Дарожныя Знакі Беларусі

Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99 і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь.

На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140—2013.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасці ад прызначэння. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўных змен у арганізацыі дарожнага руху, звязаных з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.

Папераджальныя знакі

Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэнні да небяспечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасць з іх маюць форму роўнабаковага трохвугольніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі (месца ўсталявання спецыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасці (пачатак небяспечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласці ад 20 да 50 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзення рамонтных і іншых прац. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небяспечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне Дублюецца
1.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Чыгуначны пераезд з шлагбаўмам Набліжэнне да чыгуначнага пераезду, абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Чыгуначны пераезд без шлагбаўму Набліжэнне да чыгуначнага пераезду, не абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аднакалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з адным шляхам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Шматкалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з некалькімі шляхамі. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.4.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Набліжэнне да чыгуначнага пераезду Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 150—300 метраў.
1.4.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 100—200 метраў.
1.4.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 50-100 метраў.
1.4.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.1.
1.4.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.2.
1.4.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.3.
1.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэнне з трамвайнай лініяй Папярэджвае пра набліжэнне да перасячэння з трамвайнымі шляхамі па-за скрыжаваннем ці перад скрыжаваннем пры абмежаванай бачнасці трамвайных шляхоў (менш за 50 м). Набліжаючыся да такога скрыжавання, кіроўца павінен быць асабліва ўважлівым, бо ў большасьці выпадкаў трамвай мае пераважнае права на рух, гэта значыць кіроўца павінен саступіць дарогу трамваю. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі з удасканаленым пакрыццём Папярэджвае пра набліжэнне да пераходу дарогі з удасканаленым пакрыццём у жвіровую або грунтавую дарогу. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэнне з кругавым рухам Папярэджвае пра набліжэнне да кругавога скрыжавання. Рух у кольцы ідзе супраць гадзіннікавай стрэлкі. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Святлафорнае рэгуляванне Папярэджвае аб скрыжаванні, пешаходным пераходзе або ўчастку дарогі, рух на якіх рэгулюецца святлафорам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Развадны мост або паромная пераправа Развадны мост або паромная пераправа. Пры ўездзе на паром неабходна кіравацца ўказаннямі дзяжурнага па паромнай пераправе, прапускаючы транспартныя сродкі, якія з’язджаюць з парома. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на набярэжную Выезд на набярэжную або бераг вадаёму. Папярэджваюць кіроўцаў пра выезд на набярэжную, бераг ракі, возера, дзе маецца небяспека з’езду транспартнага сродку ў ваду. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Небяспечны паварот Закругленне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасцю направа. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Закругленне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасцю налева. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Небяспечныя павароты Папярэджвае аб набліжэнні да ўчастку дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот направа. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.

1.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Папярэджвае аб набліжэнні да ўчастку дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот налева. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.

1.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Круты спуск Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу.

1.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Круты пад’ём Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу.

1.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Слізкая дарога Участак дарогі з падвышанай слізкасцю праезнай часткі.
1.16.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Штучная няроўнасць Папярэджвае аб штучнай няроўнасці на праезнай частцы дарогі.
1.16.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Няроўная дарога Участак дарогі з няроўнасцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.).
1.16.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэнні з пакрыццём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка).
1.16.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Участак дарогі, які мае пашкоджанні пакрыцця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак.
1.17 Дарожныя Знакі Беларусі  Выкід шчэбню Участак дарогі з удасканаленым пакрыццём, на якім магчымы выкід друзу з-пад колаў транспартных сродкаў.
1.18.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Звужэнне дарогі З абодвух бакоў
1.18.2 Дарожныя Знакі Беларусі  З правага боку
1.18.3 Дарожныя Знакі Беларусі  З левага боку
1.18.4 Дарожныя Знакі Беларусі  З абодвух бакоў
1.18.5 Дарожныя Знакі Беларусі  З правага боку
1.18.6 Дарожныя Знакі Беларусі  З левага боку
1.19.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Двухбаковы рух Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам.
1.20 Дарожныя Знакі Беларусі  Наперадзе пешаходны пераход Набліжэнне да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1, 1.14.2. Кіроўца павінен знізіць хуткасць і быць гатовым саступіць дарогу пешаходам, які пераходзіць дарогу па пераходзе.
1.21 Дарожныя Знакі Беларусі  Дзеці Участак дарогі, на якім магчыма з’яўленне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, бальніцы і г. д.), прылеглай беспасярэдне да дарогі.

Кіроўца павінен знізіць хуткасць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.22 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэнне з веласіпеднай дарожкай Месца перасячэння веласіпеднай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваннем.
1.23 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарожныя работы Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя працы.

