Верцель

Верцель, Вірцель (Вірціль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wertel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Werta + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вірцель, Вірціль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Верцель»

Паходжаньне

Вердзіла, Вірдзіла, пазьней Віртэле або Вэртэль (Werdila, Wirdilo, Wirtele, Wertel) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцека, Гальвірд, Явірт; германскія імёны Verdico, Geilwird, Ewert) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wiertel, Wercel (Wercyl).

У Прусіі бытавала імя Вірдзейка: Wirtel (1326 год).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Виртелишском селе (27 красавіка 1514 году); у Виртилишкахъ (27 траўня 1540 году); съ озер… Верцелишек… Верцелишекъ (1604—1610 гады); Michałła Werteła stawiłł… Hrehory Werteł (1621 год); Andrzej Michałowicz Wertel na miejscu Agaty Michałowej Wertelowej… Dawid Wertel… Jan Wertel… Jan Pawłowicz Wertel… Kazimierz Michałowicz Wertel… Krzysztof Pawłowicz Wertel… Matys Kasperowicz Wertel… Michał Jurewicz Wertel… Wojciech Pawłowicz Wertel… Ambroży Wiertel (1667 год); na miejscu P. Jerzego Wertela… Józef Wertel… Piotr Wertel… Samuel Wertel… Daniel Wertel (1690 год).

Носьбіты

Верцелі — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812 год.

Вертэлі (Wertel) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся каралеўскае сяло Верцялішкі (Вертелишки) у Гарадзенскім павеце і фальварак Вертылішкі (Вертылишки) у Вількамірскім павеце.

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Верцялішкі, на гістарычнай Віленшчыне — хутар Вердзялішкі.

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьцяг КанадыКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ДаброПрастытуцыяАльгерд БахарэвічАдам Міцкевіч2020-яЗа Беларусь!КасілаўцыКазаньГрыгарыянскі каляндарАляксандар МарозIBMМікола КупрэеўКастрычнікДожджПалітычная партыяПорнгаб1769Віктар ШніпБусел белыВыказьнікУрадNokia 6500 classic1923Сакрат ЯновічВалеры МаракоўДнестарПаўночная МакедоніяМіндоўгАксана БязьлепкінаПрыродаАдукацыяПаўлюк ТрусКалдуныПастава на каленяхМэдыяВікіБагоўкаАкварэльБайструкЗьміцер Бартосік1891ІндустрыялізацыяСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСлавамір АдамовічРасонскі раёнСяргей СматрычэнкаСельская гаспадаркаБанкаўскі рахунак.bbУладзімер КараткевічЛезьбіянстваРэжым ЛукашэнкіСтарабеларуская моваКліматГрамадзкі набытакСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіМіндоўг (імя)ІнданэзіяМастацкі творГарбатаПадвойнае пранікненьнеМіжнародны стандартны кніжны нумар19911896ТэхналёгіяФэрамоныПаставыГерда🡆 More