Дарожныя Знакі Беларусі

Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99 і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь.

На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140-2013.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасьці ад прызначэньня. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасьці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэньні зь іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзеньня рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках апэратыўных зьменаў у арганізацыі дарожнага руху, зьвязаных з забесьпячэньнем яго бясьпекі або правядзеньнем спэцыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэньні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.

Папераджальныя знакі

Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэньні да небясьпечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцьця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасьць зь іх маюць форму роўнабаковага трыкутніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі (месца ўсталяваньня спэцыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасьці (пачатак небясьпечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласьці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласьці ад 20 да 50 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзеньня рамонтных і іншых працаў. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небясьпечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне Дублюецца
1.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Чыгуначны пераезд з шлягбаўмам Набліжэньне да чыгуначнага пераезду, абсталяванага шлягбаўмам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Чыгуначны пераезд без шлягбаўму Набліжэньне да чыгуначнага пераезду, не абсталяванага шлягбаўмам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аднакалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлягбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасьці не абсталяванага шлягбаўмам чыгуначнага пераезду з адным шляхам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Шматкалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлягбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасьці не абсталяванага шлягбаўмам чыгуначнага пераезду зь некалькімі шляхамі. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.4.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Набліжэньне да чыгуначнага пераезду Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 150—300 мэтраў.
1.4.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 100—200 мэтраў.
1.4.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 50-100 мэтраў.
1.4.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.1.
1.4.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.2.
1.4.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.3.
1.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэньне з трамвайнай лініяй Папярэджвае пра набліжэньне да перасячэньня з трамвайнымі шляхамі па-за скрыжаваньнем ці перад скрыжаваньнем пры абмежаванай бачнасьці трамвайных шляхоў (менш за 50 м). Набліжаючыся да такога скрыжаваньня, кіроўца павінен быць асабліва ўважлівым, бо ў большасьці выпадкаў трамвай мае пераважнае права на рух, гэта значыць кіроўца павінен саступіць дарогу трамваю. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі з удасканаленым пакрыцьцём Папярэджвае пра набліжэньне да пераходу дарогі з удасканаленым пакрыцьцём у жвіровую або грунтавую дарогу. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэньне з кругавым рухам Папярэджвае пра набліжэньне да кругавога скрыжаваньня. Рух у кольцы ідзе супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Сьветлафорнае рэгуляваньне Папярэджвае аб скрыжаваньні, пешаходным пераходзе або ўчастку дарогі, рух на якіх рэгулюецца светлафорам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Развадны мост або паромная пераправа Развадны мост або паромная пераправа. Пры ўезьдзе на паром неабходна кіравацца ўказаньнямі дзяжурнага па паромнай пераправе, прапускаючы транспартныя сродкі, якія зьязджаюць з парома. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на набярэжную Выезд на набярэжную або бераг вадаёму. Папярэджваюць кіроўцаў пра выезд на набярэжную, бераг ракі, возера, дзе маецца небясьпека зьезду транспартнага сродку ў ваду. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Небясьпечны паварот Закругленьне дарогі малога радыюсу або з абмежаванай агляднасьцю направа. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Закругленьне дарогі малога радыюсу або з абмежаванай агляднасьцю налева. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Небясьпечныя павароты Папярэджвае аб набліжэньні да ўчастку дарогі з двума і болей небясьпечнымі паваротамі, разьмешчанымі адзін за другім, першы паварот направа. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.

1.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Папярэджвае аб набліжэньні да ўчастку дарогі з двума і болей небясьпечнымі паваротамі, разьмешчанымі адзін за другім, першы паварот налева. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.

1.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Круты спуск Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасьці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу.

1.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Круты пад’ём Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасьці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу.

1.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Сьлізкая дарога Участак дарогі з падвышанай сьлізкасьцю праезнай часткі.
1.16.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Штучная няроўнасьць Папярэджвае аб штучнай няроўнасьці на праезнай частцы дарогі.
1.16.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Няроўная дарога Участак дарогі зь няроўнасьцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.).
1.16.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэньні з пакрыцьцём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка).
1.16.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Участак дарогі, які мае пашкоджаньні пакрыцьця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак.
1.17 Дарожныя Знакі Беларусі  Выкід шчэбню Участак дарогі з удасканаленым пакрыцьцём, на якім магчымы выкід друзу з-пад колаў транспартных сродкаў.
1.18.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Звужэньне дарогі З абодвух бакоў
1.18.2 Дарожныя Знакі Беларусі  З правага боку
1.18.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Зь левага боку
1.18.4 Дарожныя Знакі Беларусі  З абодвух бакоў
1.18.5 Дарожныя Знакі Беларусі  З правага боку
1.18.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Зь левага боку
1.19.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Двухбаковы рух Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасьля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам.
1.19.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасьля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам. Ужываецца пры правядзеньні дарожных прац, калі часова арганізуецца двухбаковы рух на адной з праезных частак, прызначанай для руху ў адным кірунку.
1.20 Дарожныя Знакі Беларусі  Наперадзе пешаходны пераход Набліжэньне да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разьметкай 1.14.1, 1.14.2. Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і быць гатовым саступіць дарогу пешаходам, які пераходзіць дарогу па пераходзе.
1.21 Дарожныя Знакі Беларусі  Дзеці Участак дарогі, на якім магчыма зьяўленьне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, лякарні і г. д.), прылеглай беспасярэдне да дарогі.

Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.22 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэньне з роварнай дарожкай Месца перасячэньня роварнай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваньнем.
1.23 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарожныя работы Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя працы.

Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку, у населеных пунктах беспасярэдне ў пачатку небясьпечнага ўчастку. За пачатак участку трэба лічыць першае прыстасаваньне па ходзе руху для агароджваньня або накіравальньня.
1.24 Дарожныя Знакі Беларусі  Перагон жывёлы Участак дарогі, на якім магчымае зьяўленьне жывёлы.
1.25 Дарожныя Знакі Беларусі  Дзікія жывёлы Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчымае зьяўленьне дзікіх жывёлаў.
1.26 Дарожныя Знакі Беларусі  Падзеньне камянёў Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзьні, падзеньне камянёў.
1.27 Дарожныя Знакі Беларусі  Бакавы вецер Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы.

Неабходна зьнізіць хуткасьць і трымацца як мага бліжэй да цэнтру займанай паласы, каб у выпадку парыву не апынуцца на ўзбочыне або на сустрэчнай паласе.

1.28 Дарожныя Знакі Беларусі  Нізка ляцяць самалёты Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні.
1.29 Дарожныя Знакі Беларусі  Аварыйна-небясьпечны ўчастак Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэньні. Суправаджаецца адной з таблічак 7.22.1-7.22.4, якая ўказвае на від небясьпекі. Рэкамэндуецца зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.
1.30 Дарожныя Знакі Беларусі  Іншыя небясьпекі Небясьпечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі.
1.31.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак павароту Напрамак руху на павароце дарогі малога радыюсу з абмежаванай агляднасьцю.
Напрамак аб’езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца.
Напрамак аб’езду цэнтральнага астраўка на скрыжаваньні з кругавым рухам.
Напрамак руху на Т-падобным скрыжаваньні, разгалінаваньні дарог.
Напрамак аб’езду ўчастка дарогі, які рамантуецца.
1.31.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.31.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.31.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.31.5 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.32 Дарожныя Знакі Беларусі  Небясьпечная ўзбочына Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца працы па рамонце ўзбочынаў.
1.33 Дарожныя Знакі Беларусі  Галалёдзіца Участак дарогі, на якім магчымыя сьнежныя заносы або ледзяныя ці сьнежна-ледзяныя ўтварэньні.

Рэкамэндуецца зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

1.34 Дарожныя Знакі Беларусі  Затор на дарозе Участак дарогі, на якім утварыўся затор.
1.35 Дарожныя Знакі Беларусі  Сэзонныя міграцыі земнаводных Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя зьяўленьні земнаводных на праезнай частцы. Рэкамэндуецца значна зьнізіць хуткасьць вясной і восеньню і павысіць увагу.
1.36 Дарожныя Знакі Беларусі  Кантроль рэжыму руху Рэкамэндацыйны. Папярэджвае, што рух на ўчастку дарогі кантралюе камэра з фотафіксацыяй. Дублюецца на разьдзяляльнай паласе.

Знакі прыярытэту

Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў, перасячэньняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сыгналамі рэгулявальніка або сьветлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спыненьня забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны зь іх у любым стане можна было пазнаць паводле формы.

