Летнія Алімпійскія Гульні 1980 Году

Летнія Алімпійскія гульні 1980 году (па-ангельску: 1980 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні XXII Алімпіяды, праходзілі ў СССР, з 19 ліпеня па 3 жніўня 1980 году.

Большасьць спаборніцтваў прайшлі ў Маскве. Частка мерапрыемстваў праводзіліся ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, Менску ды Кіеве. Адкрываў гульні лідэр краіны Леанід Брэжнеў. У 203 спаборніцтвах алімпіяды спаборнічалі 5179 атлетаў, у тым ліку 1115 жанчын і 4064 мужчыны. 67 краінаў байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве па прапанове ЗША, каб зрабіць уціск на СССР з-за ўводу ягоных войскаў на тэрыторыю Аўганістану. Такім чынам, у гэтых Алімпійскіх гульнях прынялі ўдзел атлеты з 80 краінаў (найменшы лік з 1956 году). Урады некаторых краінаў, напрыклад Вялікабрытаніі і Аўстраліі, нягледзячы на падтрымку байкоту, дазволілі сваім спартоўцам вырашаць самастойна, ці ехаць у Маскву. Савецкі гімнаст Аляксандар Дзіцяцін заваяваў мэдалі ва ўсіх спаборніцтвах па гімнастыцы і стаў першым спартоўцам, які заваяваў восем мэдалёў на адных Алімпійскіх гульнях. Беларускі спартовец-байдарачнік Уладзімер Парфяновіч заваяваў на Алімпійскіх Гульнях тры залатыя мэдалі.

XXII летнія Алімпійскія гульні
Горад-арганізатар Масква, СССР
Краіны-ўдзельніцы 80
Колькасьць атлетаў 5179
Узнагароды 203
Цырымонія адкрыцьця 19 ліпеня
Цырымонія закрыцьця 3 жніўня
Афіцыйна адкрыў Леанід Брэжнеў
Алімпійскі агонь Сяргей Бялоў
Алімпійская клятва атлетаў Мікалай Андрыянаў
Алімпійская клятва судзьдзяў Аляксандар Мядзьведзь
Стадыён Лужнікі
Летнія Алімпійскія Гульні 1980 Году
Значак Алімпіяды

Кандыдаты

Вонкавыя спасылкі

Летнія Алімпійскія Гульні 1980 Году  Летнія Алімпійскія гульні 1980 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ангельская моваАўганістанЛеанід БрэжнеўМаскваСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТэхналёгіяЕўняУладзімер Арлоў (гісторык)Алесь КлышкаКліматШвэрынскі замак1991Якасныя прыметнікіВольная Беларусь (рух)Сьпіс беларускіх імёнаўРужанскі палац@Бітва пад ВоршайЛінія КэрзанаЗямля пад белымі крыламіHromadske.TVТравеньАлесь ПісьмянкоўРэклямаЗіновій ПрыгодзічАляксандар ЛукашэнкаАндрэй КурэйчыкЭрэкцыяКандрат КрапіваКуба1347АнголаБеларуская Народная РэспублікаМаскоўскі мэтрапалітэнЗлучаныя Штаты АмэрыкіМаксім БагдановічУладзімер Аляксеевіч АрлоўЭнэргіяВікіКсэнафобія2014АбрэвіяцыяАнатоль ЗэкаўБраніслаў ТарашкевічКатэхізіс Сымона БуднагаАрхаізмАнгельская моваКадышэвічыНаймановічыМастацкая літаратураПастава на каленяхДабрыняЛічэбнікСувэрэнная дзяржаваРасеяКастрычнікАндрэй ФедарэнкаДзед ТалашСыбілыЖугарКобрынскае княстваБыў. Ёсьць. БудуСандра БулакЯпоніяПрыродаПалестынцыРаіса БаравіковаСяргей Алейнік🡆 More