выкарыстоўвае саманазву jmonus — каб адрозьніць сябе ад немца, якога называе Wokjetis. Але разам з тым, заявіў, што прускі летувіс выкарыстоўвае і іншую саманазву — Letuwninkis або Letuwninkas — ад назвы краіны, дзе ён жыве (Letuwa), дадаўшы, што хоць «жыхары польскага Вялікага Княства Літоўскага напраўду называюцца жамойтамі, нізоўцамі, але прусы звычайна і амаль пагардліва называюць іх гудамі».

Яшчэ ў 1744 годзе ў Данцыгу надрукавалі кнігу пруска-нямецкага пастара Тэадора Лепнэра «Пруская Літва» (ням. «Der Preussische Litthau»). У 1771 годзе нямецкі гісторык Аўгуст Шлёцэр(ru) (у 1761—1767 гадох быў на расейскай службе ў Санкт-Пецярбургу, з 1769 году ганаровы сябра Імпэратарскай акадэміі навук, а ў 1803 годзе атрымаў ордэн Сьвятога Ўладзімера IV ступені і расейскае дваранства), сьцьвярджаў, што «латышы і літоўцы ў асноўным гавораць адной мовай», «літоўцы падзяляюцца на прускіх і польскіх літоўцаў», «па-літоўску Літва называецца Ljetuwa, а літовец Ljetuwninkas» і што ў Прусіі па-летувіску размаўляюць у краіне, «якая цяпер завецца Малой Літвой», тым часам «латыская» мова прусаў «вымерла ў канцы мінулага стагодзьдзя». Тое, што «прускія літоўцы называюць сябе летувінінкамі, а сваю краіну Летувой», амаль даслоўна паўтаралася ў некалькі нямецкіх выданьнях агульнага характару (1800 год, 1812 год таго ж аўтара, 1820 год).

Адным зь сьведчаньняў штучнай папулярызацыі немцамі назвы «летувінінкі» можа лічыцца заява пруска-нямецкага лінгвіста Георга Нэсэльмана ў яго летувіскім слоўніку 1850 году, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці. Неўзабаве, аднак, мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі паказаў, што Нэсэльман напраўду ўзяў адпаведную назву з выдадзенай у 1842 годзе кнігі Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), памылкова прыняўшы азначэньне «летувіска-горны» (ад выдуманага Даўкантасам слова «kalnėnai» дзеля азначэньня пазьнейшых летувісаў-«аўкштайтаў») за сынонім «пруска-летувіскі».

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 
Мапа пашырэньня германцаў на ўсход у 800—1400 гадох, на якой усе летувісы азначаюцца латышамі (анг. Letts). Атляс гісторыка Ўільяма Шэпарда(en). Нью-Ёрк, 1926 г.

Спроба Нэсэльмана назваць «летувісамі-горнікамі» прускіх летувісаў знайшла свой працяг у прэсе, калі ў 1867 годзе ў некалькіх выданьнях перадрукавалі артыкул з The Pall Mall Gazette(en), у якім аўтар даводзіў, што згадка ў тагачаснай расейскай статыстыцы пра «Zmudzo-Lethonians» у Прусіі як апошніх з «старажытных прусаў» ёсьць няслушнай, бо «…тэрмін жамойт… азначае нізоўца, у адрозьненьне ад летувісаў-вярхоўцаў Прусіі. <…> Але гэтыя жамойты ня ёсьць прусамі, але сапраўднымі летувісамі…». Тым часам яшчэ ў 1806 годзе былы рэфэрэндар вялікі літоўскі Гуга Калантай пісаў: «…і што ва ўсёй даўняй Прусіі паспольства не гаворыць іначай, толькі па-польску і па-жамойцкую, або па-латыску, (апроч пазьнейшых паселішчаў, заснаваных крыжакамі)». У 1839 годзе маршалак Цельшаўскага павету Ўладзімер Гадон у сваёй «Статыстыцы Жамойцкага княства» зазначаў: «У той частцы Прускага краю, якая з Тыльзытам, Мэмэлем ды іншымі местамі ўваходзіла за паганскімі часамі ў склад Жамойці… я знайшоў ня толькі захаваную ў сваёй чысьціні жамойцкую мову; але і даволі шмат звычаяў ды завядзёнак і нават папулярную жамойцкую страву, у кожнай хаце на Запусты ўжываную і званую шупеняй». У 1848 годзе народжаны на Меншчыне пісьменьнік Тадэвуш Булгарын зазначаў, што ва Ўсходняй Прусіі «ў вёсках размаўляюць на мове жамойцкай або латыскай». У 1855 годзе ў «Навуковых запісках Імпэратарскай акадэміі навук» паведамлялася, што летувісы паўднёвай часткі Прусіі называюць летувісаў паўночнай часткі гэтай краіны «куршамі» — такім жа спосабам, як і латышоў. У 1859 годзе брытанскі навукоўца Джон Вільям Дональдсан(en) зьвяртаў увагу на тое, што «іх [летувісаў, прускіх і польскіх] сапраўднае імя — самагіты». А ў 1879 годзе расейскі навукоўца Філіп Брун(ru) зазначаў, што «у прускіх латышоў польскія, г.зн. самагіты, або жамойць, называюцца Gudas або Guddas».