Кіроўца павінен знізіць хуткасць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку, у населеных пунктах беспасярэдне ў пачатку небяспечнага ўчастку. За пачатак участку трэба лічыць першае прыстасаванне па ходзе руху для агароджвання або накіравальня.
1.24 Дарожныя Знакі Беларусі  Перагон жывёлы Участак дарогі, на якім магчымае з’яўленне жывёлы.
1.25 Дарожныя Знакі Беларусі  Дзікія жывёлы Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчымае з’яўленне дзікіх жывёл.
1.26 Дарожныя Знакі Беларусі  Падзенне камянёў Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзні, падзенне камянёў.
1.27 Дарожныя Знакі Беларусі  Бакавы вецер Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы.

Неабходна знізіць хуткасць і трымацца як мага бліжэй да цэнтра займанай паласы, каб у выпадку парыву не апынуцца на ўзбочыне або на сустрэчнай паласе.

1.28 Дарожныя Знакі Беларусі  Нізка ляцяць самалёты Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні.
1.29 Дарожныя Знакі Беларусі  Аварыйна-небяспечны ўчастак Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Суправаджаецца адной з таблічак 7.22.1-7.22.4, якая ўказвае на від небяспекі. Рэкамендуецца знізіць хуткасць і павысіць увагу.
1.30 Дарожныя Знакі Беларусі  Іншыя небяспекі Небяспечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі.
1.31.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак павароту Напрамак руху на павароце дарогі малога радыусу з абмежаванай агляднасцю.
Напрамак аб’езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца.
Напрамак аб’езду цэнтральнага астраўка на скрыжаванні з кругавым рухам.
Напрамак руху на Т-падобным скрыжаванні, разгалінаванні дарог.
Напрамак аб’езду ўчастка дарогі, які рамантуецца.
1.31.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.31.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.31.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.31.5 Дарожныя Знакі Беларусі 
1.32 Дарожныя Знакі Беларусі  Небяспечная ўзбочына Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца працы па рамонце ўзбочынаў.
1.33 Дарожныя Знакі Беларусі  Галалёдзіца Участак дарогі, на якім магчымыя снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэнні.

Рэкамендуецца знізіць хуткасць і павысіць увагу.

1.34 Дарожныя Знакі Беларусі  Затор на дарозе Участак дарогі, на якім утварыўся затор.
1.35 Дарожныя Знакі Беларусі  Сэзонныя міграцыі земнаводных Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя з’яўленні земнаводных на праезнай частцы. Рэкамендуецца значна знізіць хуткасць вясной і восенню і павысіць увагу.
1.36 Дарожныя Знакі Беларусі  Кантроль рэжыму руху Рэкамендацыйны. Папярэджвае, што рух на ўчастку дарогі кантралюе камера з фотафіксацыяй. Дублюецца на раздзяляльнай паласе.

Знакі прыярытэту

Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасць праезду скрыжаванняў, перасячэнняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сігналамі рэгулявальніка або святлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спынення забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны з іх у любым стане можна было пазнаць паводле формы.

Знак 2.1 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваннем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваннем з складанай планіроўкай або на якім галоўная дарога змяняе напрамак. Пагатоў па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласці ад 100 да 150 метраў да скрыжавання, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — беспасярэдне перад скрыжаваннем. Знак 2.1, усталяваны з знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праездзе ўсіх скрыжаванняў населенага пункта, размешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгуляваных скрыжаваннях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасць праезду скрыжаванняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаванні з’яўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэння дарог, на якіх даецца перавага пры праездзе скрыжаванняў, і ставяцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання. Знак 2.4 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваннем, а пры наяўнасці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыццём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
2.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Галоўная дарога Даецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог).
Адмяняецца знакам 2.2.
2.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец галоўнай дарогі Адмяняецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог) (знак 2.1).
2.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэнне з другараднай дарогай Папярэджвае аб блізкасці перасячэння з другараднымі дарогамі адначасова справа і злева.
2.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Прымыканне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасці прымыкання другараднай дарогі справа.
2.3.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Прымыканне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасці прымыкання другараднай дарогі злева.
2.3.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Перасячэнне раўназначных дарог Набліжэнне да скрыжавання роўных па значэнні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаванні пункту 110 ПДР (неабходна саступаць дарогу любым транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа, пешаходам і трамваям). Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
2.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Саступіць дарогу Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 Дарожныя Знакі Беларусі  — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі.
2.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух без спынення забаронены Забараняецца рух без спынення перад «стоп-лініяй» (гарызантальнай дарожнай разметкай 1.12), а пры яе адсутнасці — перад краем праезнай часткі, дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе.
Знак 2.5 можа быць усталяваны перад чыгуначным пераездам ці карантынным пастом. У гэтых выпадках кіроўца павінен спыніцца перад стоп-лініяй, а пры яе адсутнасці — перад знакам.
2.6.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Перавага сустрэчнага руху Забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад’ездзе да яго.
2.6.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
2.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Перавага перад сустрэчным рухам Участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненні да сустрэчных транспартных сродкаў.

