Беларусы Ў Кіеве

Беларусы ў Кіеве складаюць усяго 0,64% ад агульнага нацыянальнага складу места.

Беларусы мелі сувязі з Кіевам яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Сёньня ў фондах Нацыянальнае кніжні Ўкраіны ў Кіеве можна знайсьці шмат беларускіх выданьняў.

Сярэднявечча

Раней каля Кіева было сяло Прадславіна, якое стала часткаю мястэчка (паміж вуліцамі Фізкультуры, Вялікай Васількоўскай і Дзімітрава). Назва паселішча паходзіць ад імя дачкі Рагнеды і Ўладзімера. Як мяркуецца, Рагнеда атрымала сяло ў падарунак па нараджэньні Прадславы.

У 1187 годзе мошчы Эўфрасіньні Полацкай былі перанесеныя ў Кіева-Пячэрскую лаўру, дзе знаходзіліся да 1910 году, пакуль не былі вернутыя на Бацькаўшчыну, у Полацак.

XVII стагодзьдзе

Беларусы Ў Кіеве 
Сімяон Полацкі

У 1640-я гады Сімяон Полацкі навучаўся ў Кіева-магілянскім калегіюме. У апошнія месяцы жыцьця Полацкі рыхтаваў да адчыненьня вышэйшую школу ў Маскве на ўзор гэтага калегіюма.

XIX стагодзьдзе

У 1852 годзе малы Альгерд Абуховіч перанёс у Кіеве складаную на той час хірургічную апэрацыю. У 1878 годзе Абуховіч зноў наведаў Кіеў.

Рамуальд Зянкевіч вучыўся на інжынэра-механіка ў Кіеве.

З 1879 году Дзьмітры Лапо вучыўся ў Кіеўскай гімназіі, некаторы час зьяўляўся старшынём аб’яднанага камітэту рэвалюцыйных групаў сярэдніх навучальных установаў Кіева. Пазьней паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. У 1885 годзе быў арыштаваны й сасланы.

Беларусы Ў Кіеве 
Мітрафан Доўнар-Запольскі

У 1889 годзе Мітрафан Доўнар-Запольскі здаў экстэрнам экзамэн на атэстат сталасьці і паступіў у Кіеўскі ўнівэрсытэт. Скончыў яго ў 1894 годзе. У 1888 годзе ў Кіеве ўбачыла сьвет першая кніга М. Доўнар-Запольскага «Белорусская свадьба и свадебные песни: Этнографический этюд».

XX стагодзьдзе

У 1904 годзе Зоська Верас паступіла ў прыватную гандлёвую вучыльню ў Кіеве. У вучыльні на шапірографе выдаваўся літаратурны часопіс «Подснежник», дзе і быў надрукаваны першы твор будучай пісьменьніцы — прыродазнаўчы абразок «Каляндар вясны» (1907).

У 1908 годзе беларускі дзеяч Сяргей Палуян пераехаў у Кіеў, дзе таксама супрацоўнічаў з тутэйшымі выданьнямі. У 1910 годзе, паводле афіцыйнае вэрсіі, скончыў жыцьцё самагубствам. Быў пахаваны на Байкаўскіх могілках, але ягоная дамавіна была зьнішчаная ў міжваенны час, пайшоўшы пад забудову.

У 1908 годзе быў заснаваны Кіеўскі камэрцыйны інстытут (бульвар Шаўчэнкі, 22/24). Сярод заснавальнікаў быў беларус Мітрафан Доўнар-Запольскі, які стаў кіраўніком інстытуту (1906; 1908—1917). Пераемнікам гэтай установы лічыцца Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўнівэрсытэт.

У 1913 годзе кніжня Храптовічаў была накіраваная на часовае захаваньне ў кніжню Кіеўскага ўнівэрсытэту. Паводле жаданьня спадчыньніка, бібліятэка з адкрыцьцём ВНУ на Радзіме павінная была быць вернутая туды, але гэтага так і не адбылося.

У 1917 годзе працавала ў Кіеве ў Саюзе гарадоў Паўліна Мядзёлка.

Беларусы Ў Кіеве 
Першы склад Народнага сакратарыяту БНР

18 красавіка 1918 року Народны сакратарыят БНР зьвярнуўся з радыёграмай у Міністэрства замежных справаў УНР з прапановай найхутчэй стварыць камісію, сумесна зь якой дэлегацыя па справах зьнешніх перамоваў БНР змагла б дакладна ўстанавіць межы і замацаваць у асобнай дамове межы Рэспублік.

24 красавіка 1918 году Народны сакратарыят зацьвердзіў статут і асабовы склад Беларускай гандлёвай палаты ва Ўкраіне, якую ўзначаліў Мітрафан Доўнар-Запольскі. Арганізацыя ўдзельнічала ў тавараабмене паміж БНР і УНР.