У 1879 годзе нямецкі філёзаф і мовазнаўца Георг Заўэрвайн (1831—1904; народжаны ў Гановэры, у 1875 годзе пераехаў у Клайпеду, дзе вывучыў летувіскую мову) напісаў песьню «Летувінінкамі мы нарадзіліся» (лет. Lietuvninkai mes esam gimę, ням. Als Litauer sind wir geboren, пазьней пераробленую ў «Летувісамі мы нарадзіліся» — лет. Lietuviais esame mes gimę), якая пачала лічыцца неафіцыйным гімнам Малой Летувы. 7-я страфа гэтага гімну прысьвячалася нямецкаму імпэратару Вільгельму I.

Апісаньне тагачасных прускіх жамойтаў пакінуў у 1861 годзе былы ўдзельнік вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў Руфін Пятроўскі(pl):

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама  Ад Палангі, праз Мэмэль, Тыльзыт і аж пад сам Каралявец, з выняткам месьцічаў і каляністаў, усё насельніцтва складаецца з жамойтаў… …а калі жамойта спытаеш, ці ён прусак, немец, ён адразу адкажа з абурэньнем: О не, не, я не прусак, ня немец, я — літовец (ням. ich bin Lithau): але ён вам з такім гонарам адкажа, што ён літовец-жамойт, што вы не адважыцеся сказаць яму другі раз, што ён прусак або немец. Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 

У 1882 годзе нямецкі лінгвіст Адальбэрт Бэцэнбэргер, які лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі, пакінуў сьведчаньне, што на той час летувісы ў Расейскай імпэрыі ўсё яшчэ лічылі прускіх летувісаў жамойтамі, а іх мову — жамойцкай, прытым самі прускія летувісы працягвалі называць жамойтамі ўсіх расейскіх летувісаў. А ў 1887 годзе ён засьведчыў шырокае бытаваньне саманазвы žmogus (жмогус), у тым ліку дзеля адрозьненьня летувісаў ад іншых нацыянальнасьцяў.

Тое, што ў Прусіі ўсіх летувісаў, якія жывуць у Расейскай імпэрыі, называюць жамойтамі, зазначалася ў лічбе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за 1874 год. Раней, у 1850 годзе пра гэта напісаў у сваім летувіскім слоўніку Нэсэльман, што ў 1858 годзе, з прычыны зьвінавачваньня Нэсэльмана ў фальсыфікацыях, мусіў дадаткова засьведчыць нямецкі мовазнаўца Аўгуст Шляйхэр(ru): «ува ўсёй Прускай Летуве кожнага расейскага падданага летувіскай нацыянальнасьці, незалежна ад яго дыялекту, называюць жамойтам».

Жамойцкі біскуп у Расейскай імпэрыі Мацей Валанчэўскі (Валанчус) (1801—1875) захапляўся нацыянальным жыцьцём прускіх летувісаў, якіх, аднак, называў «жамойтамі», а іх мову «жамойцкай»:

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 

…[у Прусіі] ёсьць шмат жамойтаў-каталікоў, якія… гавораць па-жамойцку, маюць жамойцкія кнігі і вывучаюць жамойцкую мову

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 

—Valančius M. Maskoliams katalikus persekiojant. — Kaunas, 1929. P. 76—77.

У 1859 часопіс Dziennik Literacki(pl) падаў наступную вытрымку зь дзёньніку падарожжа Літвой і Жамойцю польскага пісьменьніка Тэадора Трыпліна(be): «А жамойцкі люд пад прускім панаваньнем, сумежны сваімі сядзібамі зь літоўскай Жамойцю, ёсьць заможным; вёскі добра забудаваныя. У астатнім нічым не адрозьніваецца ад польскага жамойта, хіба тым, што ўмее чытаць толькі паводле кніг жамойцкай мовай, але друкаваных гатычным шрыфтам; кнігі ж для літоўскіх жамойтаў друкуюцца лацінскім шрыфтам».

У 1876 годзе пруска-летувіскі лінгвіст прафэсар Кёнігзбэрскага ўнівэрсытэту Фрыдрых Куршат(ru) засьведчыў, што тыя расейскія летувісы, якія жывуць «ва ўсходняй Жамойці» і якіх «мясцовыя жыхары называюць жамойтамі», сябе называюць «сапраўднымі летувісамі», а жыхароў заходняй Жамойці і прускіх летувісаў — жамойтамі.

У 1900 годзе на старонках прускага летувіскага часопісу Saulėteka(lt) зазначалася, што прускія летувісы ня толькі называюць расейскіх летувісаў «жамойтамі», але і лічаць гэтых жамойтаў такім жа чужым народам, як расейцаў або палякаў.

Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва».