Забараняльныя знакі

Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаванні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасць з іх белыя з чырвонай аблямоўкай.

Дзеянне не распаўсюджваецца::

  • знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
  • знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзян, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінныя ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць з яе на найбліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;
  • знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
  • знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
  • знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
  • знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксометрам.

Дзеянне распаўсюджваецца::

  • знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеянне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаванняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
  • знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжавання — да канца населенага пункта;
  • знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаванне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэнне праезных частак дарог на скрыжаванні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

Зона дзеяння можа быць зменшаная для: для:

  • знакаў 3.16, 3.26 — прымяненнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем у канцы зоны іх дзеянне адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем гэтых знакаў з іншым значэннем максімальнай хуткасці руху;
  • знакаў 3.27-3.30 — прымяненнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваннем у канцы зоны іх дзеяння паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Уезд забаронены Забараняецца ўезд транспартных сродкаў у дадзеным кірунку.
Паўсядзённая назва знаку — «цэгла».
3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў.
3.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух механічных транспартных сродкаў забаронены Забараняецца рух механічных транспартных сродкаў.
3.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух грузавых аўтамабіляў забаронены Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтацягнікоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не пазначаная маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машын.
3.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух матацыклаў забаронены Забараняецца рух матацыклаў і мапедаў.
3.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух трактароў забаронены Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машын.
3.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух з прычэпам забаронены Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын з прычэпамі, а таксама буксаванне механічных транспартных сродкаў.
3.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёл пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы.
3.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух веласіпедаў забаронены Забараняецца рух на веласіпедах.
3.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух пешаходаў забаронены Забараняецца рух пешаходаў.
3.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне масы Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтацягнікоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку.
3.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне нагрузкі на вось Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку.
Дзейнічае да першага скрыжавання. Для двухвосевага транспартнага сродку на пярэднюю вось прыходзіцца 1/3 масы, на заднюю — 2/3. Калі больш за 2 восяў, то маса размяркоўваецца па іх раўнамерна.
3.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне вышыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне шырыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне даўжыні Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтацягнікоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.16 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне мінімальнай дыстанцыі Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку.
3.17.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Мытня Забараняецца праезд без спынення каля мытні (кантрольнага пункту). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункту).
3.17.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Небяспека Забараняецца рух усіх без выключэння транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, аварыяй, стыхійным бедзтвам або іншай небяспекай для руху.
3.18.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Паварот направа забаронены Паварот направа забаронены.
3.18.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паварот налева забаронены Паварот налева забаронены, пры гэтым разварот дазваляецца.
3.19 Дарожныя Знакі Беларусі  Разварот забаронены Разварот забаронены, пры гэтым паварот налева дазваляецца.
3.20.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абгон забаронены Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г.
3.20.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.20.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх большая за названую на знаку.
3.21.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны забароны абгону Адмяняе дзеянне знакаў 3.20.1-3.20.3.
3.21.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.22 Дарожныя Знакі Беларусі  Абгон грузавым аўтамабілям забаронены Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г.
Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў.
3.23 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям. Адмяняе дзеянне знаку 3.22
3.24.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне максімальнай хуткасці Забараняецца рух з хуткасцю (км/г), якая перавышае названую на знаку.
3.24.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.25.1 Канец зоны абмежаванне максімальнай хуткасці. Адмяняе дзеянне знакаў 3.24.1, 3.24.2.
3.25.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
3.26 Дарожныя Знакі Беларусі  Падача гукавога сігналу забароненая Забараняецца карыстацца гукавым сігналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.
3.27 Дарожныя Знакі Беларусі  Прыпынак забаронены. Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў.
3.28 Дарожныя Знакі Беларусі  Стаянка забароненая. Забараняецца стаянка ўсіх транспартных сродкаў.
3.29 Дарожныя Знакі Беларусі  Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца.
3.30 Дарожныя Знакі Беларусі  Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца.
Пры адначасовым прымяненні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінныя быць перастаўленыя з аднаго яе боку на іншы ў перыяд з 19 да 24 гадзін.
3.31 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны ўсіх абмежаванняў Пазначэнне канца зоны дзеяння наступных знакаў: 3.16, 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30.
3.32 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз».
3.33 Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху
3.34 Канец зоны з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху

Прадпісальныя знакі

Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэння неабходных напрамкаў, умоў і рэжымаў руху.
Дзеянне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісанняў (указанняў).
Дзеянне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеянне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваннем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжавання. Зона дзеяння дадзенага знаку можа быць паменшаная прымяненнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (не менш за тры знакі) для пазначэння лініі адхілення траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і размешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасці таблічкі 7.14 дзеянне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеянне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаванне.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
4.1.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух прама Рух дазволены толькі прама. Таксама дазволены паварот направа на прылеглую тэрыторыю.
4.1.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух направа Рух дазволены толькі направа.
4.1.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух налева Рух дазволены толькі налева або з крайняй левай паласы руху на разварот, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух прама або направа Рух дазволены толькі прама або направа.
4.1.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух прама або налева Рух дазволены толькі прама, налева, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух направа або налева Рух дазволены толькі налева або направа, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.2.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аб’езд перашкоды справа Аб’езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай.
4.2.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Аб’езд перашкоды злева
4.2.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Аб’езд перашкоды справа або злева Аб’езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца з любога боку.
4.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Кругавы рух Дазваляецца аб’езд цэнтральнага астраўка на скрыжаванні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі.
4.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Рух легкавых аўтамабіляў Дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
4.5.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Веласіпедная дарожка Дазваляецца рух толькі на веласіпедах, а пры адсутнасці тратуара або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінныя ствараць перашкодаў для руху раварыстаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец веласіпеднай дарожкі Канец зоны дзеяння знаку 4.5.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак веласіпеднай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамендацыйны.
4.5.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец веласіпеднай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамендацыйны.
4.6.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходная дарожка Дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасці веласіпеднай дарожкі — і на веласіпедах, пры гэтым раварысты не павінныя ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай дарожкі Канец зоны дзеяння знаку 4.6.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамендацыйны.
4.6.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамендацыйны.
4.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне мінімальнай хуткасці Дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасцю, але не болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правіл.
4.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец зоны абмежаванне мінімальнай хуткасці Канец зоны дзеяння знаку 4.7.
4.9.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак руху транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі Рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа.
4.9.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
4.9.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
4.10.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарожка для коннікаў Дазваляецца рух толькі коннікам.
4.10.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарожкі для коннікаў Канец зоны дзеяння знаку 4.10.1.
4.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак пешаходнай і веласіпеднай дарожкі Рэкамендацыйны.
4.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
4.11.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай і веласіпеднай дарожкі Рэкамендацыйны.
4.11.4 Дарожныя Знакі Беларусі 

