Цеплавы́ ўдар — востры перагрэў арганізма чалавека і жывёлы, абумоўлены парушэньнем тэрмарэгуляцыі праз абязводжваньне ў сьпёку.
Цеплавы ўдар | |
Астуджэньне ад цеплавога ўдару халоднай вадой (ліпень 2011 году) | |
Сынонімы | пераграваньне |
---|---|
Спэцыяльнасьць | траўматалёгія |
Сымптомы | галаўны боль, ірвота, страта прытомнасьці |
Ускладненьні | арытмія сэрца, трызьненьне |
Звычайна праяўляецца | абязводжваньне |
Працягласьць | 6—8 гадзінаў |
Віды | сонечны ўдар |
Прычыны | узьдзеяньне высокай тэмпэратуры і сонечных прамянёў |
Фактары рызыкі | шматслойная сынтэтычная вопратка і адсутнасьць галаўнога ўбору, душныя памяшканьні і бязьветранасьць у сьпёку |
Мэтад дыягностыкі | замер тэмпэратуры цела |
Прафіляктыка | сьветлая вопратка і галаўны ўбор з натуральнай тканіны, піцьцё кожныя паўгадзіны і пазьбяганьне вуліцы ў дзённую сьпёку |
Лячэньне | змочваньне твару і грудзей халоднай вадой і намочанай тканінай |
Лекі | нашатырны сьпірт |
Бывае пры працяглым узьдзеяньні высокай тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя і пры непасрэдным узьдзеяньні сонечных прамянёў (сонечны ўдар). У чалавека выяўляецца галаўным болем, ірвотай і стратай прытомнасьці.
Для прадухіленьня цеплавога ўдару варта апранаць сьветлую вопратку і галаўны ўбор з натуральнай тканіны (бавоўна і лён), піць на літар больш вады чым у халодную пару і пазьбягаць выхаду на вуліцу ў сьпёку. У падарожжы карысна захінаць шыбы сьветлаадбівальнымі экранамі падчас стаянкі самахода. Перад паездкай варта праветрыць аўтамабіль. Месца для стаянкі мае знаходзіцца ў цяні. Прахалоднае паветра з кандыцыянэра ў самаходзе варта падаваць уніз на ногі. Таксама варта пазьбягаць кіраваньня самаходам у сьпякотныя дні з 12-й да 15-й гадзіны. У сьпёку карысна зьняць вопратку і астудзіць цела з дапамогай прахалоднай вады, мокрага ручніка і сурвэткі, кампрэсу на галаву.
У сьпёку варта аддаваць перавагу замкнёным памяшканьням, якія праветрываюцца і захоўваюць прахалоду. Каб пазьбегнуць абязводжваньня, варта піць памалу кожныя паўгадзіны мінэральную ваду для хутчэйшага засвойваньня. Таксама ў сьпёку пажадана пазьбягаць доўгіх паездак. Для прагулак варта абіраць ранак да 11-й гадзіны і вечар пасьля 18-й гадзіны. Пры гэтым, карысна трымацца крытых пляцовак і зацененых алеяў. Сярод іншага, карысна спатольваць смагу астуджаным адварам і сокам з гародніны і садавіны, прахалодным квасам і кісламалочным напоем. Урэшце, у сьпёку пры звыш +28°С варта прымаць прахалодны душ і ванну, пазьбягаць ужываньня кафэінавых і сьпіртовых напояў, а таксама цяжкай цялеснай працы і знаходжаньня ў самаходзе без кандыцыянэру звыш 10 хвілінаў.
Цеплавому ўдару спрыяе нашэньне ў сьпёку шматслойнай цёплай вопраткі і сынтэтычнага адзеньня, адсутнасьць галаўнога ўбору і абязводжваньне, знаходжаньне ў душным памяшканьні і шматгадзіннае знаходжаньне пад адкрытымі сонечнымі прамянямі на вуліцы. Пагрозу можа несьці цяжкая цялесная праца ў сьпякотнае бязьветранае надвор'е і цёмная вопратка, якая затрымлівае выпарэньні цела.
Цеплавы ўдар выяўляецца праз сутаргі канцавінаў і твару, тэмпэратуру цела звыш +38°С, значнае халоднае потавыдзяленьне і млосьць. Працяглае знаходжаньне на сонцы без увагі да немачы можа прывесьці да сьмерці, найперш пры наяўнасьці хваробаў сэрца. Пры цеплавым удары адзначаецца сухасьць у роце і смага, галаўны боль і запамарока. Іншымі прыкметамі немачы служаць перасохлыя вусны, сухая і гарачая скура твару і пры гэтым халодныя рукі і ногі, санлівасьць і брулеспусканьне цёмна-жоўтага і сьветла-карычневага адценьня больш як праз 12 гадзінаў, а таксама ірвота. Пры далейшым знаходжаньні пад пякучым сонцам могуць дадацца арытмія сэрца, трызьненьне і сінюшнасьць скуры.
Падчас аказаньня першай дапамогі пры цеплавым удары варта:
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Цеплавы ўдар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.