Ігнат Будзіловіч

Ігнат Мартынавіч Будзіло́віч (1841, Валынская губэрня — 28 жніўня 1863, Ворша; псэўданімы: Каткоў, Ян Піховіч) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Зь небагатай шляхты. У 1859 годзе скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус, служыў падпаручнікам у лейб-гвардзейскім Кацярынаслаўскім палку ў Маскве. Далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі, падтрымліваў цесныя сувязі з Людвікам Зьвяждоўскім, паплечнікам Кастуся Каліноўскага, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву. У красавіку 1863 году ўцёк з вайсковай часткі і са Зьвяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псэўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім павеце. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы красавіка 1863 году пад Пагосьцішчамі атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разьбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасьля чатырохмесячнага сьледзтва ён быў асуджаны ваенным судом да расстрэлу. Прысуд быў прыведзены ў выкананьне 28 жніўня 1863 году ў Воршы.

Літаратура

  • В. (Ратч). Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. — Вильно, 1865
  • Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 гг.: Биобиблиографический словарь. — М., 1967
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.3. Кн.1. — Мн:, 2003

Tags:

ВоршаПаўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольная Беларусь (рух)Янка СіпакоўСяржук Сокалаў-ВоюшМагаГрамадзкі набытакДоўгія вёрсты вайны (фільм)ПрыбытакНаймановічыУладзіслаўІмёны ліцьвінаўТаўкачЛацінкаЭтыкаМікола ГусоўскіІксвідэаЗлучокНікатынСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамПошасьцьБеларускі нацыянальны стройБеларусізацыяЧасЕўняІван Шамякін@Сэкс-турызм1347Лявон БаразнаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСмаленскСтолінЯнка БрыльАрхаізмСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРасейская моваУ гушчарахСуд Фрунзэнскага раёнуГраўжышкіФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуЗлучнікКаскадныя табліцы стыляўГенадзь Валер’евіч ШутаўПорнгабЦівалі (неадназначнасьць)Зянон ПазьнякЗямля пад белымі крыламіАлесь ПетрашкевічЛязьбійская парнаграфіяРаіса БаравіковаМарыя АнтуанэтаЯндэксВіцебская вобласьцьMauzerПарнафільмЮры ГумянюкHromadske.TVТадэвуш КасьцюшкаІгнат КанчэўскіНямецка-савецкая вайнаГорадняПётар МашэраўКастусь КаліноўскіПарк цёмнага небаМіс СусьветСыднэй🡆 More