Юра: пэрыяд мэзазою

Юрскі пэрыяд (сыстэма), юра (ад назову гораў Юра ў Швайцарыі) — другі пэрыяд мэзазойскай эры.

Пачаўся 201 мільён рокаў таму, працягваўся 56 мільёнаў рокаў. Пачатак пэрыяду адзначаны трыясава-юрскім выміраньнем. Таксама цягам пэрыяду адбыліся шчэ дзьве невялікія крызы: плінзбаска-таарская ды позьнетытонская. У асобную сыстэму выдзелены Абрамам Готлябам Вэрнэрам у 1795 годзе. Hölder, H. 1964.

Фізычна-геаграфічнае становішча

У раньняй юры супэркантынэнт Пангея падзяліўся на Ляўразію ды Гандвану. Мэксыканская затока ўтварыла новы рыфт паміж Паўночнай Амэрыкай і паўвостравам Юкатан. Паміж эўрапейскай і паўночнаамэрыканскай часткамі Ляўразіі, якія таксама пачалі разыходзіцца, пачалося раскрыцьцё Атлянтычнага акіяну.

Клімат юрскага пэрыяду вызначаўся адносна аднолькавымі ўмовамі на ўсёй паверхні Зямлі й меў субтрапічнае аблічча. Сьляды зьледзяненьняў ня знойдзеныя. Сярэдняя тэмпэратура Зямлі складала 16,5 стопняў, а ўзровень тлену ў атмасфэры быў роўны 26%.

Арганічны сьвет

Пасьля трыясава-юрскага выміраньня паўзуны канчаткова замацавалі дамінуючае становішча ў сьвеце. Яны зьяўляліся найбольш прыкметнымі жывёламі воднага (іхтыязаўры, плезыязаўры, кракадзілы), наземнага (дыназаўры) й паветранага (птэразаўры) асяродкаў. Апошнія сынапсыды й лябірынтадонты былі выцесьненыя на пэрыфэрыю (Аўстралія, Антарктыда), дзе здолелі дацягнуць да крэйды. Супольнасьцям паўзуноў былі ўласьцівыя таксама голанасенныя расьліны, а зь ліку дробных жывёлаў — першыя сысуны й лускаватыя. Важнай падзеяй пэрыяду стала зьяўленьне клясы птушак, якія фактычна зьяўляліся невялікімі аперанымі драпежнымі дыназаўрамі са здольнасьцю да палёту.

Стратыграфічны падзел

Юрскі пэрыяд падзяляецца на тры эпохі й адзінаццаць вякоў.

  • Раньняя юра (гэтанскі век, сынэмюрскі век, плінзбаскі век, таарскі век)
  • Сярэдняя юра (ааленскі век, баёскі век, бацкі век, келявэйскі век)
  • Позьняя юра (оксфардзкі век, кімэрыдзкі век, тытонскі век)

У Беларусі

На тэрыторыі Беларусі юрскія адклады распаўсюджаныя на паўднёвым усходзе ды захадзе і прадстаўленыя сярэдняй ды верхняй эпохамі. У раньняй ды значнай частцы сярэдняй юры тэрыторыя Беларусі ўяўляла сабой пэнэпленізаваную раўніну, рэльеф якой выроўніваўся дзякуючы дэнудацыйным працэсам. У западзінах адкладваліся прадукты зносу. Найбольш старажытныя кантынэнтальныя юрскія адклады вядомы зь Ельскае дэпрэсіі. Яны складзеныя збольшага канглямэратамі, гравэлітамі з дамешкам зьверху пясчана-гліністых пародаў. Магутнасьць да 23 мэтраў. Гэтыя адклады ўмоўна аднесеныя да баёскага веку. У пачатку бацкага веку Ўсходне-Эўрапейскае мора дасягнула Дняпроўска-Данецкага прагіну. У заходняй яго частцы ўтварылася апрэсьненая лягуна, ускраінная частка якой заліла Прыпяцкі прагін. Тут назапашваліся гліністыя ападкі зь невялікімі дамешкамі алеўрытаў ды сыдэрытавымі лінзамі. На захадзе ды поўдні прагіну павялічваецца колькасьць алеўрытавага й пясчанага матар’ялу, трапляюцца праслоі ды лінзы бурага вугольля. Магутнасьць бацкіх адкладаў на тэрыторыі Прыпяцкага прагіну складае ад некалькіх да 96 мэтраў.

