Борыюм (па-лацінску: Bohrium) Bh — нестабільны (радыяактыўны) хімічны элемэнт 7 пабочнай групы з атамным нумарам 107.
Адносіцца да катэгорыі трансактынідаў.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Борыюм, Bh, 107 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Пераходныя мэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 7, 7, d | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | [270] г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Rn] 5f14 6d5 7s2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 32 32 13 2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 54037-14-8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы борыюму | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню абвешчана аб сынтэзе 107-га элемэнта ў 1976 савецкімі вучонымі з Аб’яднанага інстытута ядзерных дасьледаваньняў (Дубна). У 1981 нямецкія фізыкі Пэтэр Армбрустэр (Peter Armbruster), Готліб Мюнцэнбэр (Gottfried Münzenber) ды іншыя з Інстытута цяжкіх іёнаў (GSI) у Дармштаце дакладна ідэнтыфікавалі шэсьць атамаў 107-га элемэнту. Прыярытэт адкрыцьця аспрэчваецца. Першы сынтэзаваны ізатоп 261Bh быў атрыманы мэтадам бамбаваньня мішэні, якая ўтрымлівала ізатопы бісмуту 209Bi, іёнамі хрому 54Cr. Пэрыяд паўраспаду атрыманага ізатопу складаў каля 1-2 мілісэкундаў. Першапачаткова прапаноўвалася назва Нільсборый (сымбаль Ns) у гонар вядомага дацкага фізыка Нільса Бора. Але да гэтага часу ні адзін элемэнт не меў назвы, якая б уключала імя, а не прозьвішча, чалавека. Таму Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) прапанаваў кампрамісны варыянт «борый» (сымбаль Bh). Афіцыйная назва элемэнта зацьверджана ў 1997. Самы стабільны ізатоп борыюму 270Bh праз альфа-распад ператвараецца ў ізатоп дубну 266Db і мае пэрыяд паўраспаду каля 1 хвіліны. Дакладнасьць вымярэньня пэрыяду паўраспаду вельмі нізкая. Пра хімічныя ўласьцівасьці борыюму пакуль нічога дакладна невядома. Лічыцца, што борыюм хімічна падобны да рэну.
На сёньняшні дзень сфэра прымяненьня борыюму абмяжоўваецца толькі навуковымі дасьледаваньнямі, што зьвязана зь вялікай цяжкасьцю яго атрыманьня.
Борыюм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Борыюм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.