Знак 2.1 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваньнем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваньнем з складанай пляніроўкай або на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак. Пагатоў па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласьці ад 100 да 150 мэтраў да скрыжаваньня, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — беспасярэдне перад скрыжаваньнем. Знак 2.1, усталяваны з знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праезьдзе ўсіх скрыжаваньняў населенага пункта, разьмешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгуляваных скрыжаваньнях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаваньні зьяўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэньня дарог, на якіх даецца перавага пры праезьдзе скрыжаваньняў, і ставяцца на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў да скрыжаваньня. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да скрыжаваньня. Знак 2.4 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваньнем, а пры наяўнасьці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыцьцём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў да скрыжаваньня. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да скрыжаваньня.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
2.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Галоўная дарога Даецца права пераважнага праезду скрыжаваньня (перасячэньня праезных частак дарог).
Адмяняецца знакам 2.2.
2.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец галоўнай дарогі Адмяняецца права пераважнага праезду скрыжаваньня (перасячэньня праезных частак дарог) (знак 2.1).
2.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэньне з другараднай дарогай Папярэджвае аб блізкасьці перасячэньня з другараднымі дарогамі адначасова справа і зьлева.
2.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Прымыканьне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасьці прымыканьня другараднай дарогі справа.
2.3.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Прымыканьне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасьці прымыканьня другараднай дарогі зьлева.
2.3.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэньне раўназначных дарог Набліжэньне да скрыжаваньня роўных па значэньні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаваньні пункту 110 ПДР (неабходна саступаць дарогу любым транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа, пешаходам і трамваям). Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
2.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Саступіць дарогу Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасьці таблічкі 7.13 Дарожныя Знакі Беларусі  — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі.
2.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух без спыненьня забаронены Забараняецца рух без спыненьня перад «стоп-лініяй» (гарызантальнай дарожнай разьметкай 1.12), а пры яе адсутнасьці — перад краем праезнай часткі, дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасьці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе.
Знак 2.5 можа быць усталяваны перад чыгуначным пераездам ці карантынным пастом. У гэтых выпадках кіроўца павінен спыніцца перад стоп-лініяй, а пры яе адсутнасьці — перад знакам.
2.6.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Перавага сустрэчнага руху Забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад’езьдзе да яго.
2.6.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
2.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Перавага перад сустрэчным рухам Участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненьні да сустрэчных транспартных сродкаў.

Забараняльныя знакі

Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаваньні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасьць зь іх белыя з чырвонай аблямоўкай.

Дзеяньне не распаўсюджваецца::

  • знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
  • знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплюатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, разьмешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасьці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінныя ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць зь яе на найбліжэйшым да месца прызначэньня скрыжаваньні;
  • знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
  • знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
  • знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
  • знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксомэтрам.

Дзеяньне распаўсюджваецца::

  • знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеяньне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаваньняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
  • знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжаваньня — да канца населенага пункта;
  • знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаваньне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэньне праезных частак дарог на скрыжаваньні, калі дарога, на якую ажыцьцяўляецца паварот, утрымлівае разьдзяляльную паласу (разьдзяляльную зону);
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

Зона дзеяньня можа быць зьменшаная для: для:

  • знакаў 3.16, 3.26 — прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем гэтых знакаў зь іншым значэньнем максымальнай хуткасьці руху;
  • знакаў 3.27-3.30 — прымяненьнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Уезд забаронены Забараняецца ўезд транспартных сродкаў у дадзеным кірунку.
Паўсядзённая назва знаку — «цэгла».
3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў.
3.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух мэханічных транспартных сродкаў забаронены Забараняецца рух мэханічных транспартных сродкаў.
3.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух грузавых аўтамабіляў забаронены Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтацягнікоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не пазначаная маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машынаў.
3.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух матацыклаў забаронены Забараняецца рух матацыклаў і мапэдаў.
3.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух трактароў забаронены Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машынаў.
3.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух з прычэпам забаронены Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машынаў з прычэпамі, а таксама буксаваньне мэханічных транспартных сродкаў.
3.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёлаў пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы.
3.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух ровараў забаронены Забараняецца рух на роварах.
3.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух пешаходаў забаронены Забараняецца рух пешаходаў.
3.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне масы Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтацягнікоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку.
3.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне нагрузкі на вось Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку.
Дзейнічае да першага скрыжаваньня. Для двухвосевага транспартнага сродку на пярэднюю вось прыходзіцца 1/3 масы, на заднюю — 2/3. Калі больш за 2 восяў, то маса разьмяркоўваецца па іх раўнамерна.
3.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне вышыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне шырыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне даўжыні Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтацягнікоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.16 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне мінімальнай дыстанцыі Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку.
3.17.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Мытня Забараняецца праезд без спыненьня каля мытні (кантрольнага пункту). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункту).
3.17.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Небясьпека Забараняецца рух усіх без выключэньня транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэньнем, аварыяй, стыхійным бедзтвам або іншай небясьпекай для руху.
3.18.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Паварот направа забаронены Паварот направа забаронены.
3.18.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паварот налева забаронены Паварот налева забаронены, пры гэтым разварот дазваляецца.
3.19 Дарожныя Знакі Беларусі  Разварот забаронены Разварот забаронены, пры гэтым паварот налева дазваляецца.
3.20.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абгон забаронены Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасьцю меншай за 30 км/г.
3.20.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.20.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасьць руху якіх большая за названую на знаку.
3.21.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны забароны абгону Адмяняе дзеяньне знакаў 3.20.1-3.20.3.
3.21.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.22 Дарожныя Знакі Беларусі  Абгон грузавым аўтамабілям забаронены Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасьцю меншай за 30 км/г.
Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых вэлясыпэдаў, гужавых транспартных сродкаў.
3.23 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям. Адмяняе дзеяньне знаку 3.22
3.24.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне максымальнай хуткасьці Забараняецца рух з хуткасьцю (км/г), якая перавышае названую на знаку.
3.24.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.25.1 Канец зоны абмежаваньня максымальнай хуткасьці. Адмяняе дзеяньне знакаў 3.24.1, 3.24.2.
3.25.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.26 Дарожныя Знакі Беларусі  Падача гукавога сыгналу забароненая Забараняецца карыстацца гукавым сыгналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухіленьня дарожна-транспартнага здарэньня.
3.27 Дарожныя Знакі Беларусі  Прыпынак забаронены. Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў.
3.28 Дарожныя Знакі Беларусі  Стаянка забароненая. Забараняецца стаянка ўсіх транспартных сродкаў.
3.29 Дарожныя Знакі Беларусі  Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца.
3.30 Дарожныя Знакі Беларусі  Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца.
Пры адначасовым прымяненьні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінныя быць перастаўленыя з аднаго яе боку на іншы ў пэрыяд з 19 да 24 гадзінаў.
3.31 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны ўсіх абмежаваньняў Пазначэньне канца зоны дзеяньня наступных знакаў: 3.16, 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30.
3.32 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух транспартных сродкаў зь небясьпечнымі грузамі забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз».

