Пагосьцішча

Паго́сьцішча — вёска ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласці.

Уваходзіць у склад Крынкаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўноч ад чыгуначнай станцыі Выдрэя (лінія ВіцебскЛёзнаСмаленск). Рака Выдрэя пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Пагосьцішча
трансьліт. Pahościšča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Сельсавет: Крынкаўскі
Насельніцтва: 71 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2138
Паштовы індэкс: 211 2хх
СААТА: 2230830136
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°3′20″ пн. ш. 30°33′8″ у. д. / 55.05556° пн. ш. 30.55222° у. д. / 55.05556; 30.55222 30°33′8″ у. д. / 55.05556° пн. ш. 30.55222° у. д. / 55.05556; 30.55222
Пагосьцішча на мапе Беларусі ±
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пагосьцішча ў складзе Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Першае ўпамінаньне 1450 год — маёнтак Пагосьцішча. У XVIII стагодзьдзі маёнтак Пагосьцішча ў валоданьні Рэвутаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Пагосьцішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віцебскім павеце Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 па 10 студзеня 1778 году ў складзе Бабінавіцкага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва — 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Віцебскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 па 23 лютага 1840 году ў складзе Бабінавіцкага павету Магілёўскай губэрні. Пасьля скасаваньня Бабінавіцкага павету ў 1840 годзе Пагосьцішча — цэнтар Пагошчанскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1862 годзе: валасны старшыня — селянін Сьцяпан Мікіціч і валасны пісар — губэрнскі сакратар Іван Адамавіч Ізьбіцкі. Уласьнік маёнтка Пагосьцішча паручнік у адстаўцы, міравы пасярэднік Аршанскага павету Антон Дэмбінскі-Пёры ((па-расейску: Іосифъ Антонъ Станиславовичъ Дембинскій-Піоро, па-польску: Antoni Pióry)).

7 траўня (25 красавіка) 1863 году пад Пагосьцішчам некалькі дзясяткаў паўстанцаў атрада Ігната Будзіловіча былі атакаваныя жаўнерамі Магілёўскага палка і ўзброенай сялянскай варты пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Савіцкага. З паўстанцаў шасьцёра забіта, тры паранены і дваццаць аднаго затрымалі. Тры жаўнеры атрымалі раненьні, адзін зь іх сьмяротнае, і два селяніны забітыя. Маёнтак Пагосьцішча Пагошчанскай воласьці Аршанскага павету канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расеі.

Юлія Дзьмітрыеўна Кажэўнікава, жонка калескага саветніка ў 1877 годзе набыла маёнтак Пагосьцішча — 869 дзесяцін зямлі.

У 1910 годзе пагосьцішчанскія сяляне валодалі 85 дзесяцінамі зямлі. Маёнтку Пагосьцішча, уласнасьць 1-га сялянскага Пагосьцішчанскага таварыства, належала 265 дзесяцін зямлі. Існавала школа.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 45 чалавек ; 1886 год — 55 чалавек
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло Пагосьцішча: 7 хат, 23 мужчыны і 24 жанчыны; маёнтак Пагосьцішча: 15 хат, 39 мужчын і 40 жанчын; 1999 год — 95 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 71 жыхар

Славутасьці

  • Крыж памяці паўстанцаў 1863—1864 гадоў усталяваны ў 2005 годзе.
  • Стэла пастаўленая ў 1977 годзе ў памяць бою партызан «Брыгады Аляксея» пад кіраўніцтвам А. Ф. Данукалава зь нямецкім гарнізонам 26 жніўня 1942 году.
  • Абэліск пастаўлены ў 1964 годзе на брацкіх вайсковых могілках, дзе пахаваны 1498 воінаў загінуўшых пад час баёў 1943—1944 гадоў пры вызваленьні вёскі.
  • Помнікі-абэліскі на магілах: камісара зямельнага аддзела Высачанскай воласьці Пятра Насьледнікава (1896—1918 гады), падпалкоўніка Ўладзімера Зелянкова і партызана з «Брыгады Аляксея» Івана Міхайлава.

Страчаная спадчына

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пагосьцішча ГісторыяПагосьцішча НасельніцтваПагосьцішча СлавутасьціПагосьцішча Страчаная спадчынаПагосьцішча АсобыПагосьцішча КрыніцыПагосьцішча ЛітаратураПагосьцішча Вонкавыя спасылкіПагосьцішчаВыдрэяВёскаВіцебскВіцебская вобласьцьКрынкаўскі сельсавет (Лёзьненскі раён)ЛёзнаЛёзьненскі раёнСмаленск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Славамір АдамовічМаўнтын-Вію (Каліфорнія)РусізмНародны АльбомАлег ЖданДрапежныя птушкіАрктычны акіянВячаслаў АдамчыкАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўКрывічыДзьвінскЯн ЧыквінАлесь ЖаўрукШвайцарыяСяргей СівецВіктар Шніп24 красавікаВостраў ПасхіЭпоха АсьветніцтваC++Міжзем’еOperaКастусь Каліноўскі1874Парнаграфія ў ЧэхііJavaОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаАльгімонтАльгарытмЛексычнае значэньнеАлесь АркушЛёнданІмёны ліцьвінаўМіхась ДаніленкаВіды сувязі словаўЕўнаЧалавекСтэланціс СлаваччыныУсяслаў ЧарадзейГенэрал-губэрнатарГорадВасіль БыкаўАўстраліяСьпіска капітулаАлесь КажадубСяброўстваГаіціБерасьцеСудаЧарнобыльская катастрофаАртур ФінькевічМаркёрДзеньВіктар МарціновічПарнафільм у ФранцыіМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахРагачоўЮрмалаКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Камянец-ПадольскіЭлектронная поштаМарына ВасілеўскаяПлошчаВасіль Пятровіч ШаранговічРамантызмБайка🡆 More