Гервяты

Ґервя́ты — вёска ў Беларусі, на рацэ Лошы.

Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 563 чалавекі. Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.

Ґервяты
лац. Gierviaty / Hierviaty
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Першыя згадкі: 1271
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Ґервяцкі
Насельніцтва: 563 чал. (2014)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231213
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°41′33″ пн. ш. 26°8′28″ у. д. / 54.6925° пн. ш. 26.14111° у. д. / 54.6925; 26.14111 26°8′28″ у. д. / 54.6925° пн. ш. 26.14111° у. д. / 54.6925; 26.14111
Ґервяты на мапе Беларусі ±
Ґервяты
Ґервяты
Ґервяты
Ґервяты
Ґервяты
Ґервяты
Гервяты Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ґервяты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я гады тут праводзіліся беларуска-летувіскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канфэрэнцыі гісторыкаў. Да нашага часу захаваўся збудаваны ў стылі нэаготыкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя, найвышэйшы касьцёл у Беларусі.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ґервяты мае балтыйскае паходжаньне ад асновы «gerve» — журавель. Тым часам у «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага пачатковай формай назвы сьцьвярджаюцца Гермонты (Германты, пазьней Герванты) — ад легендарнага князя Гермонта, які заснаваў паселішча.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Gierwathi (1539 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Гервяты датуецца 1434 годам. У 1536 годзе біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Пад 1563 годам Гервяты ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1796 год у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя Гервяты знаходзіліся ў валоданьні Дамейкаў. На 1885 год у мястэчку было 20 двароў. У 1899—1903 гадох тут збудавалі мураваны Касьцёл Сьвятой Тройцы ў нэагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гервяты занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гервяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919—1920 гадох тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 132 двары, на 1993 год — 200, на 1996 год — 201.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1881 год — 131 чал.; 1885 год — каля 150 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 377 чал.; 1993 год — 445 чал.; 1996 год — 586 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 494 чал.; 2014 год — 563 чал.

Інфраструктура

У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Гервяты 
Млын водны

Інфраструктура

Дзее культурна-асьветніцкі цэнтар. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касьцёлы Вялейскага краю» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь).

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Дамейкаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гервяты НазваГервяты ГісторыяГервяты НасельніцтваГервяты Турыстычная інфармацыяГервяты КрыніцыГервяты ЛітаратураГервяты Вонкавыя спасылкіГервятыАстравецАстравецкі раёнБеларусьВарняныВёскаГарадзенская вобласьцьГервяцкі сельсаветЖодзішкіЛоша (прыток Ашмянкі)Солы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КунілінгусЭстоніяІталіяСтрахаваньнеАлесь СавіцкіІксвідэаЛязьбійская парнаграфіяПаўстаньне 1863—1864 гадоўЖыве Беларусь!ПБеларуская моваІнвэстыцыйны фондГрамадзянінГісторыя ВільніП’ер Агюст РэнуарНародная асьветаУладзімер Арлоў (гісторык)ЯлоўкаГомельская вобласьцьМаладосьць (часопіс)Аляксандар ЦішкевічМерулаЛюдміла СільноваГрупавы сэксЛексычнае значэньнеЮрась СьвіркаМы выйдзем шчыльнымі радаміЦанаАнальны сэксЗіновій ПрыгодзічЎэйлзВетразь1891Падвойнае пранікненьнеMonodontidaeСамасейЭлектронная поштаПакістанАндрусь ГорватЮрась БарысевічBayraktar TB2ЛетуваЛетувісыМаксім БагдановічБеларускае нацыянальнае адраджэньнеГукЧэлесПастава на каленяхРасеяАўгуст МоцныГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуПарнаграфія ў сецівеЛіцьвіныБудынакНарэлаГенадзь ПашкоўЁзэф ГёбэльсДанута БічэльАкторБанкруцтваМагілёўМарат МаркаўПрыназоўнікПрымакі (п’еса)ЗамакMemento moriПагоня (песьня)Грэцкая мова🡆 More