Уладзі́мер Іва́навіч Жураве́ль (9 чэрвеня 1971, Сяміпалацінск, Казаская ССР, СССР — 18 лістапада 2018) — беларускі футбольны паўабаронца, трэнэр.
Уладзімер Журавель | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1971 | |
Памёр | 18 лістапада 2018 (47 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1989—1995 1996 1996—1997 1998—1999 2000—2002 2003 2004—2005 | Дынама Менск Гапаэль Ерусалім Дынама Менск Жамчужына Сочы Крышталь Смаленск Дарыда Менскі раён Тарпэда Жодзін | 116 (15) 51 (5) 50 (0) 77 (3) 28 (3) 24 (0) |
Зборныя | ||
1993—1997 | Беларусь | 11 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2005—2009 2006 2010 2010—2013 2013—2014 2015 2015—2016 2017 2018 | Тарпэда Жодзін (трэнэр) Тарпэда Жодзін (в. а.) Шахцёр Салігорск (трэнэр) Шахцёр Салігорск Дынама Менск Дачыя Кішынёў (трэнэр) Гомель Дынама Берасьце Шахтар Караганда |
Доўгі час выступаў за менскае «Дынама», зь якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. Гуляў таксама ў Ізраілі, расейскіх клюбах. У 2003 вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпэда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005.
У 1993—1997 выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
У 2005 пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпэда». У другой палове сэзону-2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнэра жодзінцаў.
У пачатку 2010 новы галоўны трэнэр салігорскага «Шахцёру» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клюб на месца свайго памочніка. Крыху пазьней, у траўні 2010, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнэрам «Шахцёру». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных мэдалёў, але толькі ў сэзоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя мэдалі. Горш атрымалася выступленьне ў Лізе Эўропы — тройчы «Шахцёр» ня здолеў прайсьці другое кваліфікацыйнае кола.
У сьнежні 2013, па сканчэньні чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Шахцёру». У канцы таго ж месяцу быў прызначаны новым галоўным трэнэрам менскага «Дынама».
З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных посьпехаў: клюб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Эўропы. Тым ня менш, у сьнежні 2014 Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнера.
У студзені 2015 стаў памочнікам новага галоўнага трэнера малдоўскай «Дачыі» Алега Кубарава, зь якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпэда». Ужо ў сакавіку 2015 разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю».
У сьнежні 2015 року быў прызначаны галоўным трэнэрам «Гомелю». У сэзоне-2016 прывёў гомельскі клюб да перамогі ў першай лізе. У сьнежні 2016 року падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама», якое пакінуў у канцы 2017. У студзені 2018 падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахтаром», які пакінуў у ліпені 2018.
Меў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Уладзімер Журавель, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.