Агульнае паніжэньне Ўсходне-Эўрапейскай плятформы на пачатку позьняй юры выклікала шырокую трансгрэсію з паўночнага ўсходу. На пачатку келявэйскага веку мора займала поўдзень Аршанскай упадзіны ды паўночны захад Прыпяцкага прагіну. У раньнім келявэі тут адкладваліся алеўрытавыя, гліністыя адклады, радзей вапнякі. У сярэднім келявэі мора захапіла амаль усю ўсходнюю частку Беларусі. Адкладваліся пераважна вапняковыя алеўрытава-гліністыя ападкі. У позьнім келявэі плошча мора скарацілася да Прыпяцкага прагіну. У юрскіх марскіх адкладах сустракаюцца рэшткі фарамініфэраў, аманітаў ды іншых бесхрыбетных. Магутнасьць келявэйскіх адкладаў складае ад 22 мэтраў у Берасьцейскай упадзіне да 83 мэтраў у Прыпяцкім прагіне. У оксфардзкі век працягвалася паніжэньне ўзроўню Ўсходне-Эўрапейскай плятформы. У выніку ў оксфардзкі век мора заліла Берасьцейскую ўпадзіну й заходнюю частку Беларускай антэклізы, на Палесьсі яно прасунулася далей на захад. Астатняя частка тэрыторыі рэспублікі заставалася сушай. У прыбярэжнай частцы марскіх вадаёмаў адкладваліся пясчана-вапняковыя адклады, а далей да берагоў — вапняковыя ілы. У канцы оксфардзкага веку пачалася рэгрэсія мора, і пад канец пэрыяду ўся тэрыторыя Беларусі зноў стала сушай. Магутнасьць оксфардзкіх адкладаў складае ад 80 мэтраў на паўднёвым усходзе да 100 мэтраў на захадзе. На тэрыторыі Беларусі зь юрскімі адкладамі зьвязваюцца вуглепраявы.

Крыніцы

Літаратура

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние. — 768 с — 50 000 экз.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Юра Фізычна-геаграфічнае становішчаЮра Арганічны сьветЮра Стратыграфічны падзелЮра У БеларусіЮра КрыніцыЮра ЛітаратураЮра Вонкавыя спасылкіЮраМэзазой

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхась БашлакоўМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСыднэйПатрымпасІнданэзіяКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаАнтонімыМікола ЛупсякоўРужанскі палацРусьцейкаХроніка БыхаўцаАрхаізмВарончаАбісальГенадзь Валер’евіч ШутаўАнголаСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барока7 (лік)Вячаслаў АдамчыкАбрэвіяцыяТэрарыстычны акт у менскім мэтроЗнак бяды (фільм)Асобны аддзел войскаў БНР у БалтыіСказВіцебскі паветРаман СкірмунтВэб-дызайнШвэрынскі замакСмаленскі паветІсая (прарок)ГомельПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуАтлянтычны акіянІгнат КанчэўскіАкторы парнафільмаўgfq2uВільняСукенкаIKEAНа ростаняхСмаленскЭўропаДзяжаМіс СусьветСтолінУкраінцыСакГрэцыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРод (біялёгія)ОСухоты1 траўня26 красавікаПолацакМаркёрJavaШатДабрыняБерасьцеМілянМільянэр з трушчобаўГраўжышкіФільмТодар КляшторныМаскоўскі мэтрапалітэн🡆 More