Усходняе Партнэрства

Усхо́дняе партнэ́рства — праект Эўразьвязу, скіраваны на паглыбленьне адносінаў Зьвязу з краінамі Ўсходняй Эўропы.

Усходняе Партнэрства
Усходняе партнэрства

Праект прадугледжвае падпісаньне з гэтамі дзяржавамі на працягу наступных некалькіх год дамоваў пра асацыяцыю, стварэньне зоны свабоднага гандлю і паступовае фармаваньне адзінага рынку па прыкладзе таго, што ўжо існуе ў ЭЗ з такімі краінамі, як Нарвэґія, Ісьляндыя і Ліхтэнштайн.

Мінуўшчына

У 2001 годзе ў швэдзкім горадзе Сёдэрчэпінг (вобласьць Усходні Готлянд) Міграцыйная служба Швэцыі заснавала «Сёдэрчэпінскі працэс церазьмежнай супрацы» з урадамі краінаў Балтыі, Беларусі, Польшчы і Ўкраіны. 26 траўня 2008 году на пасяджэньні Рады па галоўных справах і замежных дачыненьнях Эўразьвязу (ЭЗ) ў Брусэлі (Бэльгія) міністры замежных справаў Польшчы і Швэцыі Радаслаў Сікорскі і Карл Більт прапанавалі «Ўсходняе партнэрства» з 3 суседнымі дзяржавамі Ўсходняй Эўропы — Беларусьсю, Малдовай і Ўкраінай — і 3 дзяржавамі Каўказу — Азэрбайджанам, Армэніяй і Грузіяй. 20 сакавіка 2009 году Эўрапейская рада зацьвердзіла Высновы № 7880/09, у якіх вітала заснаваньне «Ўсходняга партнэрства» «з мэтай паскарэньня пераўтварэньняў, заканадаўчага збліжэньня і гаспадарчага задзіночаньня» з Эўрапейскім Зьвязам. У прыкладзенай да Высноваў Дэклярацыі аб «Ўсходнім партнэрстве» згадвалася «Павялічаная фінансавая падтрымка ў рамках прапановы Камісіі на 600 млн эўра да 2013 году». Прадугледжвалася, што «Двухбаковая супраца паводле «Ўсходняга партнэрства» мае забясьпечыць аснову для новых Пагадненьняў аб асацыяцыі між ЭЗ і гэтымі партнэрамі..., улучна з заснаваньнем... прастораў вольнага гандлю». У Дэклярацыі згадвалася, што «Ўсходняе партнэрства» пасадзейнічае мабільнасьці грамадзянаў партнэрскіх краінаў праз візавае спрыяньне і пагадненьні аб рэадмісіі. ЭЗ... мае таксама прадпрыняць паступовыя крокі да поўнага візавага лібэралізаваньня». Урэшце падкрэсьлівалася, што «Ўсходняе партнэрства» мае на мэце ўмацаваньне супрацы ў галіне энэргетычнай бясьпекі між усімі ўдзельнікамі датычна доўгатэрміновых паставак і транзыту энэргіі, у тым ліку празь лепшае рэгуляваньне і энэргаэфэктыўнасьць». 7 траўня 2009 году ў Празе (Чэхія) прадстаўнікі 27 дзяржаваў ЭЗ і 6 вышэйпамянёных дзяржаваў Усходняй Эўропы і Каўказу падпісалі Сумесную дэклярацыю «Ўсходняга партнэрства». Ад Беларусі Дэклярацыю падпісаў 1-ы намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка, ад Малдовы — міністар замежных справаў Андрэй Стратан, ад Украіны — прэзыдэнт Віктар Юшчанка. Ад дзяржаваў Каўказу падпісалі прэзыдэнты Азэрбайджану, Армэніі і Грузіі Ільхам Аліеў, Сэрж Саргсян і Міхаіл Саакашвілі. 18 з 27 дзяржаваў ЭЗ падпісалі Дэклярацыю ў асобе кіраўніка ўраду. Пагатоў ад Летувы яе падпісаў міністар замежных справаў Вігаўдас Ушацкас. Сярод іншых дакумэнт падпісалі старшыні Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

27 чэрвеня 2014 году ўрады Грузіі, Малдовы і Ўкраіны падпісалі з 28 дзяржавамі Эўразьвязу Пагадненьні аб асацыяцыі. 1 ліпеня 2016 году пагадненьні Грузіі і Малдовы з Эўразьвязам набылі моц. 1 верасьня 2017 году набыло моц Пагадненьне аб асацыяцыі між Украінай і Эўрапейскім зьвязам(be). 24 лістапада 2017 году ўрад Армэніі падпісаў зь дзяржавамі Эўразьвязу Пагадненьне аб усебаковым і пашыраным партнэрстве.

