Лос-Анджэлес

Лос-Анджэлес (па-ангельску: Los Angeles) — горад у ЗША, на поўдні штату Каліфорнія, на беразе Ціхага акіяна.

Насельніцтва 3929 тыс. чал. (сам горад, 2014 год), 12 875 тыс. чал. (уключаючы прыгарады) (2006). Лос-Анджэлес быў заснаваны ў 1781 годзе гішпанскімі асаднікамі. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Мэксыкі ўваходзіў у ейны склад. У 1847 годзе падчас амэрыкана-мэксыканскай вайны горад перайшоў да ЗША. Горад мае мянушкі: Л. А. (L.A.), Горад анёлаў (The City of Angels), Вялікі апэльсін (The Big Orange) ды іншыя. Жыхароў Лос-Анджэлесу называць «Angelenos». Першым эўрапейцам, які ступіў на бераг паблізу Лос-Анджэлесу ў 1542 годзе быў Хуан Радрыгес Кабрыльлё.

Лос-Анджэлес
анг. Los Angeles
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес Лос-Анджэлес
Герб Лос-Анджэлесу Сьцяг Лос-Анджэлесу
Дата заснаваньня: 4 верасьня 1781
Горад з: 4 красавіка 1850
Краіна: ЗША
Штат: Каліфорнія
Мэр: Карэн Бас[d]
Плошча:
  • 1302,15171 км² (2016)
Вышыня: 93 м н. у. м.
Насельніцтва: 3 928 864 чал. (2014)
Часавы пас: UTC-8
летні час: UTC-7
Тэлефонны код: 213, 310, 323, 424, 661, 818
Паштовыя індэксы: 90001-90068, 90070-90084, 90086-90089, 90091, 90093-90097, 90099, 90101-90103, 90174, 90185, 90189, 90291-90293, 91040-91043, 91303-91308, 91342-91349, 91352-91353, 91356-91357, 91364-91367, 91401-91499, 91601-91609
Геаграфічныя каардынаты: 34°3′0″ пн. ш. 118°17′0″ з. д. / 34.05° пн. ш. 118.28333° з. д. / 34.05; -118.28333 118°17′0″ з. д. / 34.05° пн. ш. 118.28333° з. д. / 34.05; -118.28333
Лос-Анджэлес на мапе ЗША ±
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://lacity.gov

Лос-Анджэлес ёсьць адным з найбуйнейшых сусьветных культурных, навуковых, эканамічных, адукацыйных цэнтраў, а таксама займае важнае месца на рынку забаваў, як то вытворчасьць кіно, музыкі, тэлебачаньня, кампутарных гульняў.

Гісторыя

На прыбярэжных тэрыторыях ля сучаснага Лос-Анджэлесу, у XVI стагодзьдзі жылі індзейцы Тонгва й Чумаш. Першыя эўрапейцы, прысталі да берагу ў раёне цяперашняга Лос-Анджэлесу ў 1542 годзе на двух караблях «Сан Сальвадор» і «Ля Вікторыя» (водазьмяшчэньнем па 50 тонаў кожнае), стаў мараплавец Хуан Радрыгес Кабрыльлё. Адплыўшы зь Ля Навідад у Мэксыцы 27 ліпеня 1542 году, Кабрыльлё высадзіўся ў бухце Сан Дыега 28 верасьня. У той час на беразе існавала індзейская вёска Янг-На. Сам першаадкрывальнік памёр 3 студзеня 1543 году й быў пахаваны на востраве Сан-Мігель, названым пасьля ягоным імем «Хуан Радрыгес». Аб сваім плаваньні Кабрыльлё запісаў у часопісе, які прывёз ягоны лоцман, і цяпер ён захоўваецца ў адным з архіваў Сэвільлі ў Гішпаніі).