Прадпісальныя знакі

Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэньня неабходных напрамкаў, умоваў і рэжымаў руху.
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісаньняў (указаньняў).
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеяньне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваньнем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжаваньня. Зона дзеяньня дадзенага знаку можа быць паменшаная прымяненьнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (ня менш за тры знакі) для пазначэньня лініі адхіленьня траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і разьмешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасьці таблічкі 7.14 дзеяньне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеяньне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаваньне.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
4.1.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух прама Рух дазволены толькі прама. Таксама дазволены паварот направа на прылеглую тэрыторыю.
4.1.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух направа Рух дазволены толькі направа.
4.1.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух налева Рух дазволены толькі налева або з крайняй левай паласы руху на разварот, калі разьметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух прама або направа Рух дазволены толькі прама або направа.
4.1.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух прама або налева Рух дазволены толькі прама, налева, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разьметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух направа або налева Рух дазволены толькі налева або направа, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разьметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.2.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аб’езд перашкоды справа Аб’езд астраўкоў бясьпекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай.
4.2.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Аб’езд перашкоды зьлева
4.2.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Аб’езд перашкоды справа або зьлева Аб’езд астраўкоў бясьпекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца зь любога боку.
4.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Кругавы рух Дазваляецца аб’езд цэнтральнага астраўка на скрыжаваньні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі.
4.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух легкавых аўтамабіляў Дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
4.5.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Роварная дарожка Дазваляецца рух толькі на роварах, а пры адсутнасьці ходніка або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінныя ствараць перашкодаў для руху раварыстаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец роварнай дарожкі Канец зоны дзеяньня знаку 4.5.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак роварнай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамэндацыйны.
4.5.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец роварнай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамэндацыйны.
4.6.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходная дарожка Дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасьці роварнай дарожкі — і на роварах, пры гэтым раварысты не павінныя ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай дарожкі Канец зоны дзеяньня знаку 4.6.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамэндацыйны.
4.6.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамэндацыйны.
4.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне мінімальнай хуткасьці Дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасьцю, але ня болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правілаў.
4.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны абмежаваньня мінімальнай хуткасьці Канец зоны дзеяньня знаку 4.7.
4.9.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак руху транспартных сродкаў зь небясьпечнымі грузамі Рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа.
4.9.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
4.9.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
4.10.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарожка для коньнікаў Дазваляецца рух толькі коньнікам.
4.10.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарожкі для коньнікаў Канец зоны дзеяньня знаку 4.10.1.
4.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак пешаходнай і роварнай дарожкі Рэкамэндацыйны.
4.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
4.11.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай і роварнай дарожкі Рэкамэндацыйны.
4.11.4 Дарожныя Знакі Беларусі 