Інфармацыйна-ўказальныя знакі

Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб размяшчэнні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункта або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункта або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
5.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аўтамагістраль Знак інфармуе аб пачатку і канцы дарогі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі.
5.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец аўтамагістралі
5.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарога для аўтамабіляў Дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў.
5.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі для аўтамабіляў Адмяняе дзеянне знаку 5.3.
5.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарога з аднабаковым рухам Дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыццяўляецца ў адным напрамку.
5.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі з аднабаковым рухам Адмяняе дзеянне знаку 5.5.
5.7.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на дарогу з аднабаковым рухам Выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку.
5.7.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.8.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамкі руху па палосах Колькасць палосаў руху на скрыжаванні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай з іх.
5.8.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак руху па паласе Дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстраваная інфармацыя аб абмежаваннях дарожнага руху на скрыжаванні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1, 5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць змененая ў адпаведнасці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжавання.
Дзеянне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1-4.1.6, усталяваныя на скрыжаванні, не даюць іншых указанняў.
5.8.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Пачатак паласы Пачатак дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы тармажэння.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесеная выява знаку 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які не можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаванняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху.
5.8.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Пачатак участку сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэння для павароту налева або развароту.
Калі на знаку 5.8.4 намаляваны знак, які забараняе рух якім-небудзь транспартным сродкам, то рух гэтых транспартных сродкаў па адпаведнай паласе забараняецца.
5.8.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец паласы Канец дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы разгону.
5.8.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку.
5.8.7 (часова адсутнічае)
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак руху па палосах Калі на знаку 5.8.7 нанесеная выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаванні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасць палосаў для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананыя ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.
5.8.8 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.9.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Паласа для маршрутных транспартных сродкаў Паласа, прызначаная для руху толькі маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца адначасна агульнаму патоку транспартных сродкаў.
Дзеянне знаку распаўсюджваецца на паласу, над якой ён размешчаны.
Дзеянне знаку, усталяванага справа ад дарогі, распаўсюджваецца на крайнюю правую паласу.
5.9.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў Канец зоны дзеяння знаку 5.9.1.
5.10.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў.
5.10.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Выезд на дарогу, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач патоку транспартных сродкаў.
5.10.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.10.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Адмяняе дзеянне знаку 5.10.1.
5.11.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца для развароту Пазначае разрыў у падзяляльнай зоне, раздзяляльнай паласе альбо частку скрыжавання, дзе дазволены разварот.
5.11.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Зона для развароту Пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня.
5.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэннем адлегласці, роўнай працягласці пасадачнай пляцоўкі.
5.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам размяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасці транспарту агульнага карыстання (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад).
5.13.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт прыпынку трамвая Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэннем адлегласці, роўнай працягласці зоны пункта прыпынку трамвая.
5.13.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Месца прыпынку трамвая Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам размяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад).
5.14.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт прыпынку экспрэс-маршрута Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыццяўляе рух у рэгулярным экспрэсным спалучэнні.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэннем працягласці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку.
5.14.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца стаянкі таксі Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спецыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначаная двума знакамі 5.14.2, адзін з якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, другі — у канцы зоны стаянкі.
5.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца стаянкі Знак пазначае адмысловую пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладнення напрамку руху, адлегласці да адмысловай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоў стаянкі з знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі.
5.16.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходны пераход Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 метраў з знакам 5.16.2 можа быць усталяваная таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой пазначаецца шырыня зоны пешаходнага перахода.
5.16.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.17.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Падземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бяспечна перайсці дарогу пры дапамозе падземнага пешаходнага пераходу.
5.17.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.17.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Надземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бяспечна перайсці дарогу пры дапамозе надземнага пешаходнага пераходу.
5.17.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.18.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэкамендаваная хуткасць Хуткасць, з якой рэкамендуецца рух на гэтым участку дарогі. Зона дзеяння знаку распаўсюджваецца да знаку 5.18.2 або да знаку 5.18.1 з іншым значэннем рэкамендаванай хуткасці або да найбліжэйшага пазначанага скрыжавання, а пры прымяненні знаку 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласцю небяспечнага ўчастку дарогі.
5.18.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец дзеяння знаку «Рэкамендаваная хуткасць» Канец зоны дзеяння знаку «Рэкамендаваная хуткасць».
5.19.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Тупік Пазначае ўчастак дарогі, дзе немагчымы скразны рух, не забараняючы пры гэтым рух у кірунку тупіка.
5.19.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.19.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.20.1 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Папярэдні паказальнік напрамкаў Указвае напрамкі руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаках могуць быць нанесеныя сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знаку 5.20.1 пазначаецца адлегласць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжаванне або пачатку паласы тармажэння.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказання схемы маршрута аб’езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13-3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінныя быць нанесеныя схема маршрута аб’езду і выява адпаведнага забараняльнага знаку.
5.20.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.20.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Схема руху Маршрут руху на скрыжаванні ў выпадку забароны асобных манеўраў, паказванне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаванні з складанай планіроўкай.
5.20.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Схема руху да пункта абслугоўвання электроннага збору платы за праезд Рэкамендацыйны.
5.21.1 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Паказальнік напрамку Паказвае напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаку могуць быць нанесеныя адлегласці да названых на іх аб’ектаў, сімвалы аўтамагістралі, аэрапорту, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху
5.21.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік напрамкаў
5.22.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак населенага пункта Пачатак населенага пункта, у якім дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.22.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.23.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец населенага пункта Месца дарогі, з якога губляюць сілу спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.23.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
5.24 Дарожныя Знакі Беларусі  Пачатак мяжы населенага пункта Пачатак мяжы населенага пункта, пры руху па якім на дадзенай дарозе не дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.25 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец мяжы населенага пункта Канец мяжы населенага пункта, пазначанага знакам 5.24.
5.26.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Найменне аб’екта Найменне аб’екта, які не з’яўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасці і г. д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі.
5.26.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Найменне аб’екта ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музея і г. д.).
5.27 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік адлегласцей Адлегласць да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў (км).
5.28 Дарожныя Знакі Беларусі  Кіламетровы знак Адлегласць ад пачатку дарогі (км).
5.29.1 Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Нумар дарогі Нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 з зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Еўрапейскую сістэму аўтамабільных магістраляў, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або рэспубліканскай дарогі, з белым фонам — нумар мясцовай дарогі.
5.29.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Нумар дарогі, у напрамку да якой ажыццяўляецца рух.
5.29.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Нумар і напрамак дарогі Указвае напрамак дарогі (сіні фон — кірунак у бок дарогі) з адпаведным нумарам.
5.30.1
5.30.2
5.30.3
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак руху грузавых аўтамабіляў Напрамак, які рэкамендуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын, калі іх рух на скрыжаванні ў адным або некалькіх напрамках забаронены.
5.31 Дарожныя Знакі Беларусі  Схема аб’езду Маршрут аб’езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху.
5.32.1
5.32.2
5.32.3
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Дарожныя Знакі Беларусі 
Напрамак аб’езду Напрамак аб’езду ўчастку дарогі, часова зачыненага для руху.
5.33 Дарожныя Знакі Беларусі  Стоп-лінія Месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сігнале рэгулявальніка, святлафора.
5.34.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Папярэдні паказальнік перастраення на іншую праезную частку Адпаведна напрамак аб’езду ўчастка праезнай часткі дарогі з раздзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху.
5.34.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак руху для вяртання на правую праезную частку дарогі.
5.35 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэверсіўны рух Пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы.
5.36 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец рэвэрсіўнага руху Пачатак участку дарогі, пазначанага знакам 5.35.
5.37 Дарожныя Знакі Беларусі  Выезд на дарогу з рэвэрсіўным рухам Выезд на ўчастак дарогі, на якім на адной або некалькіх палосах кірунак руху можа змяняцца на супрацьлеглы.
5.38 Дарожныя Знакі Беларусі  Жылая зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.39 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец жылой зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.40 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходная зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.41 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец пешаходнай зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.42 Дарожныя Знакі Беларусі  Платная аўтамабільная дарога Знак інфармуюе аб пачатку ўчастку дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.43 Дарожныя Знакі Беларусі  Канец платнай аўтамабільнай дарогі Знак інфармуе аб канцы ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.44 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказальнік напрамку да пункта абслугоўвання электроннага збору платы за праезд Рэкамендацыйны.