Гісторыя

Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Карэннае насельнітва сучаснай Малой Летувы нязьменна захоўвала сваю мову і звычаі да XIX ст. Паводле зьвестак XVIII і XIX ст. тагачасная жамойцкая (летувіская) мяжа практычна не зьмянялася і адпавядала лініі пашырэньня жамойцкага насельніцтва з часоў Пятра з Дусбургу (XIV ст.), што пацьвярджаецца гістарычнымі і археалягічнымі зьвесткамі. Прытым на захад і поўдзень ад гэтай мяжы захоўвалася карэннае славянскае (прускае) насельніцтва.

Летувіскамоўнае насельніцтва Ўсходняй Прусіі
Павет (Kreis) Акруга (Regierungsbezirk) 1825 1834 1846
Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць %
Лабяў Кёнігсбэрг 8,806 28.3 11,993 33.0 14,454 32.3
Мэмэль Кёнігсбэрг 19,422 52.5 22,386 59.6 26,645 58.1
Гейдэкруг Гумбінэн 16,502 71.9 18,112 71.8 22,475 68.7
Інстэрбург Гумбінэн 10,108 25.0 9,537 18.3 5,399 9.3
Нідэрунг Гумбінэн 18,366 49.1 20,173 45.7 20,206 41.0
Пількален Гумбінэн 11,271 38.5 10,687 34.1 13,820 34.4
Рагніт Гумбінэн 15,711 47.8 18,443 46.6 19,888 42.6
Шталюпёнэн Гумбінэн 5,435 20.7 5,312 16.8 5,907 15.7
Тыльзыт Гумбінэн 18,057 47.5 22,471 50.5 26,880 48.6
Прускія Летувісы: Назва, Гісторыя, Глядзіце таксама 
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Прусіі ў XIX ст.

Да 1873 году палітыка германізацыі летувіскамоўнага насельніцтва Ўсходняй Прусіі не праводзілася, аднак азначанае насельніцтва ахвотна засвойвала нямецкую мову і культуру. У адрозьненьне ад летувіскамоўнага насельніцтва Расейскай імпэрыі, пераважна каталікоў, прускія летувісы галоўным парадкам спавядалі лютэранства. Апроч таго, яны выкарыстоўвалі для летувіскай мовы іншую арфаграфію і гатычны шрыфт, а паводле культуры былі блізкімі да немцаў і выступалі як актыўныя патрыёты Нямецкай дзяржавы.

Анэксія Клайпедзкага краю Летувой у 1923 годзе выклікала пратэсты з боку мясцовага насельніцтва: гэтак, 8 красавіка ў Клайпедзе вайскоўцы разагналі 9-тысячны мітынг, удзельнікі якога крычалі летувіскім салдатам «Жамойты, прэч!» (ням. «Szameiten, raus!»). Пазьней большасьць жыхароў Клайпедзкага краю ідэнтыфікавалі сябе як немцаў і стабільна галасавалі за арыентаваныя на Нямеччыну палітычныя партыі. У 1939 годзе насельніцтва краю актыўна падтрымлівала яго анэксію Трэцім Райхам.

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны далучаны да Летувіскай ССР Клайпедзкі край пакінула абсалютная большасьць яго жыхароў (у канцы XX ст. налічвалася толькі некалькі сотняў «летувінінкаў»). Тым часам з заходняй частцы Малой Летувы, далучанай да РСФСР, савецкія ўлады прымусова выселілі ўсё мясцовае насельніцтва — як немцаў, так і летувісаў.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Прускія Летувісы НазваПрускія Летувісы ГісторыяПрускія Летувісы Глядзіце таксамаПрускія Летувісы ЗаўвагіПрускія Летувісы КрыніцыПрускія ЛетувісыЖамойцьКалінінградзкая вобласьцьКлайпедзкі паветЛетуваЛетувіская моваЛетувісыМалая ЛетуваРасеяСамбіяТаўроскі паветУсходняя Прусія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джавагарлал НэруTrueTypeКітаMemento moriБеларускія немцыЛеанід ГалубовічУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіДрыгавічыВікіпэдыяСьвятлана АлексіевічАляксандар РужанцоўСяржук Сокалаў-ВоюшТаксіАнатоль СербантовічЯн ГляўбіцАтрад (біялёгія)Паўстаньне 1863—1864 гадоўАрцём ДзенісенкаЛаскаценьМузыкаАлесь АркушМіхал ФедароўскіУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціКолерУладзімер КараткевічЖыве Беларусь!Гісторыя МенскуБеларуская Народная РэспублікаІндыяКарлес ПудждэмонРодМарына ВасілеўскаяВіктар ШніпВікіПарнаграфія ў БеларусіБэрсэнСоня садоваяРэспубліка КарэяПацолтАксысМастацкая літаратураСтаралітваЛетувісыТравеньГражына (паэма)Сьвір (мястэчка)Ядзернае паліваПарнафільм у ФранцыіСадаводчае таварыстваТутэйшыя (спэктакль)ІнвэстыцыяЯзэп СажычЭякуляцыяНарэлаGoogleПавал ДураўНіл ГілевічHTMLБарусія ДортмундРыгор МарцьянаўСьпіс вялікіх князёў літоўскіхДражна (Менская вобласьць)Данута БічэльПінскЛізаньне похвыСмаленскМустафа Кемаль Ататурк🡆 More