Беларусы Ў Кіеве 
Раман Скірмунт

26 траўня 1918 году Раман Скірмунт прыехаў у Кіеў у якасьці надзвычайнага ўпаўнаважанага Рады БНР, каб пачаць перамовы з гетманам Скарападзкім. 29 траўня Генэральнае консульства БНР у Кіеве ўзначаліў П. В. Трамповіч.

19 верасьня надзвычайная беларуская дэлегацыя прыехала ў Кіеў дзеля разьвязаньня пытаньня аб афіцыйным прызнаньні незалежнасьці беларускай дзяржавы і стварэньні беларускага войска. 9 кастрычніка дэлегацыя была прынятая гетманам Скарападзкім, які запэўніў яе ў хуткім прызнаньні ім БНР. 4 лістапада беларускія дыпляматы, не дачакаўшыся прызнаньня, вярнуліся безвынікова ў Менск.

У 1919 годзе Кіеўскі ўнівэрсытэт скончыў будучы акадэмік АН БССР Сямён Вальфсон.

З 16 сьнежня 1926 да 1930 у Кіеве існавала Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва.

У 1928 годзе Янка Купала ўпершыню наведаў Кіеў. Пазьней ён там быў у сакавіку і маі 1939 году.

У 1939 годзе будучы беларускі пісьменьнік Мікола Лобан паступіў у Кіеўскі ўнівэрсытэт.

У 1944 годзе літаратуразнаўца Павел Ахрыменка закончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. У тым жа годзе ў Кіеве (Багдана Хмяльніцкага, 52.) некалькі месяцаў жыў 13-гадовы Уладзімер Караткевіч з маці. У 1949 годзе ён вярнуўся ў Кіеў як студэнт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Таксама ў баях пад Кіевам удзельнічаў беларускі літаратурны крытык Рыгор Бярозкін.

XXI стагодзьдзе

У траўні 2000 году на I-м зьездзе ў м. Кіеве быў створаны Ўсеўкраінскі саюз беларусаў (УСБ).

У 2009 годзе ў межах афіцыйнага візыту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну быў адчынены зь ягоным удзелам Цэнтар беларускай мовы і культуры. У чэрвені 2013 году Цэнтру прысвоенае імя Ўладзімера Караткевіча.

Беларусы Ў Кіеве 
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну

У 2011 годзе ў Кіеве каля Пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Міхаіла Кацюбінскага быў усталяваны помнік Уладзімеру Караткевічу. 29 сакавіка 2016 году быў адчынены помнік беларусам, загінулым за Ўкраіну ў вайне на Ўсходзе (Беларуская, 22). Афіцыйны беларускі бок на адчыненьні ня быў прадстаўлены.

Дэмаграфія

Год Беларусы Адсотак
1897 2 797 1.129%
1919 5 400 0,99%
1926 5 436 1,06%
1939 9 594 1,13%
1959 13 187 1,19%
1970 17 521 1,07%
1989 25 274 0,98%
2001 16 549 0,64%

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусы Ў Кіеве СярэднявеччаБеларусы Ў Кіеве XVII стагодзьдзеБеларусы Ў Кіеве XIX стагодзьдзеБеларусы Ў Кіеве XX стагодзьдзеБеларусы Ў Кіеве XXI стагодзьдзеБеларусы Ў Кіеве ДэмаграфіяБеларусы Ў Кіеве КрыніцыБеларусы Ў Кіеве ЛітаратураБеларусы Ў Кіеве Вонкавыя спасылкіБеларусы Ў КіевеБеларусыКіеўКіеўская Русь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭякуляцыяАгурокКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)СподакНью-ДжэрзіHromadske.TV476МакарскаГірстолтВоінАўтарскае праваСавушкін прадукт.sdКарта растэрміноўкіГенадзь ПашкоўЭтнічная тэрыторыя беларусаўЭнтрапія (неадназначнасьць)Штучны інтэлектНекамэрцыйная арганізацыяАлесь БяляцкіПолк імя Кастуся Каліноўскага.ptПрыдатак (мовазнаўства)Каласы пад сярпом тваімКапаніцаЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Рада Беларускай Народнай Рэспублікі1950Карлес Пудждэмон27 сакавікаПанграмаАлег7 лютагаНаваміргарадзкі раёнАнальны ланцужокВялікае Княства ЛітоўскаеУладзіслаў ГалубокМэдыяВікі2004ПорнасайтМіхаліна ЛэнскаяФальклёрРэжым ЛукашэнкіХанкендзіДорыс ЛесінгЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуАральны сэкс1838Фэрнанда АлёнсаІсьляндзкі коньХатыньСоліГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтЗораРадэзіяМаргарэт ТэтчэрЯнотавыяМіхась ЗарэцкіГедзімінРэспубліканская партыя ЗШАПадляскія мучанікіЗлучнікПавал ВэнтКінарэжысэр🡆 More