Знакі сэрвісу

Знакі сэрвісу інфармуюць аб размяшчэнні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласць да аб’екта» белага колеру.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
6.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт першай медыцынскай дапамогі
6.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Бальніца
6.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Аўтазаправачная станцыя Аўтазаправачная станцыя (толькі вадкае паліва).
6.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Газавая аўтазаправачная станцыя (толькі газ).
6.3.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Сумесная аўтазаправачная станцыя (вадкае паліва і газ).
6.3.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Зарадная станцыя Рэкамендацыйны.
6.3.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Аўтазаправачная станцыя, сумешчаная з станцыяй для зарадкі Рэкамендацыйны. Вадкае паліва і электразарадка.
6.3.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэкамендацыйны. Газ і электразарадка.
6.3.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Рэкамендацыйны. Вадкае паліва, газ і электразарадка.
6.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў
6.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Мыйка аўтамабіляў
6.6 Дарожныя Знакі Беларусі  Тэлефон
6.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт харчавання
6.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Пітная вада
6.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Гасцініца або матэль
6.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Кемпінг
6.11 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца адпачынку
6.12.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Міліцыя
6.12.2 Дарожныя Знакі Беларусі  ДАІ
6.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Туалет
6.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Пункт кантролю аўтамабільных перавозак
6.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Славутасць