Удзел Беларусі

30 верасьня 2011 году Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце «Усходняга партнэрства» ў Варшаве ў знак пратэсту супраць пастановы арганізатараў не запрашаць на гэтую сустрэчу прэзыдэнта А. Лукашэнка і асуджэньня палітычных рэпрэсій у краіне. Галоўнай тэмай саміту «Усходняга партнэрства» ў ліпіне 2012 году ў Брусэлі была Беларусь. Афіцыйны Менск на саміце прадстаўляў міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў. На прэс-канфэрэнцыі перад самітам міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, камэнтуючы сытуацыю ў Беларусі, пацьвердзіў гатоўнасьць Эўразьвязу да дыялёгу, падкрэсьліўшы, аднак, што збліжэньне Беларусі з Эўропай залежыць ад самой Беларусі. У рамках саміту была прынятая кароткая дэклярацыя, якая пацьвярджае мэты і напрамкі работы «Усходняга партнэрства», вызначаныя ў ранейшых дэклярацыях.

Асноўныя падзеі ў адносінах з Беларусьсю накіраваны на паэтапнае супрацоўніцтва празь нядаўна створаную групу Каардынацыя ЭЗС-Беларусь, якая адлюстравана ў адзінай структуры падтрымкі і ахоплівае пэрыяд 2017—2020 гг.

17 лістапада 2017 году міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль у Менску афіцыйна прапанаваў, каб беларускую дэлегацыю ў Брусэль на саміт «Усходняга партнэрства» ўзначаліў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей тады выказаў пазыцыю Беларусі: «Мы хочам мець нармальныя адносіны і з Усходам, і з Захадам, разумеючы, што мы знаходзімся на стыку гэтых двух геапалітычных гульцоў. Эўрапейскі Саюз для нас зьяўляецца другім [пасьля Расеі] па значнасьці гандлёва-эканамічным партнэрам. Адтуль да нас ідуць інвэстыцыі, сучасныя тэхналёгіі. Таму мы проста абавязаны мець нармальныя адносіны з Эўрапейскім Саюзам, уключаючы Нямеччыну, якая зьяўляецца сябрам ЭЗ». 24 лістападу 2017 году міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, які замест Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліў беларускую дэлегацыю, у Брусэлі заявіў, што падагульняючая дэклярацыя саміту «Усходняга партнэрства» 2017 году адпавядае чаканьням Беларусі, накіравана ў будучае і не зьмяшчае канфрантацыйнай рыторыкі. Уладзімер Макей адзначыў, што Беларусь зьяўляецца сябрам ЭАЭС і лічыць для сябе неабходным разьвіваць гэты саюз, бо ўжо адчувае выгоду ад свайго ўдзелу ў ЭАЭС, але адначасова разьлічвае на тэхналягічнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам.

У сваім Пасланьні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 24 красавіка 2018 году Аляксандар Лукашэнка адзначыў: «Нам трэба максымальна выкарыстоўваць канструктыўны патэнцыял „Усходняга партнэрства“». Паводле яго слоў, «Усходняе партнэрства» павінна быць нацэлена на рэалізацыю канкрэтных праектаў, працаваць на пераадоленьне разьдзяляльных ліній, узмацненьне эўрапейскай і эўразійскай інтэграцыі.

Падчас візыту ў Менск 21—22 чэрвеня 2018 году эўракамісар Яганэс Ган заўпэніў, што галоўная мэта "Усходняга партнэрства" — стварыць пояс стабільнасьці і росквіту. А беларускі міністар замежных спраў Уладзімер Макей у сваю чаргу выказаўся, што ў адносінах паміж Беларусьсю і Эўразьвязам ёсьць бар’еры ва ўзаемным гандлі, праблемы з транзытам беларускіх сельскагаспадарчых тавараў праз тэрыторыю Эўразьвязу, а Беларусі хацелася б выйсьці на рынак Эўразьвязу са сваімі якаснымі і канкурэнтаздольнымі таварамі. Камэнтуючы візыт эўракамісара Ёханэса Хана ў Менск 21—22 чэрвеня 2018 году, беларускі экспэрт Дзяніс Мельянцоў (каардынатар праграмы «Зьнешняя палітыка Беларусі» экспэртнай ініцыятывы «Мёнскі дыялёг») адзначыў, што прабіцца на рынкі Эўразьвязу няпроста нават для вытворцаў тых краінаў, якія падпісалі з ЭЗ пагадненьні аб зоне свабоднага гандлю (Украіна, Малдова), бо ёсьць кватаваньне, а для Беларусі, якая ня мае з Эўразьвязам нават базавага пагадненьня аб эканамічным супрацоўніцтве, гэта яшчэ складаней, у тым ліку з-з мытных тарыфаў, эўрастандартаў і павольнага рэагаваньня бюракратычнага апарату Эўразьвязу.