Інфармацыйна-ўказальныя знакі

Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб разьмяшчэньні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункту або да іншага аб’екта будзе ажыцьцяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасьля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункту або да іншага аб’екту будзе ажыцьцяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
5.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аўтамагістраль Знак інфармуе аб пачатку і канцы дарогі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі.
5.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец аўтамагістралі
5.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарога для аўтамабіляў Дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў.
5.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі для аўтамабіляў Адмяняе дзеяньне знаку 5.3.
5.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарога з аднабаковым рухам Дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыцьцяўляецца ў адным напрамку.
5.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі з аднабаковым рухам Адмяняе дзеяньне знаку 5.5.
5.7.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на дарогу з аднабаковым рухам Выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку.
5.7.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.8.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамкі руху па палосах Колькасьць палосаў руху на скрыжаваньні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай зь іх.
5.8.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак руху па паласе Дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстраваная інфармацыя аб абмежаваньнях дарожнага руху на скрыжаваньні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1, 5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць зьмененая ў адпаведнасьці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжаваньня.
Дзеяньне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1-4.1.6, усталяваныя на скрыжаваньні, не даюць іншых указаньняў.
5.8.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Пачатак паласы Пачатак дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы тармажэньня.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесеная выява знаку 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які ня можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаваньняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху.
5.8.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Пачатак участку сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэньня для павароту налева або развароту.
Калі на знаку 5.8.4 намаляваны знак, які забараняе рух якім-небудзь транспартным сродкам, то рух гэтых транспартных сродкаў па адпаведнай паласе забараняецца.
5.8.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец паласы Канец дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы разгону.
5.8.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку.
5.8.7 (часова адсутнічае)
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак руху па палосах Калі на знаку 5.8.7 нанесеная выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаваньні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасьць палосаў для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананыя ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласьці адзін ад аднаго.
5.8.8 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.9.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Паласа для маршрутных транспартных сродкаў Паласа, прызначаная для руху толькі маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца адначасна агульнаму патоку транспартных сродкаў.
Дзеяньне знаку распаўсюджваецца на паласу, над якой ён разьмешчаны.
Дзеяньне знаку, усталяванага справа ад дарогі, распаўсюджваецца на крайнюю правую паласу.
5.9.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў Канец зоны дзеяньня знаку 5.9.1.
5.10.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыцьцяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў.
5.10.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Выезд на дарогу, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыцьцяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач патоку транспартных сродкаў.
5.10.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.10.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Адмяняе дзеяньне знаку 5.10.1.
5.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца для развароту Пазначае разрыў у падзяляльнай зоне, разьдзяляльнай паласе альбо частку скрыжаваньня, дзе дазволены разварот.
5.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Зона для развароту Пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня.
5.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцьця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэньнем адлегласьці, роўнай працягласьці пасадачнай пляцоўкі.
5.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі Дарожныя Знакі Беларусі  Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам разьмяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасьці транспарту агульнага карыстаньня (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад).
5.13.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт прыпынку трамвая Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэньнем адлегласьці, роўнай працягласьці зоны пункта прыпынку трамвая.
5.13.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца прыпынку трамвая Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам разьмяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад).
5.14.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт прыпынку экспрэс-маршрута Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыцьцяўляе рух у рэгулярным экспрэсным спалучэньні.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэньнем працягласьці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасьці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку.
5.14.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца стаянкі таксі Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спэцыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасьць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначаная двума знакамі 5.14.2, адзін зь якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, другі — у канцы зоны стаянкі.
5.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца стаянкі Знак пазначае адмысловую пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладненьня напрамку руху, адлегласьці да адмысловай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоваў стаянкі з знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі.
5.16.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходны пераход Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 мэтраў з знакам 5.16.2 можа быць усталяваная таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой пазначаецца шырыня зоны пешаходнага перахода.
5.16.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.17.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Падземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бясьпечна перайсьці дарогу пры дапамозе падземнага пешаходнага пераходу.
5.17.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.17.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Надземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бясьпечна перайсьці дарогу пры дапамозе надземнага пешаходнага пераходу.
5.17.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.18.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэкамэндаваная хуткасьць Хуткасьць, зь якой рэкамэндуецца рух на гэтым участку дарогі. Зона дзеяньня знаку распаўсюджваецца да знаку 5.18.2 або да знаку 5.18.1 зь іншым значэньнем рэкамэндаванай хуткасьці або да найбліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, а пры прымяненьні знаку 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласьцю небясьпечнага ўчастку дарогі.
5.18.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дзеяньня знаку «Рэкамэндаваная хуткасьць» Канец зоны дзеяньня знаку «Рэкамэндаваная хуткасьць».
5.19.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Тупік Пазначае ўчастак дарогі, дзе немагчымы скразны рух, не забараняючы пры гэтым рух у кірунку тупіка.
5.19.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.19.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.20.1 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Папярэдні паказальнік напрамкаў Указвае напрамкі руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаках могуць быць нанесеныя сымбалі аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сымбаляў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасьцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знаку 5.20.1 пазначаецца адлегласьць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжаваньня або пачатку паласы тармажэньня.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказаньня схемы маршрута аб’езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13-3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінныя быць нанесеныя схема маршрута аб’езду і выява адпаведнага забараняльнага знаку.
5.20.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.20.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Схема руху Маршрут руху на скрыжаваньні ў выпадку забароны асобных манэўраў, паказваньне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаваньні з складанай пляніроўкай.
5.20.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Схема руху да пункта абслугоўваньня электроннага збору платы за праезд Рэкамэндацыйны.
5.21.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік напрамку Паказвае напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаку могуць быць нанесеныя адлегласьці да названых на іх аб’ектаў, сымбалі аўтамагістралі, аэрапорту, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сымбаляў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасьцях дарожнага руху
5.21.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік напрамкаў
5.22.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак населенага пункту Пачатак населенага пункту, у якім дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.22.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.23.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец населенага пункту Месца дарогі, зь якога губляюць сілу спэцыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.23.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.24 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак мяжы населенага пункту Пачатак мяжы населенага пункту, пры руху па якім на дадзенай дарозе ня дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.25 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец мяжы населенага пункту Канец мяжы населенага пункту, пазначанага знакам 5.24.
5.26.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Найменьне аб’екту Найменьне аб’екту, які не зьяўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасьці і г. д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі.
5.26.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Найменьне аб’екту ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музэя і г. д.).
5.27 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік адлегласьцей Адлегласьць да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў (км).
5.28 Дарожныя Знакі Беларусі  Кілямэтровы знак Адлегласьць ад пачатку дарогі (км).
5.29.1 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Нумар дарогі Нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 зь зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Эўрапейскую сыстэму аўтамабільных магістраляў, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або рэспубліканскай дарогі, зь белым фонам — нумар мясцовай дарогі.
5.29.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Нумар дарогі, у напрамку да якой ажыцьцяўляецца рух.
5.29.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Нумар і напрамак дарогі Указвае напрамак дарогі (сіні фон — кірунак у бок дарогі) з адпаведным нумарам.
5.30.1
5.30.2
5.30.3
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак руху грузавых аўтамабіляў Напрамак, які рэкамэндуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машынаў, калі іх рух на скрыжаваньні ў адным або некалькіх напрамках забаронены.
5.31 Дарожныя Знакі Беларусі  Схема аб’езду Маршрут аб’езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху.
5.32.1
5.32.2
5.32.3
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак аб’езду Напрамак аб’езду ўчастку дарогі, часова зачыненага для руху.
5.33 Дарожныя Знакі Беларусі  Стоп-лінія Месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сыгнале рэгулявальніка, сьветлафора.
5.34.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Папярэдні паказальнік перастраеньня на іншую праезную частку Адпаведна напрамак аб’езду ўчастка праезнай часткі дарогі з разьдзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху.
5.34.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак руху для вяртаньня на правую праезную частку дарогі.
5.35 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэверсіўны рух Пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы.
5.36 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец рэвэрсіўнага руху Пачатак ўчастку дарогі, пазначанага знакам 5.35.
5.37 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на дарогу з рэвэрсіўным рухам Выезд на ўчастак дарогі, на якім на адной або некалькіх палосах кірунак руху можа зьмяняцца на супрацьлеглы.
5.38 Дарожныя Знакі Беларусі  Жылая зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.39 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец жылой зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.40 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходная зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.41 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.42 Дарожныя Знакі Беларусі  Платная аўтамабільная дарога Знак інфармуюе аб пачатку ўчастку дарогі, на якім выкарыстоўваецца сыстэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.43 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец платнай аўтамабільнай дарогі Знак інфармуюе аб канцы ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сыстэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.44 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік напрамку да пункта абслугоўваньня электроннага збору платы за праезд Рэкамэндацыйны.