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеянне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі размяшчаюцца беспасярэдне пад знакам, з якім яны выкарыстаныя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры размяшчэнні знакаў над праезнай часткай, узбочынай або тратуарам размяшчаюцца збоку ад знаку.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
7.1.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Адлегласць да аб’екта Пазначае адлегласць ад знаку да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі або да месца, з якога пачынае дзейнічаць абмежаванне дарожнага руху, або да пэўнага аб’екта (месца), размешчанага па ходзе руху.
7.1.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначае адлегласць ад знаку 2.4 да скрыжавання, калі беспасярэдне перад скрыжаваннем усталяваны знак 2.5.
7.1.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначае адлегласць да аб’екта, размешчанага ўзбоч ад дарогі.
7.1.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.2.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Зона дзеяння Указвае працягласць небяспечнага ўчастку дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяння забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў.
7.2.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказвае зону дзеяння знакаў 3.27-3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, а таксама шырыню зоны пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2.
7.2.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначае канец зоны дзеяння знакаў 3.27-3.30.
7.2.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Інфармуе кіроўцаў аб знаходжанні транспартных сродкаў у зоне дзеяння знакаў 3.27-3.3.
7.2.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказваюць напрамак і зону дзеяння знакаў 3.27-3.30 справа і (або) злева ад іх.
7.2.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.3.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак дзеяння Паказваюць напрамак дзеяння знакаў, усталяваных перад скрыжаваннем, або напрамак руху да пазначаных аб’ектаў, якія знаходзяцца беспасярэдне каля дарогі.
7.3.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.3.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Від транспартнага сродку Паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеянне знаку.
Таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеянне знаку на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны.
Таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна.
Таблічка7.4.8 — на транспартныя сродкі, абсталяваныя апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз».
7.4.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.5 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.7 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.8 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.4.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Транспартны сродак, што прыводзіцца ў рух электрарухавіком Рэкамендацыйны. Электрамабіль
7.5.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Суботнія, нядзельныя і святочныя дні Паказваюць дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Працоўныя дні
7.5.3 Дарожныя Знакі Беларусі  Дні тыдня
7.5.4 Дарожныя Знакі Беларусі  Час дзеяння Пазначае час сутак, на працягу якога дзейнічае знак.
7.5.5 Дарожныя Знакі Беларусі  Пазначаюць дні тыдня і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.5.7 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.1 (7.6.10) Дарожныя Знакі Беларусі  Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку Пазначае, што ўсе транспартныя сродкі павінныя быць пастаўленыя на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж тратуара адпаведна злева або справа ад яго.
7.6.2 Дарожныя Знакі Беларусі  Паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца.
7.6.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.5 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.6 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.7 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.8 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.6.9 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.7 Дарожныя Знакі Беларусі  Колькасць небяспечных паваротаў Ставіцца з знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасці небяспечных паваротаў, размешчаных адзін за адным.
7.8 Дарожныя Знакі Беларусі  Платныя паслугі Пазначае, што падаюцца платныя паслугі.
7.9 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне працягласці стаянкі Паказвае максімальную працягласць знаходжання транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15.
7.10 Дарожныя Знакі Беларусі  Месца для агляду аўтамабіляў Паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў.
7.11 Дарожныя Знакі Беларусі  Абмежаванне максімальнай масы Паказвае, што дзеянне знаку распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы.
7.12 Дарожныя Знакі Беларусі  Нанясенне разметкі Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб правядзенні прац па нанясенні дарожнай разметкі.
7.13 Дарожныя Знакі Беларусі  Напрамак галоўнай дарогі Ставіцца з знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаванні.
7.14 Дарожныя Знакі Беларусі  Паласа руху Паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеянне святлафору або знаку.
7.15 Дарожныя Знакі Беларусі  Пешаходы — інваліды па зроку Паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку.
7.16 Дарожныя Знакі Беларусі  Вільготнае пакрыццё Паказвае, што дзеянне знаку распаўсюджваецца толькі на перыяд часу, калі пакрыццё праезнай часткі дарогі з’яўляецца вільготным.
7.17 Дарожныя Знакі Беларусі  Інваліды Выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена для стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.18 Дарожныя Знакі Беларусі  Акрамя інвалідаў Паказвае, што дзеянне знаку не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.19 Дарожныя Знакі Беларусі  Клас небяспечнага грузу Ставіцца з знакам 3.32 і ўказвае нумар класа небяспечнага грузу, з якім рух транспартных сродкаў забаронены.
7.20 Дарожныя Знакі Беларусі  Эвакуатар Ставіцца з знакамі 3.27-3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блакаванні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасці кіроўцы ў транспартным сродку або ў беспасярэдняй блізкасці ад яго.
7.21 Дарожныя Знакі Беларусі  Слізкая паласа накату Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым змяненні каэфіцыента счаплення па шырыні праезнай часткі дарогі.
7.22.1 Дарожныя Знакі Беларусі  Від небяспекі Ставіцца з знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэння.
7.22.2 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.22.3 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.22.4 Дарожныя Знакі Беларусі 
7.23 Дарожныя Знакі Беларусі  Экстраная дапамога Інфармуе аб наяўнасці экстранай сувязі на дарозе.
7.24 Дарожныя Знакі Беларусі  Служыце прыкладам свайму дзіцяці Рэкамендацыйны. Размяшчаецца на пешаходным пераходзе побач з школай, дзіцячай дашкольнай установай і ўстановай аховы здароўя, пярэднім бокам да пешаходаў.
7.25 Дарожныя Знакі Беларусі  Колькасць дазволеных месцаў для стаянкі Рэкамендацыйны.