Толькі праз 227 гадоў тут высадзілася наступная экспэдыцыя ачоленая Гаспарам дэ Партолям, у якой удзельнічаў францысканскі місіянэр Хуан Крэсьпі, які адзначыў у сваіх цыдулках прыдатнасьць мясцовасьці для селішча. У 1771 годзе іншы місіянэр, Хуніпэра Сэра, заснаваў на гэтым месцы місію, названую ў гонар арханёла Гаўрыіла. Да таго часу на тэрыторыі сучаснага Лос-Анджэлеса існавала каля 30 паселішчаў індзейцаў Тонгва, дзе пражывала каля 3 тысячаў чалавек. 4 верасьня 1781 году, па патрабаваньню губэрнатара абедзьвюх Каліфорніяў Фэліпэ дэ Нэвэ, побач зь місіяй групоўкі гішпанскіх каляністаў, якая складалася з 46 чалавек, было заснавана сяло пад назвай Паселішча Паны Марыі, царыцы анёлаў, на рацэ Парсьюнкула (гішп. El Pueblo de Nuestra Señora la Reina de los Ángeles sobre El Río Porciúncula). Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў новае паселішча заставалася ўсяго толькі маленькім мястэчкам, але да 1820 году яно ператварылася ў найбуйнейшае сьвецкае паселішча ў Каліфорніі: тут жыло 650 чалавек. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Мэксыкі Лос-Анджэлес нядоўга ўваходзіў у ейны склад, але ў выніку паразы Мэксыкі ў амэрыкана-мэксыканскай вайне горад перайшоў у склад ЗША паводле мірнай дамовы 1848 году. Праз два гады пасьля гэтага, у 1850 годзе, Лос-Анджэлес атрымаў афіцыйны статус гораду.

У 1876 годзе кампанія Southern Pacific завяршыла будаўніцтва чыгункі да Лос-Анджэлеса. Цытрусавыя пладаводзтва, асабліва вырошчваньне апэльсынаў, хутка стала асновай мясцовай гаспадаркі. За апошнія сорак гадоў XIX стагодзьдзя насельніцтва вырасла з 2,3 тыс. да 100 тыс. жыхароў. У 1892 годзе ў раёне гораду былі выяўленыя месцы заляганьня нафты й да 1923 году на раён Лос-Анджэлеса прыходзілася чвэрць усёй сусьветнай вытворчасьці вуглевадародаў з нафты. У 1913 годзе Ўільям Малголанд скончыў будаўніцтва акведука, які забясьпечыў вадой хутка пашыраючыся Лос-Анджэлес. З 1920-х гадоў у Лос-Анджэлесе хуткімі тэмпамі сталі разьвівацца авіяцыйная прамысловасьць і адчыняцца кінастудыі. У 1932 годзе горад прыняў X летнія Алімпійскія гульні.

Лос-Анджэлес 
Старая плошча Лос-Анджэлеса ў 1869 годзе

Пачатак Другой сусьветнай вайны надаў новы штуршок разьвіцьцю гораду. У гэты пэрыяд у горад перасяляліся шэраг нямецкіх дзеячаў навукі, культуры й мастацтва, якія ўцякалі ад нацыскага рэжыму, сярод іх Ліён Фэйхтвангер, Томас Ман, Фрыц Лянг, Бэртальд Брэхт. У 1942 годзе тысячы жыхароў Лос-Анджэлеса японскага паходжаньня былі выселеныя ў зачыненыя лягеры, якія знаходзіліся за межамі горада. Інтэрнаваньне праводзілася ў адпаведнасьці з урадавым распараджэньнем № 9066, якое падпісаў прэзыдэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвэлт. У пасьляваенныя гады горад хутка разьвіваўся й пашыраўся, будаваліся шматлікія транспартныя разьвязкі, хмарачосы. У 1984 годзе ў Лос-Анджэлесе ізноў былі праведзены летнія Алімпійскія гульні, у якіх не ўзялі ўдзел спартоўцы з краінаў сацыялістычнага лягера.

У канцы XX — пачатку XXI стагодзьдзя многія кварталы горада, як то Галівуд, Сільвэр-Лэйк, цэнтральная частка горада, Карэйскі квартал, былі падвергнуты джэнтрыфікацыі.

Геаграфія

Лос-Анджэлес 
Пляж у Санта-Моніцы
Лос-Анджэлес 
Пальмы ля пляжу Оўшэн-біч

Горад разьмешчаны ў прыбярэжнай нізіне, прылеглай да затокі Санта-Моніка, і акаймаваны горамі Сан-Габрыель, Санта-Моніка й Санта-Ганна. Паводле дадзеных бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча Лос-Анджэлеса складае 1290,6 км², у тым ліку 1214,9 км² — суша й 75,7 км² — водныя прасторы (5,86%). Максымальная працягласьць гораду з поўначы на поўдзень складае 71 км, з усходу на захад — 47 км, працягласьць гарадзкіх межаў складае 550 км. Гарадзкая тэрыторыя зьяўляецца дзевятай па плошчы ў кантынэнтальнай частцы ЗША, гэта значыць выключаючы Джуна, штат Аляска й Ганалулу, штат Гаваі).

