Лужкі Царква Раства Багародзіцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Лужкі
Каардынаты 55°21′11.15″ пн. ш. 27°52′09.46″ у. д. / 55.3530972° пн. ш. 27.8692944° у. д. / 55.3530972; 27.8692944 27°52′09.46″ у. д. / 55.3530972° пн. ш. 27.8692944° у. д. / 55.3530972; 27.8692944
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Полацкая япархія 
Дата заснаваньня 1794
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Лужкі Царква Раства Багародзіцы Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Лужках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Дзісенская, 1. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Гісторыя

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Лужках збудавалі ў 1794 годзе з фундацыі ваяводы полацкага Валяр’яна Жабы. Пазьней расейскія ўлады гвалтоўна адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1831 і 1835 гадох будынак пацярпела ад пажараў. Часткова перабудоўвалася ў 2-й палове XIX ст.

У 1934 годзе да царквы прыбудавалі прытвор з званіцай.

Архітэктура

Помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму. Прастакутны ў пляне аб’ём малітоўнай залі пераходзіць у 3-сьценак апсыды, накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане (пастаўлены ў 2-й палове XIX ст.). Над прытворам узвышаецца 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатровым дахам з купалам-цыбулінай на барабане (збудаваныя ў 1934 годзе). Сьцены падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з дугамі-броўкамі і дэкаруюцца пілястрамі, апярэзваюцца прафіляваным карнізам.

У малітоўную залю над шырокім аркавым праёмам адкрываюцца хоры. Апсыда вылучаецца іканастасам. У царкве захоўваюцца абразы XVII — XVIII стагодзьдзяў: «Раство Хрыстова», «Ісус Хрыстос, які бласлаўляе дзяцеў», «Маці Божая Адзігітрыя» (1794), «Сьвяты Мікалай» (залачоную рызу выканаў у 1794 годзе мясцовы злотнік Ян Жыгель), фэратрон «Сьвяты Мікалай» і «Маці Божая Адзігітрыя». Пад царквой месьціцца крыпта.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лужкі Царква Раства Багародзіцы ГісторыяЛужкі Царква Раства Багародзіцы АрхітэктураЛужкі Царква Раства Багародзіцы ГалерэяЛужкі Царква Раства Багародзіцы КрыніцыЛужкі Царква Раства Багародзіцы ЛітаратураЛужкі Царква Раства Багародзіцы Вонкавыя спасылкіЛужкі Царква Раства Багародзіцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1919Вагінальны сэксДобасна (рака)Ёган Вольфґанґ фон ҐётэЯкасныя прыметнікіПрыслоўеАрцём АрашонакРаман СкірмунтРусьцейкаУладар ПярсьцёнкаўSAAB 90Парнаграфія ў ВугоршчынеВольга КараткевічУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьБруна КрайскіУладзіслаў СыракомляПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуНазоўнікАнтон Сокал-КутылоўскіЛСяргей АлейнікАльгарытмДыялектСямейства (біялёгія)Міхал ВітушкаТурма №8Жанчына зьверхуВячаслаў АдамчыкУладзімер ЗяленскіБіскупХутарf0groОЗямля пад белымі крыламіСыкхізмПалестынцыНаваградзкае ваяводзтваМіжнародны стандартны кніжны нумарЛеанід ГалубовічНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАЯнка МаўрЯмаўтMemento moriТравеньБраты-мусульманеБеларусьЛявон ВашкоАнголаҐВіды сувязі словаўУльтрафіялетавае выпраменьваньнеМобі ДыкБудынакСьпіс беларускіх імёнаўВінцэнт СарагоскіАкторы парнафільмаўСяргей ДавідовічЛукашэнкіСлавамір АдамовічВарончаМікола ЛупсякоўNokia 2600Ян ВэрмээрБярозка (часопіс)Усходнія могілкі🡆 More