Імя Бірута

Бірута (Пірута), Бірут (Біруць, Пірут), Бярута, Берут, Бяродзь — жаночае і мужчынскае імёны, а таксама вытворнае ад іх прозьвішча.

Bierotte
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Biro + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бірут, Бярута, Берут, Біруць, Бяродзь, Пірут, Пірута
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бірута»

Паходжаньне

Біротэ або Берот (Bierotte, Berotus) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira, германскага bero 'мядзьведзь'. Апроч таго, адзначалася германскае імя Baruthus (Bar-uth).

Паходжаньне імя Бірута ад асновы бер- (бір-), пашыранай германскім суфіксам -ут-, сьцьвярджае менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў. Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Бірута можа адпавядаць старажытнаму германскаму імю Beroidis.

У Польшчы ў 1605 годзе адзначалася прозьвішча Bierut, у 1650 годзе — Birut.

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Бірут (Birut) і Бірута (Biruta).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пируте а Петрищу дано за себе люди (1440—1492 гады); imenem Birutu… pannu Birutu (Хроніка Быхаўца); костела Бетикголского… каплана Бируту… тот алтариста Бирута (19 жніўня 1523 году); а Нарка дойлида Пирута (8 ліпеня 1540 году); Piruta Jankowicz (1561 год); челед… Заня Бирутовна (3 сакавіка 1587 году); две службы людей… в повете Виленском лежачые, Андрея Бирутовича (2 сакавіка 1596 году); Hrehory Biruta… Biruta Prokop… Gabryel Bazyli Biruta (26 студзеня 1664 году); Biruta (1670 год); Jerzy Birut (1675—1677 гады).

Носьбіты

Бяруты — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады.

Біруці (Biruć) — прыгонныя зь вёскі Петрышкаў (каля Лынтупаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Берутовічы (Bierutowicz) гербу Шранява — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў.

Берадзевічы (Bierodziewicz) — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага павету.

На 1903 год існавала сяліба Беруці ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Імя Бірута ПаходжаньнеІмя Бірута НосьбітыІмя Бірута КрыніцыІмя Бірута ЛітаратураІмя Бірута

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВалошкаДональд ТрампСмаргоньВарайская ВікіпэдыяГомасэксуальнасьцьСлавамір МрожакПрэнскі раёнВойцех Ярузэльскі1xbetЮры КрываручкаБродзка-Пасаўская жупаніяОрдэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўПлоўдзіўКалкатаГальяш ЛеўчыкПінскі замакЗлучаныя Штаты АмэрыкіГорнава (Берасьцейская вобласьць)Мерчыцкі сельсаветКарона Польскага каралеўстваПрымакі (п’еса)Ульянаўская вобласьцьЯн Казімер ПашкевічСаўтгэмптан (футбольны клюб)Аляксандар ВіхорФранцуская моваПБісэксуальная парнаграфіяДрам-н-басАдэльбэрт фон ШамісаТаль (імя)СьнежаньДэпрэсія1993Драўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўБеларуская моваТэорыя мностваўБеларусьФранцуская рэвалюцыяКаменяломнікакветныяКанадаСэрбская моваСакрамэнтПалешукіХвояШавэрмаСоф’я КавалеўскаяПалац Бутрымовічаў (Пінск)Леў XЯлтаТом ГэнксВацлаў ІваноўскіДарога Р6 (Беларусь)Берасьцейскі раёнМы выйдзем шчыльнымі радаміАндрэа БачэльліКастусь КаліноўскіКосаўРафал ЧарвякоўскіСымбаль драмуМусульманскі каляндарАдрыяна ЧэлентанаІвянецАкіянАстанаВорша (футбольны клюб)КансэрватызмМарына ВасілеўскаяВялікае Княства Літоўскае1802НаваградакВагонРовар🡆 More