Аглямэрацыя Вялікі Лос-Анджэлес працягваецца амаль на 200 км паміж гарадамі Вэнтура й Сан-Бэрнардына. Найвышэйшы пункт гораду — пік Сёстры Элсі (1548 м). Самая буйная рака ёсьць рака Лос-Анджэлес, якая бярэ пачатак у даліне Сан-Фэрнанда, яна па большай частцы працякае ў штучным бэтонным рэчышчы, а ў засушлівы час практычна перасыхае.

Багацьце прыродных зонаў у раёне гораду, як то існасьць паблізу пляжаў, дзюнаў, балотаў, гораў, пагоркаў, рэкіаў, стварае ўмовы для існаваньня разнастайнасьці біялягічных супольнасьцяў. Лос-Анджэлес у асноўным атачаюць засушлівыя субтрапічныя рэдкалесьсі з багацьцем яскрава квітнеючых расьлінаў. Разам з тым, надзвычайная урбанізацыя ляндшафту прыводзіць да памяншэньня распаўсюджваньня й зьнікненьня многіх біялягічных відаў з рысаў гораду й ягоных навакольлях. Вуліцы, сады й сквэры Лос-Анджэлеса засаджаны шматлікімі рэдкімі й экзатычнымі дэкаратыўнымі расьлінамі, сярод якіх існуюць розныя віды пальмаў, камеліі й іншых.

Геалёгія

Лос-Анджэлес знаходзіцца ў актыўнай сэйсьмічнай зоне з-за сваёй блізкасьці да разлому Сан-Андрэас, і разлому Пунта-Гілс, які праходзіць праз сам горад . Апошнім буйным землятрусам стаў разбуральны землятрус 1994 году, эпіцэнтар якога знаходзіўся ў паўночнай частцы даліны Сан-Фэрнанда. Гэтая праява стыхіі, якая адбылася менш чым праз два гады пасьля масавых пагромаў у Лос-Анджэлесе, стала сапраўдным шокам для жыхароў Каліфорніі, прычыніўшы матэрыяльны страты на многія мільярды даляраў.

Іншыя буйныя землятрусы ў XX стагодзьдзі мелі месца ў гэтым рэгіёне ў 1933, 1971 і 1987 гадох. Як бы тое ні было, большасьць землятрусаў, якія адбываюцца ў раёне горада, адчуваюцца толькі як слабыя штуршкі, невялікія ваганьні рэгіструюцца сэйсмомэтрамі практычна штодня.

Клімат

Горад разьмешчаны ў зоне субтрапічнага міжземнаморскага клімату, дзякуючы гэтаму рэгіёну характэрна мяккая, даволі вільготная зіма й цёплае, нават сьпякотнае, часьцяком засушлівае лета. Брызы, што дзьмуюць з Ціхага акіяна, робяць клімат у раёнах гораду, прылеглых да берагавой лініі, больш прахалодным летам і больш цёплым зімой, у параўнаньні з такімі «кантынэнтальнымі» раёнамі гораду, як, напрыклад, даліна Сан-Фэрнанда. Дзённая тэмпэратура летам можа перавышаць 32 °C, пры тым што сярэдняя максымальная звычайна трымаецца ў рэгіёне 29 °C; сярэдняя мінімальная начная — звычайна ў раёне 18 °C. Узімку днём сярэдняя максымальная тэмпэратура складае 21 °C, сярэдняя мінімальная начная — каля 8 ° C. Зафіксаваны за час назіраньняў тэмпэратурны максымум складае 48,33 °C (22 ліпеня 2006), мінімальная тэмпэратура назіралася зімой 1989 году: −7,8 °C.

Дажджы найбольш характэрныя для зімовых і вясновых месяцаў, люты зьяўляецца самым вільготным месяцам. У сярэднім у Лос-Анджэлесе за год выпадае 355,6 мм ападкаў, сярэдняя колькасьць дзён з ападкамі складе 35. Сьнег у межах гораду выпадае рэдка, у той жа час горы, якія атачаюць Лос-Анджэлес, досыць рэгулярна пакрываюцца сьнегам. Дзякуючы кліматычным умовам, у некаторыя дні ў Лос-Анджэлесе магчыма ў адзін і той жа дзень займацца горналыжным спортам і сэрфінгам.

