Французы (па-француску: les Français) або францускі народ (па-француску: le peuple français) — назва жыхароў Францыі, краіны ў Заходняй Эўропе, які налічвае сёньня 63 мільёны чалавек.
З францускага юрыдычнага пункта гледжаньня, францускі народ — гэта ўсе грамадзяне Францыі, незалежна ад іх этнічнага паходжаньня або веравызнаньня. Жыхары іншых краінаў французамі не зьяўляюцца, нават калі яны франкамоўныя: гэта, напрыклад, жыхары канадзкай правінцыі Квэбэк, бэльгійскай Валёніі. Адначасова многія грамадзяне Францыі (а значыць — французы) пражываюць за межамі краіны: напрыклад, у Вялікабрытаніі іх колькасьць складае каля 250 000 чалавек.
Французы | |
Знакамітыя французы | |
Саманазва | les Français |
---|---|
Колькасьць | 110 мільёнаў (прыкладна) |
Рэгіёны пражываньня | Францыя: 250 тысяч |
Мова | француская |
Рэлігіі | Каталіцтва, Пратэстанцтва |
Варта адзначыць, што француская канстытуцыя, як збор заснавалых законаў францускага грамадзтва, зусім не дае азначэньня паняцьцю «францускі народ». Дакладнае азначэньне францускай нацыянальнасьці дае Грамадзянскі кодэкс.
Галоўная мова — француская.
Французы зьяўляюцца нашчадкамі старажытных галаў, заходнеэўрапейскага кельцкага племені, а таксама стражытных італьянцаў і грэкаў на поўдні, германцаў на ўсходзе. Назва "французы" паходзіць ад заходнегерманскага племяні франкаў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Французы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.