Чорная Дзірка

Чорная дзірка — астрафізычны аб’ект, які стварае настолькі вялікую сілу прыцягненьня, што аніякія як заўгодна хуткія часьцінкі і нават сьвятло ня могуць вырвацца зь яе паверхні.

Агульная тэорыя рэлятыўнасьці прадказвае, што канцэнтрацыя неабходнай масы ў малым аб’ёме можа прывесьці да дэфармацыі прасторы-часу дзеля фармаваньня чорнай дзіркі. Вакол чорнай дзіркі ствараецца гарызонт падзеяў — матэматычная мадэль пункту невяртаньня з уплыву чорнай дзіркі.

Чорная Дзірка
Чорная дзірка ў цэнтры галактыкі M87. Гэтая чорная дзірка была першай, чый малюнак атрымалі наўпрост.
Чорная Дзірка
Творчае ўяўленьне чорнай дзіркі на фоне Вялікага Магеланавага воблака. Варта заўважыць эфэкт гравітацыйнай лінзы, з-за якога ўтвараюцца дзьве павялічаныя й скажоныя выявы Воблака. Акрамя таго, уверсе бачны скажоны дыск Млечнага Шляха.

Упершыню гутарка пра аб’екты, чыё гравітацыйнае поле настолькі моцнае, што перашкаджае распаўсюджаньню сьвятла, павялася ў XVIII стагодзьдзі Джонам Мічэлам і П’ерам-Сымонам Ляплясам. Упершыню матэматычнае апісаньне чорнай дзірцы ў рамках агульнай рэлятыўнасьці даў Карл Шварцшыльд у 1916 годзе, але ягоная інтэрпрэтацыя чорнай дзіркі як вобласьці ў прасторы, зь якой якую нічога ня можа пакінуць, яшчэ сорак гадоў пасьля падвяргалася скепсысу. Толькі ў 1960-х гадоў было вынайдзена, што чорная дзірка — не прадмет марнай цікаўнасьці, а наўпрост вынікае з тэорыі агульнай рэлятыўнасьці. Адкрыцьцё нэўтронных зорак толькі падбухторыла цікаўнасьць навуковага сьвету да малых скаляпсаваных аб’ектаў як магчымага пацьверджаньня здагадак і тэорыяў.

Чорныя дзіркі, як мяркуецца, утвараюцца напрыканцы эвалюцыі зорак пры наяўнасьці неабходных парамэтраў. Па ўтварэньні чорнай дзіркі яна можа працягваць пашырацца, убіраючы ў сябе навакольнае рэчыва. Такім чынам могуць фармавацца звышмасіўныя чорныя дзіркі ў мільён сонечных мас. Паводле агульнага меркаваньня, звышмасіўныя чорныя дзіркі зьяўляюцца цэнтрам большасьці галяктык, зорных сукупнасьцяў і квазараў.

Пошукі чорных дзірак у Сусьвеце — адно з актуальных заданьняў астрафізыкі. Дапушчаюць, што чорныя дзіркі могуць быць нябачнымі кампанэнтамі некаторых падвойных сыстэмаў. Выявіць іх пры гэтым можна па рэнтгенаўскім выпраменьваньні, якое ўзьнікае ў выніку ператоку газу на чорную дзірку з суседняй (звычайнай) зоркі. Сам тэрмін быў прыдуманы амэрыканскім фізыкам Джонам Арчыбальдам Ўілерам у канцы 1967 году і ўпершыню ўжыты ў публічнай лекцыі «Наш Сусьвет: вядомы і невядомы» (па-ангельску: «Our Universe: the Known and Unknown») 29 сьнежня 1967 году.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Агульная тэорыя рэлятыўнасьціСьвятло

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РасеяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхКанюшынаУладзіслаў СыракомляПятрусь БроўкаПоліцкі статутМіжславянская моваЖанчына з жанчынай2014ЧалавекГраўжышкіАнтон Сокал-КутылоўскіБеларусьДзед ТалашВожык (часопіс)Новы замак (Горадня)Расейская моваАндрэй СаньнікаўЯдвігін Ш.ПрыназоўнікКастрычнікГарадніца (Горадня)Парнаграфія ў ЗШАКсэнафобіяМаксім ГарэцкіАнголаАлег ЛойкаАндрусь ГорватАбісальДзень ПерамогіFTPВалошкаЛукашэнкіC++СірэйкаСэксЛМільянэр з трушчобаў2012Міжнародны стандартны кніжны нумарЭтнічная тэрыторыя беларусаўРуская моваГарэлкаСаньнікаваСяржук Сокалаў-ВоюшЧорны кот (арганізацыя)Максім ТанкАнтонімыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМіс СусьветАбрэвіяцыя24 красавікаПарк цёмнага небаГенадзь ШутаўНарэйкаБісэксуальная парнаграфіяУкраінаТадзіяна КляшторнаяНаваградзкае ваяводзтваІксвідэаМарына ВасілеўскаяВільняВіцебскВінцэнт СарагоскіHTTPSМіл (імя)Паўднёва-Ўсходняя АзіяМар’ян ДуксаКрывіч (часопіс)Адвечным шляхамСтоўпцы🡆 More