Лос-Анджэлес  Кліматычныя зьвесткі для Лос-Анджэлесу Лос-Анджэлес 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 32,8 33,3 35,0 38,9 41,1 43,0 46,1 46,7 45,3 44,1 38,3 34,4 46,7
Сярэдні максымум t, °C 18,7 18,8 18,6 22,7 25,6 27,2 31,1 30,8 29,8 26,6 21,3 18,8 21,3
Сярэдняя t, °C 13,9 14,4 14,6 16,0 18,3 21,1 26,7 25,5 23,2 21,4 18,4 14,2 17,4
Сярэдні мінімум t, °C 8,8 9,6 10,3 11,6 13,5 15,3 17,1 17,9 17,3 15,1 11,6 8,8 13,1
Абсалютны мінімум t, °C −2,8 1,1 1,7 5,6 7,2 8,9 11,1 12,8 10,6 6,1 3,3 0,6 −2,8
Норма ападкаў, мм 61,0 63,8 50,3 18,3 3,6 0,8 0,3 3,8 7,9 8,6 44,7 42,2 305,3
Крыніца: Надвор'е й клімат, World Weather

Эканоміка

Лос-Анджэлес 
У бізнэсовым раёне гораду

Лос-Анджэлес ёсьць найбуйнейшы прамысловы й эканамічны цэнтар Захаду ЗША. Асноўнымі прамысловымі галінамі, якія забясьпечваюць эканамічнае разьвіцьцё гораду, ёсьць міжнародны гандаль, тэле- й кінавытворчасьць, ваенная, авіяцыйна-касьмічная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, аўтазборачная, прыборабудаўнічая, харчовая прамысловасьці. Актыўна разьвіваюцца біятэхналёгіі. Добра разьвіта нафтаздабыча, а ярод іншых значных галінаў эканомікі: фінансы, тэлекамунікацыі, мэдыцына, транспарт, турызм, а таксама індустрыя забаваў і культуры.

У Лос-Анджэлесе разьмешчаны штаб-кватэры трох кампаніяў, якія ўваходзяць ў сьпіс 500 найбуйнейшых кампаніяў ЗША, як то вайсковая й авіяцыйна-касьмічная Northrop Grumman, нафтавая Occidental Petroleum і будаўнічая кампанія KB Home. Акрамя таго у горадзе разьмяшчаюцца штаб-кватэры такіх вядомых карпарацыяў, як то 20th Century Fox, Guess?, Paramount Pictures, Health Net, 21st Century Insurance і іншыя. Яшчэ большая колькасьць штаб-кватэраў буйных кампаніяў разьмяшчаюцца ў гарадох-спадарожніках, дзе больш нізкія стаўкі падаткаабкладаньня спалучаюцца зь перавагамі блізкасьці мэгаполісу; сярод такіх кампаніяў ёсьць Hilton Hotels у Бэвэрлі-Гілз, The Walt Disney Company і Warner Bros. у Бэрбанку, DreamWorks SKG у Глендэйлу, Sea Launch у Лонг-Біч, Activision у Санта-Моніцы. Цікавы той факт, што нягледзячы на ​​тое, што Лос-Анджэлес лічыцца сталіцай сусьветнага кінематографу, толькі адна з найбуйнейшых студыяў здымае фільмы ў Галівудзе. Асноўныя здымачныя пляцоўкі іншых кампаніяў вынесеныя ў прыгарады Лос-Анджэлеса, як то Бэрбанк, Калвэр і Глендэйл.

Лос-Анджэлес ёсьць месца правядзеньня шэрагу буйных міжнародных выставаў, сярод якіх Electronic Entertainment Expo («E3») і Greater Los Angeles Auto Show. Адным з найбуйнейшых выстававых комплексаў гораду зьяўляецца Los Angeles Convention Center.

Транспарт

Аўтамабільны транспарт

Лос-Анджэлес 
Разьвязка на скрыжаваньні аўтадарог I-10 і I-15

Лос-Анджэлес ёсьць найбольш аўтамабілізаваны горад у сьвеце: у ім зарэгістравана на 1,8 млн аўтамабіляў больш, чым ліцэнзаваных кіроўцаў. Штодня аўтамабілі ў сукупнасьці праязджаюць па вуліцах горада 160 млн кілямэтраў. Лос-Анджэлес валодае адной з самых разьвітых у сьвеце сыстэмаў аўтамагістраляў, многія зь якіх пабудаваны на эстакадах. Перасячэньні магістраляў суправаджаюцца грандыёзнымі шматузроўневымі транспартнымі разьвязкамі. У цэлым горад мае ў асноўным прастакутную пляніроўку, вуліцы выцягнутыя з поўначы на ​​поўдзень і з усходу на захад, шэраг найбольш буйных і вядомых вуліцаў носяць назвы бульвараў.