Знакі сэрвісу

Знакі сэрвісу інфармуюць аб разьмяшчэньні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласьць да аб’екту» белага колеру.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
6.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт першай мэдычнай дапамогі
6.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Лякарня
6.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аўтазаправачная станцыя Аўтазаправачная станцыя (толькі вадкае паліва).
6.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Газавая аўтазаправачная станцыя (толькі газ).
6.3.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Сумесная аўтазаправачная станцыя (вадкае паліва і газ).
6.3.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Станцыя для зарадкі Рэкамэндацыйны.
6.3.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Аўтазаправачная станцыя, сумешчаная з станцыяй для зарадкі Рэкамэндацыйны. Вадкае паліва і электразарадка.
6.3.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэкамэндацыйны. Газ і электразарадка.
6.3.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэкамэндацыйны. Вадкае паліва, газ і электразарадка.
6.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Тэхнічнае абслугоўваньне аўтамабіляў
6.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Мыйка аўтамабіляў
6.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Тэлефон
6.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт харчаваньня
6.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Пітная вада
6.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Гасьцініца або матэль
6.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Кэмпінг
6.11 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца адпачынку
6.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Міліцыя
6.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі  ДАІ
6.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Туалет
6.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт кантролю аўтамабільных перавозак
6.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Славутасьць

