Краіны Балтыі

Краі́ны Ба́лтыі (па-эстонску: Balti riigid, Baltimaad, па-латыску: Baltijas valstis, па-летувіску: Baltijos valstybės), таксама Ба́лтыя — вобласьць у паўночна-ўсходняй Эўропе, якая ўключае ў сябе Латвію, Летуву й Эстонію.

У савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваўся тэрмін «Прыбалтыка» (рас. Прибалтика).

Краіны Балтыі
Краіны Балтыі на мапе

Праз гаспадарчы роськвіт 2000—2006 гадоў краіны Балтыі атрымалі назоў балтыйскіх тыграў.

Назва

Вызначэньні словаў Балтыя й Прыбалтыка

У цяперашні час «Прыбалтыка» ў геаграфічным сэнсе ўяўляе сабой сукупнасьць дзяржаў, разьмешчаных на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора — Расеі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны й скандынаўскіх краін — Фінляндыі й Швэцыі.

Латвія, Летува й Эстонія бяз Расеі, Нямеччыны, Польшчы й іншых маюць назву «краіны Балтыі» альбо «Балтыя».

У апошнія гады і ў навуковай літаратуры, і ў публіцыстыцы ўкараняецца тэрмін «Краіны Балтыі», які прымяняецца выключна ў дачыненьні да трох рэспублік, без расейскага Калінінграда:

Сучасная Прыбалтыка: Калінінградзкая вобласьць, Летува, Латвія, Эстонія

Палітычны сэнс

Цяпер прынята выкарыстоўваць назву «краіны Балтыі» для абазначэньня Латвіі, Летувы й Эстоніі. У Расеі і ў савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваецца тэрмін «Прыбалтыка».

На думку Паўла Ляўрынца, дацэнта, доктара гуманітарных навук, загадчыка катэдры расейскае філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, тэрмін «Прыбалтыка» — гэта імпэрыялістычны погляд:

Так і найменьне «Прыбалтыка» нясе ў сабе масквацэнтрычную арыентацыю, імпэрыялістычны погляд расейскай дзяржавы на сваю ўскраіну, пазбаўленую палітычнай субʼектнасьці.

Паводле філёзафа Гінтаўтаса Мажэйкіса, тэрмін «Прыбалтыка» цяпер ня ўказвае на штосьці ў палітычным пляне:

Цяпер гэты тэрмін ані на што не ўказвае ў палітычным пляне, паколькі краіны Балтыі называюць і адносяць сябе да катэгорыі менавіта краін Балтыі. Такім чынам, тыя, хто прамаўляе слова «прыбалтыйскія» — адносяць гэтае значэньне да некаторага ўяўнага адчуваньня «савецкасьці», якая нібыта зараз нейкім чынам прысутнічае.
— філёзаф Гінтаўтас Мажэйкіс

Агульная статыстыка

Усе тры парлямэнцкія рэспублікі ўступілі ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004 году.

Эстонія Латвія Летува Разам
Герб Краіны Балтыі  Краіны Балтыі  Краіны Балтыі 
Сьцяг Краіны Балтыі  Краіны Балтыі  Краіны Балтыі 
Сталіца Талін Рыга Вільня
Незалежнасьць  — да 13 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1991

 — да 13 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1991

 — да 18 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1990

Насельніцтва (2015) 1313271 1978700 2902832 6194803
Плошч 45339 км² 64589 км² 65300 км² 175228 км²
Колькасьць насельніцтва на квадратны кілямэтар 29/км² 31/км² 44/км² 35/км²
Вада % 4,56 % 1,5 % 1,35 % 2,23 %
ВВП (намінальны) (2015) $22,934 млрд $27,822 млрд $41,776 млрд $112,530 млрд
ВВП (намінальны) на чалавека (2016) $18,452 $14,496 $15,366 $16,035
ВВП (ПКЗ) (2015) $37,879 млрд $49,891 млрд $82,143 млрд $171,110 млрд
ВВП (ПКЗ) на чалавека (2016) $30038 $25817 $29380 $28,411
Каэфіцыент Джыні (2012) 33,2 35,5 35,2
Індэкс чалавечага разьвіцьця (2014) 0,861 (Разьвітыя краіны) 0,819 (Разьвітыя краіны) 0,839 (Разьвітыя краіны)
Інтэрнэт-дамэн .ee .lv .lt
Тэлефонны код +372 +371 +370

Крыніцы

Tags:

Краіны Балтыі НазваКраіны Балтыі Агульная статыстыкаКраіны Балтыі КрыніцыКраіны БалтыіЛатвіяЛатыская моваЛетуваЛетувіская моваРасейская моваЭстонская моваЭстоніяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1997Панцеляймон ПанамарэнкаВарончаПаўлюк ТрусІрляндыяУладзіслаў ГарбацкіВільготнасьць паветраВячаслаў АдамчыкТрыбуна працыЭлектронная поштаJavaНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАСьпіс гарадоў БеларусіКалюмбіяПарнаграфія ў БразылііАдольф ГітлерАнатоль СысВасіль БыкаўФарс (астан)Міхал Клеафас АгінскіУ краіне райскай птушкіВусякіМы выйдзем шчыльнымі радаміБэрлінНямеччынаПарнаграфія ў ЯпонііСкандынавіяВікіпэдыяКрывічыГільBloggerВольнае аўтарскае праваАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіУкраінская мова16 красавікаАлег ЖданБанкаўскі рахунакШаркоўшчынаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЭратычнае мастацтва1992Беларуская энцыкляпэдыяЮрась СьвіркаЕўнаАўтарскае праваІнданэзіяЧорная дзіркаАрхеалёгіяУладзімер ДубоўкаСтанкевіцаЛатаваХалодная вайнаПарнаграфія ў ЧэхііКазімер МалевічЭнцыкляпэдыяМаксім ТанкСэкс па тэлефонеБаранавічы1951Пабуджальны сказДзеяслоўВільгетЛязьбійская парнаграфіяФранцішак СкарынаГабрэіDNS1874Адвечным шляхамЛітаратурныя жанрыІван АрашкевічЗыгмунт Лазінскі🡆 More