Сяргей Палуян

Сярге́й Епіфа́навіч Палуя́н (19 кастрычніка 1890, мястэчка Брагін Рэчыцкага павету Менскай губэрні — 20 красавіка 1910, Кіеў) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, літаратуразнаўца.

Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі.

Сяргей Палуян
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы С. Ясяновіч, С. П., П. Ян.
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1890
Брагін, Рэчыцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 20 красавіка 1910 (19 гадоў)
Кіеў, Расейская імпэрыя
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці проза, публіцыстыка
Гады творчасьці 1908—1910
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Палуян.

Жыцьцяпіс

Быў трэцім дзіцём у сям’і арандатара Епіфана Іванавіча і Аляксандры Дзьмітрыеўны Палуян (5 дачок і 3 сыны). Празь пяць месяцаў пасьля нараджэньня Сяргея сям’я пераехала на сталае месца жыхарства ў вёску Крышычы Юравіцкай воласьці Мазырскага павету, дзе ў 1897 годзе набылі ўласны фальварак.

Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, дзе зблізіўся з рэвалюцыянэрамі, распаўсюджваў улёткі, праклямацыі, удзельнічаў у мітынгах. Пасьля быў накіраваны ў гімназію ў Мітаве (цяпер г. Елгава, Латвія).

У 1908 годзе ўвайшоў у кіроўны орган БСГ. Праз канфлікт з бацькам, які не падтрымоўваў рэвалюцыйную дзейнасьць сына, самавольна зьехаў у гэтым самым годзе ў Кіеў.

Скончыў жыцьцё самагубствам. Некаторыя дасьледчыкі выказваюць вэрсію пра гвалтоўную сьмерць.

Пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (зьнішчаныя ў даваенны час).

Меў сына ад сувязі са сваёй каханкай Натальляй.

Творчасьць

Аўтар празаічных твораў «Вёска», вершаў у прозе «Хрыстос уваскрэс» і іншых.

Падчас перабываньня ў Кіеве супрацоўнічаў з часопісам украінскай моладзі «Українська хата», друкаваўся ў газэце «Рада» і часопісе «Світло». Пісаў у «Нашу Ніву». У «Лістах з Украіны» зрабіў сыстэматызаваны агляд культурна-гістарычнага жыцьця ўкраінскага народу і беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў пачатку ХХ стагодзьдзя.

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафэсійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар артыкулу «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытаньне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа.

Дасьледаваў беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі, выступаў за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры. Падтрымліваў духоўнае адраджэньне іншых нацыяў — чувашоў, якутаў, украінцаў.

Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей.

Ушанаваньне памяці

Зборнік твораў С. Палуяна пад назвай «Лісты ў будучыню» быў выдадзены ў 1986 годзе.

С. Палуяну прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок» і некалькі вершаў М. Багдановіча, верш у прозе «Раны» Ядвігіна Ш.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Календарыюм // Czasopis № 10/2005.

Tags:

Сяргей Палуян ЖыцьцяпісСяргей Палуян ТворчасьцьСяргей Палуян Ушанаваньне памяціСяргей Палуян Крыніцы і заўвагіСяргей Палуян ЛітаратураСяргей ПалуянБрагінКіеўМенская губэрняРэчыцкі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Memento moriЖаночая рыфмаАхоўны статусБлакітная сойкаСэксуальныя пазыцыіАнатоль СербантовічПінгвіныРоварБанкаўскі рахунакВэб-сайтАлесь БадакКарэйская моваМішэль ВайлдАфарызмВэб-сэрвэрЛетуваРадаўніцаРука (імя)Андрэй ДынькоГолас Часу (1945)Бушка22 красавікаАляксандар ЛукашэнкаЖаночая эякуляцыяІмёны ліцьвінаўБобраБеларускі клясычны правапіс30 красавікаФрыдрыхБацькаўшчынаРыекаNokia 5140Аркадзь СмолічЛяндвароваАляксандар МакедонскіМаксім ГарэцкіЖамойцьЯгор ВосіпаўГабрэіЛеанід ДайнекаБлогУладзімер КонанШвайцарыяПэнтгаўс (часопіс)Старабеларуская мова16 красавікаІсьляндзкі коньПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Другая сусьветная вайнаÆАндрусь ГорватУладзімер КарватМіндоўг (імя)Даўгерд (імя)Генадзь Пашкоў29 красавікаБітва пад ВоршайЗямляZuzana (зброя)Прамяністыя (таварыства)Лявон ВашкоПарнафільм у ФранцыіЖанчына зьверхуРодныя гоні (1927)СтанкевіцаАнатоль СысЧасСамасейВікісховішчаФундацыя «Вікімэдыя»Часьціна мовыМіжнародны стандартны кніжны нумар🡆 More