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеяньне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі разьмяшчаюцца беспасярэдне пад знакам, зь якім яны выкарыстаныя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры разьмяшчэньні знакаў над праезнай часткай, узбочынай або тратуарам разьмяшчаюцца збоку ад знаку.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
7.1.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Адлегласьць да аб’екту Пазначае адлегласьць ад знаку да пачатку небясьпечнага ўчастка дарогі або да месца, зь якога пачынае дзейнічаць абмежаваньне дарожнага руху, або да пэўнага аб’екта (месца), разьмешчанага па ходзе руху.
7.1.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначае адлегласьць ад знаку 2.4 да скрыжаваньня, калі беспасярэдне перад скрыжаваньнем усталяваны знак 2.5.
7.1.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначае адлегласьць да аб’екта, разьмешчанага ўзбоч ад дарогі.
7.1.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.2.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Зона дзеяньня Указвае працягласьць небясьпечнага ўчастку дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяньня забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў.
7.2.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказвае зону дзеяньня знакаў 3.27-3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, а таксама шырыню зоны пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2.
7.2.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначае канец зоны дзеяньня знакаў 3.27-3.30.
7.2.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Інфармуе кіроўцаў аб знаходжаньні транспартных сродкаў у зоне дзеяньня знакаў 3.27-3.3.
7.2.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказваюць напрамак і зону дзеяньня знакаў 3.27-3.30 справа і (або) зьлева ад іх.
7.2.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак дзеяньня Паказваюць напрамак дзеяньня знакаў, усталяваных перад скрыжаваньнем, або напрамак руху да пазначаных аб’ектаў, якія знаходзяцца беспасярэдне каля дарогі.
7.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.3.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Від транспартнага сродку Паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеяньне знаку.
Таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеяньне знаку на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны.
Таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон ўключна.
Таблічка7.4.8 — на транспартныя сродкі, абсталяваныя апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз».
7.4.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.5 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.7 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.8 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Транспартны сродак, што прыводзіцца ў рух электрарухавіком Рэкамэндацыйны. Электрамабіль
7.5.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Суботнія, нядзельныя і сьвяточныя дні Паказваюць дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Працоўныя дні
7.5.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Дні тыдня
7.5.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Час дзеяньня Пазначае час сутак, на працягу якога дзейнічае знак.
7.5.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначаюць дні тыдня і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.5.7 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.1 (7.6.10) Дарожныя Знакі Беларусі  Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку Пазначае, што ўсе транспартныя сродкі павінныя быць пастаўленыя на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж ходніка адпаведна зьлева або справа ад яго.
7.6.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца.
7.6.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.5 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.7 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.8 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.9 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Колькасьць небясьпечных паваротаў Ставіцца з знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасьці небясьпечных паваротаў, разьмешчаных адзін за адным.
7.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Платныя паслугі Пазначае, што падаюцца платныя паслугі.
7.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне працягласьці стаянкі Паказвае максымальную працягласьць знаходжаньня транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15.
7.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца для агляду аўтамабіляў Паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсьць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў.
7.11 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаваньне максымальнай масы Паказвае, што дзеяньне знаку распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы.
7.12 Дарожныя Знакі Беларусі  Нанясеньне разьметкі Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб правядзеньні працаў па нанясеньні дарожнай разьметкі.
7.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак галоўнай дарогі Ставіцца з знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаваньні.
7.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Паласа руху Паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеяньне сьветлафору або знаку.
7.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходы — інваліды па зроку Паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку.
7.16 Дарожныя Знакі Беларусі  Вільготнае пакрыцьцё Паказвае, што дзеяньне знаку распаўсюджваецца толькі на пэрыяд часу, калі пакрыцьцё праезнай часткі дарогі зьяўляецца вільготным.
7.17 Дарожныя Знакі Беларусі  Інваліды Выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена для стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.18 Дарожныя Знакі Беларусі  Акрамя інвалідаў Паказвае, што дзеяньне знаку не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.19 Дарожныя Знакі Беларусі  Кляса небясьпечнага грузу Ставіцца з знакам 3.32 і ўказвае нумар клясы небясьпечнага грузу, зь якім рух транспартных сродкаў забаронены.
7.20 Дарожныя Знакі Беларусі  Эвакуатар Ставіцца з знакамі 3.27-3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блякаваньні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасьці кіроўцы ў транспартным сродку або ў беспасярэдней блізкасьці ад яго.
7.21 Дарожныя Знакі Беларусі  Сьлізкая паласа накату Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым зьмяненьні каэфіцыента счапленьня па шырыні праезнай часткі дарогі.
7.22.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Від небясьпекі Ставіцца з знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэньня.
7.22.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.22.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.22.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.23 Дарожныя Знакі Беларусі  Экстраная дапамога Інфармуе аб наяўнасьці экстранай сувязі на дарозе.
7.24 Дарожныя Знакі Беларусі  Служыце прыкладам свайму дзіцяці Рэкамэндацыйны. Разьмяшчаецца на пешаходным пераходзе побач з школай, дзіцячай дашкольнай установай і ўстановай аховы здароўя, пярэднім бокам да пешаходаў.
7.25 Дарожныя Знакі Беларусі  Колькасьць дазволеных месцаў для стаянкі Рэкамэндацыйны.