У сувязі зь недастатковым фінансаваньнем, многія вуліцы Лос-Анджэлеса пакрытыя асфальтам невысокай якасьці, у якім бываюць выбоіны. Але асноўнай праблемай гарадзкога руху зьяўляюцца аўтамабільныя «пробкі»: на 2009 год, Транспартны інстытут Тэхасу назваў Лос-Анджэлес горадам з найбольш загружанымі дарогамі. Галоўным чыньнікам затораў зьяляецца непрыстасаванасьць забудовы да абслугоўваньня грамадзкім транспартам, вялікая колькасьць прыватных аўтамабіляў, адсутнасьць абмежаваньняў на іхняе выкарыстаньне ў межах гораду.

Варта адзначыць, што насуперак распаўсюджанай памылцы, што ў Лос-Анджэлесе нібыта ніхто ня ходзіць пешшу, многія вуліцы цэнтра горада, а таксама лякальных цэнтраў раёнаў Лос-Анджэлеса поўныя хадакоў. У такіх раёнах перамяшчэньне пешшу часьцяком значна хутчэйшае за перамяшчэньне аўтатранспартам з-за аўтамабільных затораў і праблемаў з паркоўкай. Гарадзкая адміністрацыя пры ўзгадненьні праектаў новага будаўніцтва зараз патрабуе абавязковага ўключэньня ў іхнюю інфраструктуру аўтапарковак.

Грамадзкі транспарт

Асноўнымі сыстэмамі грамадзкага транспарту ў горадзе служаць аўтобусная сетка, а таксама сетка рэйкавага транспарту, якая ўключае лініі мэтрапалітэна й легкарэйкавага транспарту агульнай працягласьцю каля 120 км. Гэтая структура знаходзіцца пад кіраваньнем дзяржаўнай кампаніі Los Angeles County Metropolitan Transportation Authority (звычайна званай Metro альбо MTA). Рэйкавая сыстэма ўключае «чырвоную» й «пурпуравую» лінію падземкі, «залатую», «сінюю» й «зялёную» лініі надземнай легкарэйкавай сыстэмы, у будаўніцтве знаходзіцца таксама лінія «экспа» легкарэйкавай сыстэмы. Таксама вылучаецца «аранжавая» лінія хуткаснай аўтобуснай сыстэмы. Агульная колькасьць пасажыраў ацэньваецца ў 1,7 млн штодня.

Гарады-сябры

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лос-Анджэлес ГісторыяЛос-Анджэлес ГеаграфіяЛос-Анджэлес ЭканомікаЛос-Анджэлес ТранспартЛос-Анджэлес Гарады-сябрыЛос-Анджэлес АсобыЛос-Анджэлес КрыніцыЛос-Анджэлес Вонкавыя спасылкіЛос-АнджэлесАнгельская моваЗШАКаліфорніяМэксыкаХуан Радрыгес КабрыльлёЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьдзецельскі раёнПохваТрыбуна працы754Вусякі2024Аўтарскае праваСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіАбэрдын (футбольны клюб)Уладзімер СьвятаславічТэхналёгіяКаплунБеларуская моваАльгердУдачныМантэрэйскі мэтрапалітэнЗяма ПівавараўРАУСГедымінас КіркіласВячаслаў МолатаўБэрнардМаксім ГаявыАльтанкаПраскі мэтрапалітэнПарнаграфія ў ЧэхііЛімаВялікая вайна 1409—1411 гадоўCarol of the BellsБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)14 лютагаМікола ЦудатворцаСонечная электрастанцыяАўтамабільВітаўт ТумашСпадчына (верш)Валянцін ЕрмаловічНацыянальная баскетбольная асацыяцыяБірштаныІстанбул БашакшэхірДарожная сеткаЗянон ПазьнякЗвычайная вавёркаПорнасайтРост (імя)ПаставыБрэст (неадназначнасьць)Лекі-адпаведнікіЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Ісус ХрыстосВэб-дызайнВікіманіяВагінальны сэксНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)БэртАрцём ДоўбікЛесагаспадарчы факультэт БДТУНародны пісьменьнік БеларусіISO 3166-1Прыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Гміна Вялікія ЭйсмантыЭміль Гэгле СвэнсэнБеластоцкае ваяводзтваЧытагонгГульняФэмінізацыя беларускай мовы🡆 More