Гісторыя

17 снежня 1992 года Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 3 «Аб наданні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зняцці абмежавання тэрміну іх дзеяння». Паводле гэтай Пастановы, у Беларусі працягнуў дзейнічаць ГОСТ 10807-78 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», які набыў моц 1 студзеня 1980 года замест ГОСТ 10807-71.

26 лютага 1999 года Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 2 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне і змяненні дзяржаўных стандартаў». Паводле Пастановы, зацвердзілі «СТБ 1140-99 „Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы“» з 1 кастрычніка 1999 года замест ГОСТ 10807-78. У выніку ў Беларусі з’явіліся ўласныя дарожныя знакі, якія сталі адпавядаць Венскаму пагадненню 1968 года «Аб дарожных знаках і сігналах» і Жэнеўскаму еўрапейскаму пагадненню 1971 года, што дапаўняла Венскае. Распрацоўшчыкам СТБ 1140-99 выступіла НВА «Белаўтадарпрагрэс».

31 кастрычніка 2013 года Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (ДКС Беларусі) ухваліў Пастанову № 56 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне, адмене і змяненні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі…». Паводле Пастановы, з 1 ліпеня 2014 года ўвялі ў дзеянне СТБ 1140—2013 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» замест СТБ 1140-99. Распрацоўшчыкам СТБ 1140—2013 было УП «Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут» («БелдарНДІ»). 7 жніўня 2018 года ДКС Беларусі ўхваліў Пастанову № 42, паводле якой зацвердзіў Змяненне № 1 у СТБ 1140—2013 ад 1 сакавіка 2019 года. Згодна з Пастановай дадалі 18 дарожных знакаў: 1 папераджальны знак пра камеру з фотафіксацыяй (1.36), 8 прадпісальных знакаў для ўпарадкавання руху на пешаходна-веласіпедных дарожках (4.5.3-4, 4.6.3-4 і 4.11.1-4), 2 інфармацыйна-ўказальныя знакі з схемай руху і паказальнікам напрамку да пункта дарожнай аплаты «BelToll» (5.20.4 і 5.44), 4 знакі сэрвісу пра станцыі зарадкі і сумешчаныя з імі АЗС (6.3.4-7), а таксама 3 адпаведныя таблічкі (7.4.9 і 7.24-25). Новыя знакі былі рэкамендацыйнымі, таму засталіся па-за Правіламі дарожнага руху.

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дарожныя знакі Беларусі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Дарожныя Знакі Беларусі Папераджальныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Знакі прыярытэтуДарожныя Знакі Беларусі Забараняльныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Прадпісальныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Інфармацыйна-ўказальныя знакіДарожныя Знакі Беларусі Знакі сэрвісуДарожныя Знакі Беларусі Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)Дарожныя Знакі Беларусі ГісторыяДарожныя Знакі Беларусі ЗаўвагіДарожныя Знакі Беларусі СпасылкіДарожныя Знакі БеларусіПравілы дарожнага руху

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вітаўт КіпельРодны склонСвабодныя матэрыялыІван НавуменкаУладзімір СцяпанCalceolaria unifloraВашынгтонМефедронПрыметнікУніверсітэт Марыі Складоўскай-КюрыЦарква Святога Рыгора Асветніка (Шарджа)Іван КошкаGoogle MapsСерж МінскевічСімвалы БеларусіСветлагорскРэжым ЛукашэнкіБеларускі добраахвотніцкі корпусРасіяС-75УкраінаMediaWikiВіленскі вакзал (Мінск)ГумноReform.byПраспект Незалежнасці (Мінск)Іван ЛуцкевічЮрый Уладзіміравіч ЮрчанкаГерой Сацыялістычнай ПрацыМастацкая літаратура (выдавецтва)Галоўная старонкаВалерый Пятровіч СлавукГарбатаЧаротНаталі Зэман ДэвісБелы легіёнБеларуская літаратураКанюшынаБелавежская пушчаЛітоўская моваСёмухаМедаль «За працоўныя заслугі»Сексуальныя практыкі паміж мужчынаміЗлучнікАфарызмБела-чырвона-белы сцягБеларусь 3Новы КутЗвычайны ранакМаскваВацлаў ПянткоўскіЛеанід Дранько-МайсюкСпіс вуліц МінскаЯнка СіпакоўГерб Беларускай Народнай РэспублікіГісторыя суверэннай БеларусіФердынанд РушчыцСельскія населеныя пункты БеларусіМінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікумДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРУладзімір Аляксеевіч АрлоўСтыль (мова)Трагедыя ў НалібокахСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойIva SativaТворны склонЛісты з-пад шыбеніцыСафійскі сабор (Полацк)Чорны замак АльшанскіІерусалім🡆 More