Войша

Войша — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Woysch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
славянскія
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Вайшыла, Войшын, Войшывід, Войшвіл, Войсят, Войшымунд, Войшнар, Войшалк, Войштаўт
Гінівойша, Нарывойша, Талівойша, Явойша
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Войша»

Паходжаньне

Войша 
польск. Iegomość Pan Stanisław ze Bzowa Woysza..., 1677 г.

Імя Войша гістарычна бытавала ў Польшчы: Woyscha (1388 і 1396 гады), Woysscha (1405 год), Woyssa (1436 год), Voysch (1456 і 1492 гады), Woysz (1481 год), Woysch (1482 год), Woyss (1494 год).

Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вайшыла (Войшэль), Войшын (Войсін), Войшымунд, Войсят (Войсяд). Адзначаліся германскія імёны Vuisilo (Woschel), Vussin, Vuisimundo (Vuschmund), Vuisadus.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -войш- паходзіць гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Waiþibauds, Sandiwaidi. Таксама адзначалася імя Siguwais (Sigu-wais), дзе аснова -вайс паходзіць ад гоцкага biwisan 'атрымліваць асалоду'.

Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, выводзіў аснову -войш- (-веш-, -віш-) ад германскай асновы -віс- (-віз-, -веш-) (пазьнейшай -вайс-).

Паводле мовазнаўцы і гісторыка Алеся Жлуткі, імя Войша (ст.-польск. Wojsza) утварылася ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech).

У Прусіі бытавала імя Восіл: Wosil (1347 год). У 1642 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christianus Wuschert, Johannisburgo-Prussus.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Видуклях Довкинъту чотыри чоловеки, на имя: Воиша (1440—1492 гады); чоловековъ, на ймя Войшевичовъ (3 чэрвеня 1530 году); на бояр господаръскихъ судеревскихъ… а Матея Войшевича (22 чэрвеня 1538 году); Wuszowce (1744 год).

Носьбіты

  • Мацей Войшавіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1538 годзе

Войшы гербу Пілява — малапольскі шляхецкі род.

На 1909 год існавала сяліба Войшаўшчына ў Слуцкім павеце Менскай губэрні.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Войша ПаходжаньнеВойша НосьбітыВойша ЗаўвагіВойша КрыніцыВойша

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аркадзь МаўзонУнівэрсальны каардынаваны часКіраў (Кіраўская вобласьць)Янка СіпакоўАнтон ЯльчынАксана Бязьлепкіна15 красавікаВікі1589Ваенная апэрацыяБялыніцкі абраз Маці БожайАдольф ГітлерГрамадзкі набытакАндрусь ГорватЛёнданВалерыя КуставаЭўропаКалдуныМарына Васілеўская1874ПрыназоўнікБеларусьНыркаВялікае Княства Літоўскае2020Альтэрнатыўная парнаграфіяРысЗямляПуэрта-РыкаМікі МаўсСысуныАлесь ПетрашкевічАлесь РазанаўТрыбуна працыHromadske.TVЛязьбійская парнаграфіяПэрсыдзкая моваАнатоль СысПорнасайтПаўзуныНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяВольга КараткевічКадзіла сармацкаеВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Вострая брамаАкторы парнафільмаўУсяслаў ЧарадзейІзбутБіялёгіяВіцебская вобласьцьПаўлінка (п’еса)АнтонімыКазаньСанта-КляўсГарнастайАзіяБеларуская Народная РэспублікаУкраінаСяляваУнівэрсытэтВіктар ГардзейЖан-Поль СартрВэб-дызайнАндрэй ДынькоНармандыя27 красавікаЯкасныя прыметнікіСямейства (біялёгія)Максім ЛужанінСубтытры🡆 More