Карціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 Году

«Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году» — карціна Пётры Сергіевіча, напісаная ў 1936 годзе.

Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году
Карціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 Году
Мастак Пётра Сергіевіч
Год 1936
Месцазнаходжаньне Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй

Апісаньне

Карціна паказвае сустрэчу Кастуся Каліноўскага, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, з паўстанцамі. Сустрэча праходзіць на лясным узьлеску. К. Каліноўскі стаіць у цэнтры, ля вогнішча, яго атачаюць верныя паплечнікі. Вакол К. Каліноўскага стаяць прадстаўнікі беларускай шляхты, былыя вайскоўцы, але большасьць тых, хто сабраўся на сустрэчу — сяляне і касінеры, узброеныя сякерамі і вэртыкальна насажанымі на шасты косамі.

Гісторыя

Пётра Сергіевіч, чые сьветапогляды фармаваліся пад уплывам нацыянальна-вызвольнага руху Заходняй Беларусі, у 1930-х гадах стварае партрэт К. Каліноўскага, робіць некалькі эскізаў, а ў 1936 годзе — першы варыянт тэматычнай карціны «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў».

Слонімская мастачка Алена Бялецкая ў часы фашысцкай акупацыі ў 1943 годзе да 80-годзьдзя з пачатку паўстаньня напісала на заказ дырэктара Слонімскага музэю І. Стаброўскага партрэт К. Каліноўскага і зрабіла копію з карціны П. Сергіевіча «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў». Гэтая карціна заняла пачэснае месца ў адной з заляў музэю, але хутка абудзіла ў немцаў непрыемныя асацыяцыі і яны загадалі зьнішчыць яе, а мастачка была пасаджана ў турму. Партрэт Каліноўскага і іншыя карціны захаваў І. Стаброўскі, яны і па сёньняшні дзень знаходзяцца ў музэі г. Слоніму.

У 1948 годзе Пётра Сергіевіч стварае другі варыянт жывапіснай карціны «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году», у 1965 — трэці, які знаходзіцца ў Мастацкім музэі Летувы.

Па сёньняшні дзень карціна Пётры Сергіевіча «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году» зьяўляецца адной з самых яркіх мастацкіх работ, якая вобразна раскрыла веліч К. Каліноўскага і гістарычную значнасьць паўстаньня 1863 году.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Карціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 Году АпісаньнеКарціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 Году ГісторыяКарціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 Году КрыніцыКарціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 Году Вонкавыя спасылкіКарціна Кастусь Каліноўскі Сярод Паўстанцаў 1863 ГодуПётра Сергіевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў Беларусі16 красавікаПошасьць17 красавікаПарнаграфія ў ЗШАГорадБеларускі рубельУладзімер ПракапцоўПарнаграфія ў Італіі1945Сусьветная арганізацыя здароўяКімбарБібліятэкаМукачаваЛюдміла РублеўскаяРэформа беларускага правапісу 1933 году2008ПалешукіЯпоніяОй у лузі червона калинаКінатэатарВадаробусБеларуская дыяспараНапалеон ОрдаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Яўгенія ЯнішчыцШмоня13 чэрвеняАбцугіУсебеларускі народны сходРасейская моваIRCМэдыяВікіТрокіВольныя матэрыялыРасейцыРодныя гоні (1927)РоварФундацыя «Вікімэдыя»Уладзімер ПолацкіТурма №8БагоўкаЭйсімонтСтральба з лукаЧэлесКрывіч (часопіс)Рэч Паспалітая.anМенскМураўёўкіВячаслаў КебічСтаніслаў ШушкевічДзяніс Садоўскі (футбаліст)Сусьветная эканомікаПамылкаПарнаграфія ў ЧэхііАмонімМіленАлесь РазанаўАшмяныМастурбацыяАзбука МорзэСьпіс марак аўтамабіляўКрысталь БойдЭлектрарухальная сілаПаўстаньне 1830—1831 гадоўМаскваСьпіс вуліц ПружанаўЯнка СіпакоўПагоня (песьня)Вольга Караткевіч850-я🡆 More