Мінуўшчына

17 сьнежня 1992 году Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 3 «Аб наданьні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зьняцьці абмежаваньня тэрміну іх дзеяньня». Паводле гэтай Пастановы, у Беларусі працягнуў дзейнічаць ГОСТ 10807-78 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», які набыў моц 1 студзеня 1980 году замест ГОСТ 10807-71.

26 лютага 1999 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 2 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне і зьмяненьні дзяржаўных стандартаў». Паводле Пастановы, зацьвердзілі «СТБ 1140-99 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» зь 1 кастрычніка 1999 году замест ГОСТ 10807-78». У выніку ў Беларусі зьявіліся ўласныя дарожныя знакі, што сталі адпавядаць Венскаму пагадненьню 1968 году «Аб дарожных знаках і сыгналах» і Жэнэўскаму эўрапейскаму пагадненью 1971 году, што дапаўняла Венскае. Распрацоўнікам СТБ 1140-99 выступіла НВА «Белаўтадарпрагрэс».

31 кастрычніка 2013 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (ДКС Беларусі) ухваліў Пастанову № 56 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне, адмене і зьмяненьні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармаваньня і стандартызацыі...». Паводле Пастановы, зь 1 ліпеня 2014 году ўвялі ў дзеяньне СТБ 1140-2013 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» замест СТБ 1140-99. Распрацоўнікам СТБ 1140-2013 было УП «Беларускі дарожны навукова-дасьледчы інстытут» («БелдарНДІ»). 7 жніўня 2018 году ДКС Беларусі ўхваліў Пастанову № 42, паводле якой зацьвердзіў Зьмяненьне № 1 у СТБ 1140-2013 ад 1 сакавіка 2019 году. Згодна з Пастановай дадалі 18 дарожных знакаў: 1 папераджальны знак пра камэру з фотафіксацыяй (1.36), 8 прадпісальных знакаў для ўпарадкаваньня руху на пешаходна-роварных дарожках (4.5.3-4, 4.6.3-4 і 4.11.1-4), 2 інфармацыйна-ўказальныя знакі з схемай руху і паказальнікам напрамку да пункту дарожнай аплаты «БелТол» (5.20.4 і 5.44), 4 знакі сэрвісу пра станцыі зарадкі і сумешчаныя зь імі АЗС (6.3.4-7), а таксама 3 адпаведныя таблічкі (7.4.9 і 7.24-25). Новыя знакі былі рэкамэндацыйнымі, таму засталіся па-за Правіламі дарожнага руху.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дарожныя Знакі Беларусі Папераджальныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Знакі прыярытэтуДарожныя Знакі Беларусі Забараняльныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Прадпісальныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Інфармацыйна-ўказальныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Знакі сэрвісуДарожныя Знакі Беларусі Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)Дарожныя Знакі Беларусі МінуўшчынаДарожныя Знакі Беларусі ЗаўвагіДарожныя Знакі Беларусі КрыніцыДарожныя Знакі Беларусі Вонкавыя спасылкіДарожныя Знакі БеларусіПравілы дарожнага руху

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

За Беларусь!ВоршаВасіль ЗуёнакСпакусьнікіКавалёўРадаўніцаПорнгабПалітычная партыяАрцём АрашонакГенадзь ПашкоўМіхась БаразнаПятро ВасючэнкаЮрась ШамецькаЁгаБраніслаў ТарашкевічАбудСельская гаспадаркаМаркёрМікола МятліцкіБарыс РагуляСтаніслаў ШушкевічАнальны сэксПастава на каленяхЛютыАшмяныДабрыняТутэйшыя (літаб’яднаньне)КлеапатраJavaЛеанід ГалубовічСтолінЯганэсбургГоАндрэй МукавозчыкІнтэрстэларБеларускі нацыянальны стройКрумкачАлесь ПісьмянкоўГотаўтЗдароўеЛявон ВашкоРадаслаў АстроўскіВікіслоўнікСусьветнае павуціньнеУсевалад ГарачкаGoogle.slМаксім Гарэцкі2024Катэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)НацыяналізмРыгор КастусёўПаўзуныЧовенКушмакСпадчына (верш)ПрыслоўеБазыліка Сьвятога Эгідыя1589ШтрэйкбрэхерСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМурза (страва)Ас (імя)Палітыка ВялікабрытанііПарнафільмПрыродаАпэрацыйная сыстэма🡆 More