8 студзеня 2020 году ў Брусэлі (Бэльгія) ўрад Беларусі заключыў з урадамі краінаў Эўразьвязу Пагадненьне «Аб спрашчэньні выдачы візаў». Яго падпісалі ў 2-х асобніках на беларускай мове і 23-х мовах Эўразьвязу. Пры гэтым тэксты Пагадненьня на кожнай з 24-х моваў мелі аднолькавую праўную моц. Паводле 6-га артыкула Пагадненьня, «збор за разгляд хадайніцтваў аб выдачы візаў складае 35 эўра». Пры гэтым ад аплаты візавага збору вызвалілі 12 катэгорыяў асобаў: 1) дзяцей да 12 гадоў; 2) тэрміновых падарожнікаў на адведзіны цяжка хворага сваяка і лячэньне; 3) інвалідаў і іх суправаджальнікаў; 4) удзельнікаў праграмаў церазьмежнай супрацы; 5) падарожнікаў ад грамадзкіх аб’яднаньняў на сэмінары ў рамках праграмаў абмену; 6) удзельнікаў праграмаў абмену між пародненымі гарадамі; 7) удзельнікаў міжнародных спартовых спаборніцтваў і іх суправаджальнікаў; 8) школьнікаў, студэнтаў, асьпірантаў і іх выкладнікаў пры накіраваньні на навучаньне і стажаваньне; 9) дасьледнікаў, навучэнцаў і творцаў, якія бралі ўдзел ва ўнівэрсытэцкіх праграмах абмену; 10) такіх блізкіх сваякоў, як муж, жонка, дзеці, бацькі і апекуны, дзядулі і бабулі, унукі і ўнучкі; 11) сябраў міжурадавых дэлегацыяў; 12) сябраў дзяржаўных і краёвых урадаў і соймаў, а таксама вярхоўных і канстытуцыйных судоў. У дадатак да візавага збору «вонкавы пастаўнік паслуг можа спаганяць плату за паслугі... ў пытаньнях выдачы візаў» у памеры, які «не павінен перавышаць 30 эўра». Згодна зь 7-м артыкулам Пагадненьня «дыпляматычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі і дзяржаваў-сябровак (Эўразьвязу) прымаюць рашэньне па хадайніцтве аб выдачы візы на працягу 10 каляндарных дзён з даты атрыманьня хадайніцтва і дакумэнтаў, неабходных для выдачы візы». 1 ліпеня 2020 году Пагадненьне між Беларусьсю і Эўразьвязам «Аб спрашчэньні выдачы візаў» набыло моц.

На фоне палітычнага крызысу 28 чэрвеня 2021 году Беларусь заявіла аб прыпыненьні ўдзелу ў ініцыятыве «Усходняе партнэрства», зьвязаўшы гэта «з уведзенымі Эўразьвязам беспрэцэдэнтнымі абмежавальнымі мерамі ў дачыненьні да Беларусі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Усходняе Партнэрства МінуўшчынаУсходняе Партнэрства Удзел БеларусіУсходняе Партнэрства КрыніцыУсходняе Партнэрства Вонкавыя спасылкіУсходняе ПартнэрстваЭўразьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХвойнікіПарнаграфія для жанчынУсебеларускі народны сход.neЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Аляксей БацюкоўПаставыПружаныЛітаратурныя жанрыВікіУрадЖурISO 3166Парнаграфія ў БеларусіЗначэньнеУладзімер Караткевіч303КлеапатраЯзафат КунцэвічКонрадСпадчына (верш)ГаянаЦеплавы рухавікЯўбутБудынакМікі МаўсМікіта Крыўцоў1891ДаброКазімер ЯгайлавічКастусь КаліноўскіШрубаПрыёрбанкПавецьКрэўскі замакЯганэсбургСураж (Польшча)ГабрэіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВадзім БолбасАлесь ПісьмянкоўПацеіУсяслаў ЧарадзейЯўген КантылёўБелазарІнфляцыяПарнаграфія ў сецівеПрыматыЮры ГумянюкСлоўнік НасовічаАндрусь ГорватЗянон Пазьняк2020Смаргонскі раёнКунілінгусАдвакатТрыялетУладзімер ПуцінТравеньДобрапіс1877Вінцэсь МудроўМаякВіктар ГардзейБанкаўскі рахунакАзіяБеласток — ГорадняРасонскі раёнПрыслоўеСлавамір АдамовічОйча нашПюі-дэ-ДомПамылкаАлег ЖданВікісховішча🡆 More